https://bel.sputnik.by/20241016/yak-snnya-dzen-16-kastrychnka-2021-goda-1038183116.html
Які сёння дзень: 16 кастрычніка 2024 года
Які сёння дзень: 16 кастрычніка 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 76 дзён. 16.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-16T05:58+0300
2024-10-16T05:58+0300
2024-10-16T05:58+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102573/45/1025734532_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_cb6565bf40578d028d77a7da110be3b7.jpg
Якія падзеі адбыліся 16 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 16 кастрычнікаХто нарадзіўся 16 кастрычнікаТаксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Оскар Уайльд і амерыканскі драматург Юджын О'Ніл.16 кастрычніка ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дыянісія Арэапагіта. У народзе яго называлі Дзяніс Пазімні. Казалі: "Прыйшоў Дзяніс, пацягнуў дзень на ніз". Сапраўды дзень ужо становіцца кароткі, хутка змяркаецца, сонейка ўстае пазней.У гэты дзень людзі асабліва баяліся сурокаў і нячыстай сілы. Каб уратавацца, чыталі малітвы, а таксама насілі з сабой асінавую кару. Пра гэта дрэва кажуць, што яно адпужвае ўсялякае зло.Баяліся таксама ліхаманкі. Лічылася, што з гэтага дня па вёсках ходзяць восеньскія ліхаманкі – яны могуць трапіць, нібы сор, у вочы ці забрацца пад адзенне. Каб абараніцца ад ліхаманак, вешалі ў хаце звязкі цыбулі або часнаку – зараз мы ведаем пра іх антыбактэрыяльныя ўласцівасці, а нашы продкі верылі, што непрыемным пахам гэтай агародніны можна адпудзіць нечысць.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102573/45/1025734532_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_f714abdb82d0f8dfc2d1dafdf6a96198.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 16 кастрычніка 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 76 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 16 кастрычніка
У 1946 годзе быў выкананы смяротны прыгавор Нюрнбергскага трыбунала.
У 1978 годзе Караль Вайтыла выбраны Папам Рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
У 1988 годзе на цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла "Рабыня Ізаўра" – першага бразільскага серыяла на савецкім тэлебачанні.
Хто нарадзіўся 16 кастрычніка
1884 год: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр.
1925 год: Мікалай Залозны, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Оскар Уайльд і амерыканскі драматург Юджын О'Ніл.
16 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дыянісія Арэапагіта. У народзе яго называлі Дзяніс Пазімні. Казалі: "Прыйшоў Дзяніс, пацягнуў дзень на ніз". Сапраўды дзень ужо становіцца кароткі, хутка змяркаецца, сонейка ўстае пазней.
У гэты дзень людзі асабліва баяліся сурокаў і нячыстай сілы. Каб уратавацца, чыталі малітвы, а таксама насілі з сабой асінавую кару. Пра гэта дрэва кажуць, што яно адпужвае ўсялякае зло.
Баяліся таксама ліхаманкі. Лічылася, што з гэтага дня па вёсках ходзяць восеньскія ліхаманкі – яны могуць трапіць, нібы сор, у вочы ці забрацца пад адзенне. Каб абараніцца ад ліхаманак, вешалі ў хаце звязкі цыбулі або часнаку – зараз мы ведаем пра іх антыбактэрыяльныя ўласцівасці, а нашы продкі верылі, што непрыемным пахам гэтай агародніны можна адпудзіць нечысць.