https://bel.sputnik.by/20241010/studenty-z-belarus-prynyal-dzel-u-mzhnarodnym-festyval-ruskay-movy-1090183980.html
Студэнты з Беларусі прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі рускай мовы
Студэнты з Беларусі прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі рускай мовы
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі рэспублікі сталі пераможцамі ў некалькіх конкурсах, праведзеных у межах фестывалю. 10.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-10T09:37+0300
2024-10-10T09:37+0300
2024-10-10T09:38+0300
адукацыя
вну
расія
моладзь
студэнты
грамадства
навіны
фестываль
беларусь
беларуска-расійскі ўніверсітэт (бру)
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/09/1090174787_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_20f8608fc278fe2d5352187fdb0acbff.jpg
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Беларускія студэнты прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі "Русский язык и семья", які прайшоў у інстытуце рускай мовы Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Мінадукнавукі РФ і аб’яднала гасцей са славянскіх універсітэтаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.У першы дзень у фармаце рэаліці-шоу прайшоў вялікі конкурс "Свадебный переполох". Маладыя людзі расказалі пра вясельныя традыцыі сваіх краін, прадэманстравалі нацыянальныя строі і разыгралі сапраўдныя тэатралізаваныя паказы. Яго пераможцамі сталі студэнты з Беларусі – навучэнцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.Адбыўся таксама семінар "Концепт "семья" в разных лингвокультурах" – яго ўдзельнікамі былі вядомыя вучоныя вядучых расійскіх і замежных універсітэтаў, якія абмеркавалі вобразы і канцэпты сям’і ў розных дзяржавах і іх адлюстраванне ў моўнай свядомасці.Яшчэ адной падзеяй фестывалю была выстава фатаграфій пераможцаў міжнароднага конкурсу "Семейный альбом", работы на які прадставілі больш за 150 чалавек з 20 краін свету.У конкурсе эсэ "Семейные традиции в моей стране" пераможцамі сталі студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Кыргызска-Расійскага Славянскага ўніверсітэта імя Б.М. Ельцына, Расійска-Таджыкскага (Славянскага) універсітэта, Расійска-Армянскага ўніверсітэта, Кызылардынскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Каркыт ата і ўніверсітэтаў РФ.Вынікі фестывалю падвялі на вялікім гала-канцэрце, на якім выступілі лепшыя творчыя калектывы з Інтэрнацыянальнага культурнага цэнтра РУДН.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241004/adlty-pad-mnskam-pomnk-frantsysku-skarynu-adkryl--kalnngradze-1090047745.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/09/1090174787_1:0:2730:2047_1920x0_80_0_0_f97c1f15134f977b9ac965cddd0e6c1e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адукацыя, вну, расія, моладзь, студэнты, грамадства, навіны , фестываль, беларусь, беларуска-расійскі ўніверсітэт (бру), руская мова
адукацыя, вну, расія, моладзь, студэнты, грамадства, навіны , фестываль, беларусь, беларуска-расійскі ўніверсітэт (бру), руская мова
Студэнты з Беларусі прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі рускай мовы
09:37 10.10.2024 (абноўлена: 09:38 10.10.2024) Прадстаўнікі рэспублікі сталі пераможцамі ў некалькіх конкурсах, праведзеных у межах фестывалю.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Беларускія студэнты прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі "Русский язык и семья", які прайшоў у інстытуце рускай мовы Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.
Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Мінадукнавукі РФ і аб’яднала гасцей са славянскіх універсітэтаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.
У першы дзень у фармаце рэаліці-шоу прайшоў вялікі конкурс "Свадебный переполох". Маладыя людзі расказалі пра вясельныя традыцыі сваіх краін, прадэманстравалі нацыянальныя строі і разыгралі сапраўдныя тэатралізаваныя паказы. Яго пераможцамі сталі студэнты з Беларусі – навучэнцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Адбыўся таксама семінар "Концепт "семья" в разных лингвокультурах" – яго ўдзельнікамі былі вядомыя вучоныя вядучых расійскіх і замежных універсітэтаў, якія абмеркавалі вобразы і канцэпты сям’і ў розных дзяржавах і іх адлюстраванне ў моўнай свядомасці.
Яшчэ адной падзеяй фестывалю была выстава фатаграфій пераможцаў міжнароднага конкурсу "Семейный альбом", работы на які прадставілі больш за 150 чалавек з 20 краін свету.
У конкурсе эсэ "Семейные традиции в моей стране" пераможцамі сталі студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Кыргызска-Расійскага Славянскага ўніверсітэта імя Б.М. Ельцына, Расійска-Таджыкскага (Славянскага) універсітэта, Расійска-Армянскага ўніверсітэта, Кызылардынскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Каркыт ата і ўніверсітэтаў РФ.
Вынікі фестывалю падвялі на вялікім гала-канцэрце, на якім выступілі лепшыя творчыя калектывы з Інтэрнацыянальнага культурнага цэнтра РУДН.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"