https://bel.sputnik.by/20241011/mezentsa-nazva-khamstvam-nezaprashenne-na-yubley-vyzvalennya-asventsyma-1090236696.html
Мезенцаў назваў хамствам незапрашэнне на юбілей вызвалення Асвенцыма
Мезенцаў назваў хамствам незапрашэнне на юбілей вызвалення Асвенцыма
Sputnik Беларусь
Польскі горад, у якім размяшчаўся найбуйнейшы нацысцкі канцэнтрацыйны лагер, вызвалялі войскі Чырвонай арміі, у якой служылі расіяне, беларусы і прадстаўнікі... 11.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-11T16:22+0300
2024-10-11T16:22+0300
2024-10-11T16:22+0300
канцлагер
дзмітрый мезенцаў
расія
польшча
навіны
еўрасаюз
бяспека
грамадства
палітыка
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1d/1079862185_0:212:3071:1939_1920x0_80_0_0_52c75efd80d50c8743d1e9494d14c569.jpg
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Той факт, што прадстаўнікоў Беларусі і Расіі не запрасілі на юбілей вызвалення канцлагера ў Асвенцыме, можна назваць хамствам і блюзнерствам, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.Ён нагадаў, што польскі горад і найбуйнейшы лагер нацыстаў вызваляла Чырвоная армія, у радах якой служылі прадстаўнікі ўсіх нацый і народнасцей Савецкага Саюза.Паводле яго слоў, Еўропа – але перш за ўсё тыя людзі, хто прыняў такое рашэнне – страціла ўсе мажлівыя маральныя і хрысціянскія арыенціры, формулы прыстойнасці і павагі да подзвігу салдат Вялікай Айчыннай.Дзяржсакратар падкрэсліў, што перамагчы традыцыю павагі да ваенных подзвігаў, учыненых у 1941-1945 гадах, немагчыма.Польскі лагер смерці Асвенцым (або Аўшвіц-Біркенаў) існаваў з мая 1940 па студзень 1945 года. У гэтым месцы загінулі каля 1,1 млн чалавек, з якіх 1 млн складалі яўрэі. Лагер быў вызвалены 27 студзеня 1945-га, гэта дата ўстаноўлена ААН як Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240507/vayna-zabrala-ma-dzyatsnstva-manalog-byloy-vyazntsy-azarycha-1086025090.html
расія
польшча
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1d/1079862185_119:133:2453:1884_1920x0_80_0_0_95f5a3bba040ad6f2c224eb2994b13df.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канцлагер, дзмітрый мезенцаў, расія, польшча, навіны , еўрасаюз, бяспека, грамадства, палітыка, гісторыя, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна
канцлагер, дзмітрый мезенцаў, расія, польшча, навіны , еўрасаюз, бяспека, грамадства, палітыка, гісторыя, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна
Мезенцаў назваў хамствам незапрашэнне на юбілей вызвалення Асвенцыма
Польскі горад, у якім размяшчаўся найбуйнейшы нацысцкі канцэнтрацыйны лагер, вызвалялі войскі Чырвонай арміі, у якой служылі расіяне, беларусы і прадстаўнікі іншых савецкіх нацый.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Той факт, што прадстаўнікоў Беларусі і Расіі не запрасілі на юбілей вызвалення канцлагера ў Асвенцыме, можна назваць хамствам і блюзнерствам, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Ён нагадаў, што польскі горад і найбуйнейшы лагер нацыстаў вызваляла Чырвоная армія, у радах якой служылі прадстаўнікі ўсіх нацый і народнасцей Савецкага Саюза.
"І ролю расіян, ролю беларусаў цяжка пераацаніць. Тое, што не запрошаны на гэтыя памятныя, але трагічныя ўрачыстасці прадстаўнікі Расіі і Беларусі, гэта паказчык таго, што Еўропа не проста жыве ў практыцы і сістэме двайных стандартаў", - сказаў Мезенцаў журналістам.
Паводле яго слоў, Еўропа – але перш за ўсё тыя людзі, хто прыняў такое рашэнне – страціла ўсе мажлівыя маральныя і хрысціянскія арыенціры, формулы прыстойнасці і павагі да подзвігу салдат Вялікай Айчыннай.
Дзяржсакратар падкрэсліў, што перамагчы традыцыю павагі да ваенных подзвігаў, учыненых у 1941-1945 гадах, немагчыма.
"А што да ацэнкі (дадзенага рашэння еўрапейскіх улад - Sputnik) – блюзнерства, прымітывізм, непрыстойнасць, палітычнае хамства. Больш што скажаш? Бог ім суддзя", - рэзюміраваў ён.
Польскі лагер смерці Асвенцым (або Аўшвіц-Біркенаў) існаваў з мая 1940 па студзень 1945 года. У гэтым месцы загінулі каля 1,1 млн чалавек, з якіх 1 млн складалі яўрэі. Лагер быў вызвалены 27 студзеня 1945-га, гэта дата ўстаноўлена ААН як Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"