https://bel.sputnik.by/20241017/mneral-uzrostam-4-mlrd-gado-z-antarktydy-padaryl-lukashenku-1090368362.html
Мінерал узростам 4 млрд гадоў з Антарктыды падарылі Лукашэнку
Мінерал узростам 4 млрд гадоў з Антарктыды падарылі Лукашэнку
Sputnik Беларусь
Навукоўцы-палярнікі таксама прывезлі прэзідэнт беларускі сцяг, які быў разгорнуты на Паўднёвым полюсе Зямлі. 17.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-17T14:08+0300
2024-10-17T14:08+0300
2024-10-17T15:14+0300
антарктыда
беларуская антарктычная станцыя
палярнікі
аляксандр лукашэнка
навіны
навука
навука і тэхналогіі
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/11/1090371159_0:42:1200:717_1920x0_80_0_0_7632e235f2e4ed50d6b73eba26244d47.png
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку палярнікі падарылі мінерал эндэрбіт, якому каля чатырох мільярдаў гадоў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.Прэзідэнт у Палацы рэспублікі сустрэўся з вучонымі і ўдзельнікамі беларускіх антарктычных экспедыцый.На сустрэчы ішла размова аб тым, як прымяняць тэхнічныя распрацоўкі Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў на практыцы.Кіраўніку дзяржавы прапанавалі мінералы, кампаненты прыроднага асяроддзя Антарктыкі, узоры флоры і фауны і іншыя экспанаты па тэматыцы палярных даследаванняў.Па словах палярнікаў, мінерал эндэрбіт з’яўляецца асновай крышталічнага падмурка Зямлі. Унікальнасць яго ў тым, што на паверхні Зямлі яго можна выявіць толькі ў Антарктыдзе. Для прэзідэнта Беларусі яго здабылі ў раёне беларускай антарктычнай станцыі "Гара Вячэрняя".Навукоўцы таксама прэзентавалі прэзідэнту комплекс для рэгістрацыі геафізічных сігналаў, у тым ліку паглыбны батыскаф.Начальнік беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў расказаў кіраўніку дзяржавы аб рабоце экспедыцый рэспублікі на Паўднёвым полюсе Зямлі. Ён адзначыў, што ва ўнікальных і складаных умовах Антарктыды выпрабоўваюцца складаныя прыборы, многія з якіх лепей за замежныя аналагі, а некаторыя наогул унікальныя.Удзельнікі 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі таксама падарылі Лукашэнку дзяржаўны сцяг Беларусі. Сцяг быў разгорнуты 20 студзеня 2024 года ў цяжкадаступным раёне Антарктыды на гары Марынер.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241017/lukashenka-pravodzts-sustrechu-z-palyarnkam-1090365275.html
антарктыда
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/11/1090371159_244:0:1200:717_1920x0_80_0_0_3545531fb8a21490712373f34ddf6cde.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
антарктыда, беларуская антарктычная станцыя, палярнікі, аляксандр лукашэнка, навіны , навука, навука і тэхналогіі, у беларусі, беларусь
антарктыда, беларуская антарктычная станцыя, палярнікі, аляксандр лукашэнка, навіны , навука, навука і тэхналогіі, у беларусі, беларусь
Мінерал узростам 4 млрд гадоў з Антарктыды падарылі Лукашэнку
14:08 17.10.2024 (абноўлена: 15:14 17.10.2024) Навукоўцы-палярнікі таксама прывезлі прэзідэнт беларускі сцяг, які быў разгорнуты на Паўднёвым полюсе Зямлі.
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку палярнікі падарылі мінерал эндэрбіт, якому каля чатырох мільярдаў гадоў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт у Палацы рэспублікі сустрэўся з вучонымі і ўдзельнікамі беларускіх антарктычных экспедыцый.
На сустрэчы ішла размова аб тым, як прымяняць тэхнічныя распрацоўкі Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў на практыцы.
Кіраўніку дзяржавы прапанавалі мінералы, кампаненты прыроднага асяроддзя Антарктыкі, узоры флоры і фауны і іншыя экспанаты па тэматыцы палярных даследаванняў.
Па словах палярнікаў, мінерал эндэрбіт з’яўляецца асновай крышталічнага падмурка Зямлі. Унікальнасць яго ў тым, што на паверхні Зямлі яго можна выявіць толькі ў Антарктыдзе. Для прэзідэнта Беларусі яго здабылі ў раёне беларускай антарктычнай станцыі "Гара Вячэрняя".
Навукоўцы таксама прэзентавалі прэзідэнту комплекс для рэгістрацыі геафізічных сігналаў, у тым ліку паглыбны батыскаф.
Начальнік беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў расказаў кіраўніку дзяржавы аб рабоце экспедыцый рэспублікі на Паўднёвым полюсе Зямлі. Ён адзначыў, што ва ўнікальных і складаных умовах Антарктыды выпрабоўваюцца складаныя прыборы, многія з якіх лепей за замежныя аналагі, а некаторыя наогул унікальныя.
Удзельнікі 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі таксама падарылі Лукашэнку дзяржаўны сцяг Беларусі. Сцяг быў разгорнуты 20 студзеня 2024 года ў цяжкадаступным раёне Антарктыды на гары Марынер.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"