https://bel.sputnik.by/20241017/belarus-budze-supratsonchats-z-ktaem-u-zdabychy-skladanay-nafty-1090366994.html
Беларусь будзе супрацоўнічаць з Кітаем у здабычы складанай нафты
Беларусь будзе супрацоўнічаць з Кітаем у здабычы складанай нафты
Sputnik Беларусь
Раней для здабычы цяжказдабыўной нафты беларускі бок кансультаваўся з амерыканскімі экспертамі, а зараз вектар памянялі на ўсход. 17.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-17T12:28+0300
2024-10-17T12:28+0300
2024-10-17T12:28+0300
нафта
здабыча
кітай
кнр
у беларусі
беларусь
навіны
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/05/1046564284_0:103:3072:1831_1920x0_80_0_0_868b3b2fe4194759acda8917466cb704.jpg
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Кітайскі вопыт будзе выкарыстоўвацца для здабычы цяжказдабыўной нафты, вынікае з артыкула на інфармацыйным партале "Беларуснафты".Гэтая тэма абмяркоўваецца з калегамі з Кітая з 2023 года.Раней "Беларуснафта" прыцягвала амерыканскіх экспертаў, каб асвоіць методыку шматстадыйнага гідраразрыву пласта Plug and Perf. Цяпер беларускі бок звярнуў увагу на кітайскія тэхналогіі і абсталяванне."Кітайскія кампаніі ствараюць сваё на прыкладзе лепшых сусветных узораў, але не проста капіруюць, а паляпшаюць. Галоўнае для нас – каб яны ўсё гэта адаптавалі для нашых умоў, і кітайскія партнёры гэта робяць", - цытуе партал дырэктара БелНДПІнафта Аляксандра Цыбранкова.У 2022 годзе "Беларуснафта" адкрыла прадстаўніцтва ў КНР. Са студзеня мінулага года пачалося супрацоўніцтва з кітайскімі вытворцамі. За паўтара года беларуская кампанія падпісала больш за 170 кантрактаў, каля 110 з іх – у 2024-м.У Кітаі закупляецца не толькі абсталяванне для нафтаздабычы, але таксама для АЗС і для аграсектара, у тым ліку для птушкагадоўлі ў гаспадарку "Беларуснафта-Асобіна".Раней гендырэктар "Беларуснафты" Аляксандр Ляхаў заяўляў, што ў гэтым годзе плануецца здабыць 1,93 млн тон нафты, а ў 2025 годзе – не менш за 2 млн.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240729/galochanka-formulu-tsenatvarennya-nafty-z-rf-treba-asuchasnts-1088403122.html
кітай
кнр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/05/1046564284_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_19d4a7f9cd8203273223c82d99a0b25c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нафта, здабыча, кітай, кнр, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка
нафта, здабыча, кітай, кнр, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка
Беларусь будзе супрацоўнічаць з Кітаем у здабычы складанай нафты
Раней для здабычы цяжказдабыўной нафты беларускі бок кансультаваўся з амерыканскімі экспертамі, а зараз вектар памянялі на ўсход.
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Кітайскі вопыт будзе выкарыстоўвацца для здабычы цяжказдабыўной нафты, вынікае з артыкула на інфармацыйным партале "Беларуснафты".
Гэтая тэма абмяркоўваецца з калегамі з Кітая з 2023 года.
"У гэтым напрамку Кітай выйшаў на адну з лідзіруючых пазіцый у свеце, таму што рост здабычы нафты там у апошнія гады звязаны ў першую чаргу з актыўным асваеннем запасаў цяжказдабыўной нафты", - адзначана ў артыкуле.
Раней "Беларуснафта" прыцягвала амерыканскіх экспертаў, каб асвоіць методыку шматстадыйнага гідраразрыву пласта Plug and Perf. Цяпер беларускі бок звярнуў увагу на кітайскія тэхналогіі і абсталяванне.
"Кітайскія кампаніі ствараюць сваё на прыкладзе лепшых сусветных узораў, але не проста капіруюць, а паляпшаюць. Галоўнае для нас – каб яны ўсё гэта адаптавалі для нашых умоў, і кітайскія партнёры гэта робяць", - цытуе партал дырэктара БелНДПІнафта Аляксандра Цыбранкова.
У 2022 годзе "Беларуснафта" адкрыла прадстаўніцтва ў КНР. Са студзеня мінулага года пачалося супрацоўніцтва з кітайскімі вытворцамі. За паўтара года беларуская кампанія падпісала больш за 170 кантрактаў, каля 110 з іх – у 2024-м.
У Кітаі закупляецца не толькі абсталяванне для нафтаздабычы, але таксама для АЗС і для аграсектара, у тым ліку для птушкагадоўлі ў гаспадарку "Беларуснафта-Асобіна".
Раней гендырэктар "Беларуснафты" Аляксандр Ляхаў заяўляў, што ў гэтым годзе плануецца здабыць 1,93 млн тон нафты, а ў 2025 годзе – не менш за 2 млн.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"