https://bel.sputnik.by/20241014/mnzdaroya-novy-varyyant-karonavrusa-khes-vyyavl--belarus-1090280529.html
Мінздароўя: новы варыянт каронавіруса ХЕС выявілі ў Беларусі
Мінздароўя: новы варыянт каронавіруса ХЕС выявілі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Упершыню ХЕС быў знойдзены ў Германіі, выпадкі захворвання ўжо былі зафіксаваны ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і іншых краінах. 14.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-14T12:39+0300
2024-10-14T12:39+0300
2024-10-14T12:39+0300
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
здароўе
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
каронавірус
каронавірус covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/0f/1046644296_0:148:3072:1876_1920x0_80_0_0_072caf48914fdeb42f4273b082534b14.jpg
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Беларускія медыкі выявілі першы выпадак новага варыянту каронавіруса ХЕС, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай.Адзначаецца, што даныя аб выяўленні новага варыянта каронавіруса былі атрыманы ў лабараторыі НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.У Мінздароўя падкрэслілі, што беларускія эпідэміёлагі і вірусолагі праводзяць рэгулярны маніторынг з’яўлення новых варыянтаў каронавіруса."У Беларусі ёсць неабходнае лабараторнае абсталяванне для правядзення дыягнастычных даследаванняў каронавірусаў", - удакладнілі ў міністэрстве.Гаворачы аб новым варыянце каронавіруса, медыкі адзначылі, што ўпершыню ХЕС знайшлі ў Германіі ў чэрвені 2024 года.Выпадкі XEC зафіксаваны ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і іншых краінах. XEC з’явіўся ў выніку рэкамбінацыі двух варыянтаў каронавіруса "амікрона" і FLIRT, растлумачылі ў Мінздароўя.Сезон ВРВІ ў БеларусіРост захворвання на вострыя рэспіраторна-вірусныя захворванні пачалі фіксаваць у канцы верасня. Па даных медыкаў, у першую чаргу цыркулююць адэнавірусы, рэспіраторна-сінцыцыяльны вірус, рынавірус, а таксама каронавірус.Рост колькасці выпадкаў ВРІ быў звязаны з кліматычнымі ўмовамі – адбылося пахаладанне пасля працяглага перыяду цёплага надвор’я, а таксама з тым, што дзеці пайшлі ў школу, студэнты – вярнуліся ў ВНУ.У Мінску і ў іншых гарадах Беларусі ўжо пачалася масавая вакцынацыі насельніцтва ад грыпу. Першымі правакцынуюць так званыя групы рызыкі – медыкаў і асоб, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240904/anshchanka-zavoz-vospy-malpa-ne-vyklyuchany--lyubuyu-kranu-1089279884.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/0f/1046644296_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_30e91ee5e9742c93bdbbe0c33f5dd3a4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь, каронавірус, каронавірус covid-19
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь, каронавірус, каронавірус covid-19
Мінздароўя: новы варыянт каронавіруса ХЕС выявілі ў Беларусі
Упершыню ХЕС быў знойдзены ў Германіі, выпадкі захворвання ўжо былі зафіксаваны ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і іншых краінах.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Беларускія медыкі выявілі першы выпадак новага варыянту каронавіруса ХЕС, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай.
"У аднаго з пацыентаў выяўлены варыянт каронавіруса XEC", - прыводзіць яе словы афіцыйны Telegram-канал Мінздароўя.
Адзначаецца, што даныя аб выяўленні новага варыянта каронавіруса былі атрыманы ў лабараторыі НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
У Мінздароўя падкрэслілі, што беларускія эпідэміёлагі і вірусолагі праводзяць рэгулярны маніторынг з’яўлення новых варыянтаў каронавіруса.
"У Беларусі ёсць неабходнае лабараторнае абсталяванне для правядзення дыягнастычных даследаванняў каронавірусаў", - удакладнілі ў міністэрстве.
Гаворачы аб новым варыянце каронавіруса, медыкі адзначылі, што ўпершыню ХЕС знайшлі ў Германіі ў чэрвені 2024 года.
Выпадкі XEC зафіксаваны ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і іншых краінах. XEC з’явіўся ў выніку рэкамбінацыі двух варыянтаў каронавіруса "амікрона" і FLIRT, растлумачылі ў Мінздароўя.
Рост захворвання на вострыя рэспіраторна-вірусныя захворванні пачалі фіксаваць у канцы верасня. Па даных медыкаў, у першую чаргу цыркулююць адэнавірусы, рэспіраторна-сінцыцыяльны вірус, рынавірус, а таксама каронавірус.
Рост колькасці выпадкаў ВРІ быў звязаны з кліматычнымі ўмовамі – адбылося пахаладанне пасля працяглага перыяду цёплага надвор’я, а таксама з тым, што дзеці пайшлі ў школу, студэнты – вярнуліся ў ВНУ.
У Мінску і ў іншых гарадах Беларусі ўжо пачалася масавая вакцынацыі насельніцтва ад грыпу. Першымі правакцынуюць так званыя групы рызыкі – медыкаў і асоб, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"