https://bel.sputnik.by/20241008/lukashenka-adkaza-na-zaklk-ukranskaga-deputata-napasts-na-belarus-1090132312.html
Лукашэнка адказаў на заклік украінскага дэпутата напасці на Беларусь
Лукашэнка адказаў на заклік украінскага дэпутата напасці на Беларусь
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар лічыць, што ўкраінскім уладам не патрэбна ўзброенае сутыкненне з рэспублікай, паколькі гэта прывядзе да краху ў ваенных адносінах. 08.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-08T15:32+0300
2024-10-08T15:32+0300
2024-10-08T15:32+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
аляксандр лукашэнка
навіны
спецаперацыя
украіна
беларусь
бяспека
снд
саміт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/08/1090131210_0:0:3210:1807_1920x0_80_0_0_ab85b40a432b82fea32fc785b2898887.jpg
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў прапанову ўкраінскага дэпутата Алега Дунды "перанесці вайну" ў Беларусь.Раней Дунда выказаў меркаванне, што важна перанесці вайну не толькі на тэрыторыю Бранскай і Курскай абласцей, але і ў Беларусь. Паводле яго слоў, пасля заходу адносна невялікіх падраздзяленняў у рэспубліку "беларуская армія складзе сваю зброю". Ён таксама адзначыў, што для Украіны гэта шанс "ударыць пад дых" Маскве.Ён падкрэсліў, што дадзеныя выказванні з Кіева – "проста вяканне звычайнае". Паводле яго слоў, ніхто з сур’ёзных людзей нават на ўзроўні прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага не думае аб такім развіцці падзей."Гэта галаўны боль вельмі сур’ёзны, які прывядзе да краху наогул у ваенных адносінах. Таму гэта проста вяканне тых людзей, якія ні за што не адказваюць. Яны могуць гаварыць што заўгодна", - дадаў беларускі лідар.Пасля чаго яшчэ раз адзначыў, што ўкраінцам не трэба ўлазіць у Беларусь.Рэакцыя МядзведзеваРаней намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў таксама пракаменціраваў прапанову Дунды аб "пераносе вайны" ў Беларусь. Па словах расійскага палітыка, у такім выпадку ў Лукашэнкі будзе поўная падстава звярнуцца да Масквы для выкарыстання размешчанай у рэспубліцы тактычнай ядзернай зброі."І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве", - канстатаваў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241007/kreml-atsan-mrnyya-plany-pa-ukrane-1090087844.html
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/08/1090131210_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_83b0e9837185ec3e51aa974d6c555b40.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , спецаперацыя, украіна, беларусь, бяспека, снд, саміт
аляксандр лукашэнка, навіны , спецаперацыя, украіна, беларусь, бяспека, снд, саміт
Лукашэнка адказаў на заклік украінскага дэпутата напасці на Беларусь
Беларускі лідар лічыць, што ўкраінскім уладам не патрэбна ўзброенае сутыкненне з рэспублікай, паколькі гэта прывядзе да краху ў ваенных адносінах.
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў прапанову ўкраінскага дэпутата Алега Дунды "перанесці вайну" ў Беларусь.
Раней Дунда выказаў меркаванне, што важна перанесці вайну не толькі на тэрыторыю Бранскай і Курскай абласцей, але і ў Беларусь. Паводле яго слоў, пасля заходу адносна невялікіх падраздзяленняў у рэспубліку "беларуская армія складзе сваю зброю". Ён таксама адзначыў, што для Украіны гэта шанс "ударыць пад дых" Маскве.
"Ну, няхай паспрабуюць, мы іх чакаем", - сказаў Лукашэнка, адказваючы на пытанне карэспандэнта тэлеканала "Россия 1" Паўла Зарубіна перад самітам кіраўнікоў краін СНД у Маскве.
Ён падкрэсліў, што дадзеныя выказванні з Кіева – "проста вяканне звычайнае". Паводле яго слоў, ніхто з сур’ёзных людзей нават на ўзроўні прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага не думае аб такім развіцці падзей.
"Гэта галаўны боль вельмі сур’ёзны, які прывядзе да краху наогул у ваенных адносінах. Таму гэта проста вяканне тых людзей, якія ні за што не адказваюць. Яны могуць гаварыць што заўгодна", - дадаў беларускі лідар.
Пасля чаго яшчэ раз адзначыў, што ўкраінцам не трэба ўлазіць у Беларусь.
Раней намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў таксама пракаменціраваў прапанову Дунды аб "пераносе вайны" ў Беларусь. Па словах расійскага палітыка, у такім выпадку ў Лукашэнкі будзе поўная падстава звярнуцца да Масквы для выкарыстання размешчанай у рэспубліцы тактычнай ядзернай зброі.
"І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве", - канстатаваў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"