https://bel.sputnik.by/20241016/genprakuratura-prapanue-abnavts-antykaruptsyynae-zakanadastva-snd-1090340708.html
Генпракуратура прапануе абнавіць антыкарупцыйнае заканадаўства СНД
Генпракуратура прапануе абнавіць антыкарупцыйнае заканадаўства СНД
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі замежных кампаній і прадпрыемстваў з доляй замежнага капіталу нярэдка становяцца датычнымі да карупцыйных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі. 16.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-16T14:22+0300
2024-10-16T14:22+0300
2024-10-16T14:22+0300
генеральная пракуратура беларусі
бяспека
карупцыя
навіны
снд
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101346/94/1013469405_0:32:1450:848_1920x0_80_0_0_546494ee7eec64326f4dbbd0804a6f65.jpg
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Генеральная пракуратура ініцыявала абнаўленне мадэльнага антыкарупцыйнага заканадаўства СНД, заявіў падчас прэс-канферэнцыі старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Арцём Ігнаценка.Ён адзначыў, што нярэдка да карупцыйных злачынстваў маюць дачыненне прадстаўнікі замежных кампаній і прадпрыемстваў з доляй замежнага капіталу, якія імкнуцца супрацьзаконным спосабам асвоіць беларускі рынак або захаваць на ім сваю прысутнасць.Па словах старшага пракурора, адпаведная інфармацыя накіроўваецца ў дзяржаву па месцы рэгістрацыі нядобрасумленных кампаній для прымянення да іх штрафных санкцый у замежных юрысдыкцыях.Усяго за дзевяць месяцаў бягучага года ў Беларусі ўстаноўлена 720 карупцыйных злачынстваў, па якіх у якасці абвінавачаных вызначана больш за 620 асоб. У мінулым годзе было выяўлена 1 253 такія злачынствы, да адказнасці прыцягнулі 924 чалавекі.Часцей за ўсё карупцыйныя злачынствы ўчыняюцца ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю і дзяржаўнага кіравання.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240614/lukashenka-prakamentsrava-zatrymann-karuptsyyanera-1087145349.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101346/94/1013469405_0:0:1450:1088_1920x0_80_0_0_118834b4177de4463266b6503d5f31b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генеральная пракуратура беларусі, бяспека, карупцыя, навіны , снд, у беларусі, беларусь
генеральная пракуратура беларусі, бяспека, карупцыя, навіны , снд, у беларусі, беларусь
Генпракуратура прапануе абнавіць антыкарупцыйнае заканадаўства СНД
Прадстаўнікі замежных кампаній і прадпрыемстваў з доляй замежнага капіталу нярэдка становяцца датычнымі да карупцыйных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі.
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Генеральная пракуратура ініцыявала абнаўленне мадэльнага антыкарупцыйнага заканадаўства СНД, заявіў падчас прэс-канферэнцыі старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Арцём Ігнаценка.
"Гэта дасць магчымасць выпрацаваць новыя рэгіянальныя стандарты ў барацьбе з карупцыяй і яе прафілактыцы, якія зблізяць падыходы да гэтай дзейнасці практычна на ўсёй постсавецкай прасторы, тым самым наша супрацоўніцтва стане яшчэ больш эфектыўным", - падкрэсліў Ігнаценка.
Ён адзначыў, што нярэдка да карупцыйных злачынстваў маюць дачыненне прадстаўнікі замежных кампаній і прадпрыемстваў з доляй замежнага капіталу, якія імкнуцца супрацьзаконным спосабам асвоіць беларускі рынак або захаваць на ім сваю прысутнасць.
"Асвоены новыя напрамкі ўзаемадзеяння з замежнымі калегамі. Цяпер за межамі рэспублікі мы праследуем не толькі карупцыянераў – фізічных асоб, але і суб’екты гаспадарання, якія дапускаюць у Беларусі подкуп у камерцыйных мэтах", - сказаў Ігнаценка.
Па словах старшага пракурора, адпаведная інфармацыя накіроўваецца ў дзяржаву па месцы рэгістрацыі нядобрасумленных кампаній для прымянення да іх штрафных санкцый у замежных юрысдыкцыях.
Усяго за дзевяць месяцаў бягучага года ў Беларусі ўстаноўлена 720 карупцыйных злачынстваў, па якіх у якасці абвінавачаных вызначана больш за 620 асоб. У мінулым годзе было выяўлена 1 253 такія злачынствы, да адказнасці прыцягнулі 924 чалавекі.
Часцей за ўсё карупцыйныя злачынствы ўчыняюцца ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю і дзяржаўнага кіравання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"