Стела при въезде в Мариуполь - Sputnik Беларусь, 1920, 19.01.2023
Дарогамі Данбаса: рэпартажы ад першай асобы

Жыццё ля лініі фронту: чаму людзі не з’язджаюць з Горлаўкі – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Горад Горлаўка ў апошнія гады стаў вядомы як паселішча практычна ў зоне баявых дзеянняў. Нягледзячы на абстрэлы, там працягваюць жыць людзі. І нават пішуць вершы. На днях у Мінску пабываў юны паэт з Данбаса Віталь Шынкарэнка.
У Віталя ДЦП, але ён вучыцца іграць на фартэпіяна, распрацоўваючы пальцы. Год таму пачаў пісаць вершы. Цяпер яму пятнаццаць гадоў, гэта значыць амаль усё свядомае жыццё пражыў паблізу ад лініі фронту. У Мінск ён прыехаў, каб выступіць на інклюзіўным фестывалі "СоТворение".
Педагог Віталя Алена Чэканава падабрала музычнае суправаджэнне да верша, які хлопец з Горлаўкі дэкламаваў у Мінску. Акампанаваў ён сам на фартэпіяна. Паэтычны твор прысвечаны яго прадзеду – удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Цяперашнія падзеі, якія адбываюцца на зямлі Данбаса, там таксама адлюстраваны.

"…И сегодня донецкие степи видят то,
Что нельзя позабыть.
Знает полюшко, поле родное:
Были славные деды-герои,
Значит, внукам героями быть…"

Па-за сцэнай Віталь нешматслоўны, але некаторымі ўражаннямі ён падзяліўся з карэспандэнтам Sputnik. Аб жыцці ў прыфрантавым горадзе, аб тым, як пачынаўся ўзброены канфлікт у Данбасе, распавяла яго маці – Яна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0