Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Алаўдзінаў: УСУ будуць вымушаны бегчы або апынуцца ў катле ў Курскай вобласці

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкНамеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Мінабароны РФ Апці Алаўдзінаў
Намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Мінабароны РФ Апці Алаўдзінаў - Sputnik Беларусь, 1920, 15.10.2024
Падпісацца
Расійскія вайскоўцы працягваюць знішчаць украінскую ваенную тэхніку і асабовы склад праціўніка ў Курскай вобласці.
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Вызваленыя на Курскім напрамку населеныя пункты даюць упэўненасць, што праціўнік хутка будзе вымушаны бегчы або апынецца ў катле, пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Мінабароны РФ Апці Алаўдзінаў.
Ён адзначыў, што праціўнік панёс вельмі сур’ёзныя і адчувальныя страты.
"Ну, і зразумела, што населеныя пункты, якія цяпер узяты гэтымі (расійскімі) падраздзяленнямі, яны даюць нам упэўненасць у тым, што праціўнік ужо ў хуткім часе або будзе вымушаны бегчы, або можа апынуцца ў катле", - сказаў прадстаўнік Мінабароны ў эфіры канала "Соловьев Live".
Алаўтдзінаў асабліва падкрэсліў, што расійскія ваенныя "вельмі дастойна змагаюцца".
Раней Алаўдзінаў паведамляў, што прасоўванне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці выклікала паніку ва ўкраінскіх вайскоўцаў.

Уварванне ў Курскую вобласць

УСУ атакавалі прыгранічныя раёны Курскай вобласці ў пачатку жніўня. Для гэтага УСУ таксама задзейнічалі замежных наёмнікаў.
Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў. Мінабароны РФ стварыла спецыяльныя групоўкі для абароны прыгранічных рэгіёнаў.
Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў: сур’ёзных прапаноў па ўрэгуляванні ва Украіне не паступала
Стужка навiн
0