https://bel.sputnik.by/20241014/anshchanka-parana-kvadrobng-z-fanatam-btlz-1090281167.html
Анішчанка параўнаў квадробінг з фанатамі "Бітлз"
Анішчанка параўнаў квадробінг з фанатамі "Бітлз"
Sputnik Беларусь
Расійскі навуковец мяркуе, што новае захапленне падлеткаў не гаворыць аб псіхіятрычных праблемах і не ўяўляе пагрозы – аднак да іх бацькоў могуць быць пытанні. 14.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-14T12:56+0300
2024-10-14T12:56+0300
2024-10-14T14:51+0300
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
генадзь анішчанка
меркаванне
здароўе
грамадства
у беларусі
беларусь
еаэс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/0e/1090278531_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_773b2e0ac8a78efa33299ad763ba628f.jpg
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Калі маці вядзе на павадку дзіцяці-квадробера, у яе, хутчэй за ўсё, псіхічнае захворванне, заявіў акадэмік Расійскай акадэміі навук Генадзь Анішчанка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь падчас відэамоста Масква – Мінск – Бішкек – Ерэван – Ташкент на тэму: "Біябяспека краін ЕАЭС".Аб гэтым ён сказаў, адказваючы на пытанне аб тым, як ставіцца да квадробераў. Акадэмік мяркуе, што гэта не такая распаўсюджаная з’ява.Анішчанка таксама адзначыў, што кожнае маладое пакаленне прыўносіць нешта сваё.Ён лічыць, што квадробінг яшчэ трэба павывучаць. На думку акадэміка, гэта псіхалагічная з’ява, якую "падаграваюць", але пакуль што яна не ўяўляе вялікай пагрозы. Навуковец параўнаў гэта са з’явай "хіпі", з фанатамі групы "Бітлз".Анішчанка дадаў, што, калі эксперты ў выніку вырашаць, што гэта шкодная з’ява, то яе трэба забараняць. З іншага боку, акадэмік не выключыў, што, магчыма, людзі залішне "захапіліся прыродай". Навуковец лічыць, што мода на квадробінг не перашкодзіць апранаць дзяцей на Новы год у касцюмы жывёл."Зайчыкі былі і будуць. Мы бегалі зайчыкамі. Мішкамі нас апраналі, вавёрачкамі – дзяўчынак. Гэта ўсё цалкам нармальна", - лічыць Анішчанка.Квадробінг – гэта падлеткавая субкультура. Квадроберы апранаюць маскі розных жывёл, імітуючы іх паводзіны. Заснавальнікам гэтага кірунку лічыцца японскі лёгкаатлет, які захапляўся бегам на карачках.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240825/suprats-ptushynaga-grypu--vpch-belaruskya-vuchonyya-stvarayuts-novyya-vaktsyny-1088910144.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/0e/1090278531_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_a8e51466836daec9e5bf34137317a122.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, генадзь анішчанка, меркаванне, здароўе, грамадства, у беларусі, беларусь, еаэс
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, генадзь анішчанка, меркаванне, здароўе, грамадства, у беларусі, беларусь, еаэс
Анішчанка параўнаў квадробінг з фанатамі "Бітлз"
12:56 14.10.2024 (абноўлена: 14:51 14.10.2024) Расійскі навуковец мяркуе, што новае захапленне падлеткаў не гаворыць аб псіхіятрычных праблемах і не ўяўляе пагрозы – аднак да іх бацькоў могуць быць пытанні.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Калі маці вядзе на павадку дзіцяці-квадробера, у яе, хутчэй за ўсё, псіхічнае захворванне, заявіў акадэмік Расійскай акадэміі навук Генадзь Анішчанка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь падчас відэамоста Масква – Мінск – Бішкек – Ерэван – Ташкент на тэму: "Біябяспека краін ЕАЭС".
Аб гэтым ён сказаў, адказваючы на пытанне аб тым, як ставіцца да квадробераў. Акадэмік мяркуе, што гэта не такая распаўсюджаная з’ява.
"Калі дзесьці ўбачым (маці з дзіцем-квадроберам на павадку - Sputnik), то потым увесь тыдзень цокаем языкамі: "Ах, як жа так!"… Сказаць, што гэта псіхіятрычнае захворванне… Я дакладна кажу, што не. Але, калі гэта факт, што маці вядзе на павадку дзіцяці, то з маці трэба разбірацца. Хутчэй за ўсё, у яе псіхіятрыя нейкая", - мяркуе навуковец.
Анішчанка таксама адзначыў, што кожнае маладое пакаленне прыўносіць нешта сваё.
Ён лічыць, што квадробінг яшчэ трэба павывучаць. На думку акадэміка, гэта псіхалагічная з’ява, якую "падаграваюць", але пакуль што яна не ўяўляе вялікай пагрозы. Навуковец параўнаў гэта са з’явай "хіпі", з фанатамі групы "Бітлз".
Анішчанка дадаў, што, калі эксперты ў выніку вырашаць, што гэта шкодная з’ява, то яе трэба забараняць. З іншага боку, акадэмік не выключыў, што, магчыма, людзі залішне "захапіліся прыродай". Навуковец лічыць, што мода на квадробінг не перашкодзіць апранаць дзяцей на Новы год у касцюмы жывёл.
"Зайчыкі былі і будуць. Мы бегалі зайчыкамі. Мішкамі нас апраналі, вавёрачкамі – дзяўчынак. Гэта ўсё цалкам нармальна", - лічыць Анішчанка.
Квадробінг – гэта падлеткавая субкультура. Квадроберы апранаюць маскі розных жывёл, імітуючы іх паводзіны. Заснавальнікам гэтага кірунку лічыцца японскі лёгкаатлет, які захапляўся бегам на карачках.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"