https://bel.sputnik.by/20241018/kasnyak-kamysh-es--nata-sustrel-plan-peramog-zyalenskaga-bez-entuzyazmu-1090395188.html
Касіняк-Камыш: ЕС і НАТА сустрэлі "план перамогі" Зяленскага без энтузіязму
Касіняк-Камыш: ЕС і НАТА сустрэлі "план перамогі" Зяленскага без энтузіязму
Sputnik Беларусь
План, які прадставіў Зяленскі, не вырашае існуючых праблем і не здольны змяніць існуючую рэальнасць, упэўнены міністр. 18.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-18T11:50+0300
2024-10-18T11:50+0300
2024-10-18T11:50+0300
расія
украіна
польшча
ната
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/12/1090394845_0:0:3078:1731_1920x0_80_0_0_67223de21f9c35966c638c160217d492.jpg
МІНСК, 18 каст – Sputnik. Еўрапейская рада і штаб-кватэра НАТА сустрэлі "план перамогі" Уладзіміра Зяленскага без асаблівага энтузіязму, заявіў кіраўнік Мінабароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш журналістам на сустрэчы міністраў абароны краін альянсу, якая праходзіць у Брусэлі.У сераду, 16 кастрычніка, Зяленскі прадставіў у Радзе "план перамогі", які ўключае пяць пяць асноўных пунктаў і тры дапаўненні, якія трымаюцца ў сакрэце."Сэрцам мы ўсе хацелі б, каб план перамогі быў рэалізаваны. Не толькі па гуманітарных прычынах і цывілізацыйных. Гэта таксама важна для бяспекі краін НАТА. Але вялікага энтузіязму ні ў Еўрапейскай радзе, ні ў штаб-кватэры НАТА няма, бо сітуацыя на фронце складаная , ёсць вялізная стомленасць ад вайны", - сказаў міністр абароны Польшчы.Ён указаў, што план не вырашае існуючую праблему і не з'яўляецца "святлом у канцы тунэля", якое магло б змяніць рэальнасць.План ЗяленскагаКіеўскі рэжым разлічвае на завяршэнне крызісу на ўласных умовах, нягледзячы на тое, што расейскі бок прапануе адштурхоўвацца ад стамбульскіх дамоўленасцяў.Сфармуляваны Зяленскім план складаецца з пяці пунктаў, да яго маюцца тры сакрэтныя прыкладанні.Першы пункт - геапалітычнага характару і тычыцца запрашэння Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс. Другі - закранае пытанні абароны, а трэці мае на ўвазе стрымліванне расійскіх сіл шляхам размяшчэння на ўкраінскай тэрыторыі "комплекснага няядзернага стратэгічнага пакета" краін Захаду.У чацвёртым пункце сказана аб стратэгічным эканамічным патэнцыяле Украіны, у пятым - аб тым, што будзе пасля заканчэння ўзброенага канфлікту.Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, "мірны план" Зяленскага – гэта амерыканскі план працягу крызісу і вайны да апошняга ўкраінца. Для фармулёўкі сапраўднага мірнага плана для ўкраінскага крызісу ў Кіеве павінны прыняць той факт, што цяперашняя яго палітыка не мае перспектываў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
украіна
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/12/1090394845_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_fa0dea32933a527e4572e0fb34493001.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, украіна, польшча, ната
расія, украіна, польшча, ната
Касіняк-Камыш: ЕС і НАТА сустрэлі "план перамогі" Зяленскага без энтузіязму
План, які прадставіў Зяленскі, не вырашае існуючых праблем і не здольны змяніць існуючую рэальнасць, упэўнены міністр.
МІНСК, 18 каст – Sputnik. Еўрапейская рада і штаб-кватэра НАТА сустрэлі "план перамогі" Уладзіміра Зяленскага без асаблівага энтузіязму, заявіў кіраўнік Мінабароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш журналістам на сустрэчы міністраў абароны краін альянсу, якая праходзіць у Брусэлі.
У сераду, 16 кастрычніка, Зяленскі прадставіў у Радзе "план перамогі", які ўключае пяць пяць асноўных пунктаў і тры дапаўненні, якія трымаюцца ў сакрэце.
"Сэрцам мы ўсе хацелі б, каб план перамогі быў рэалізаваны. Не толькі па гуманітарных прычынах і цывілізацыйных. Гэта таксама важна для бяспекі краін НАТА. Але вялікага энтузіязму ні ў Еўрапейскай радзе, ні ў штаб-кватэры НАТА няма, бо сітуацыя на фронце складаная , ёсць вялізная стомленасць ад вайны", - сказаў міністр абароны Польшчы.
Ён указаў, што план не вырашае існуючую праблему і не з'яўляецца "святлом у канцы тунэля", якое магло б змяніць рэальнасць.
Кіеўскі рэжым разлічвае на завяршэнне крызісу на ўласных умовах, нягледзячы на тое, што расейскі бок прапануе адштурхоўвацца ад стамбульскіх дамоўленасцяў.
Сфармуляваны Зяленскім план складаецца з пяці пунктаў, да яго маюцца тры сакрэтныя прыкладанні.
Першы пункт - геапалітычнага характару і тычыцца запрашэння Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс. Другі - закранае пытанні абароны, а трэці мае на ўвазе стрымліванне расійскіх сіл шляхам размяшчэння на ўкраінскай тэрыторыі "комплекснага няядзернага стратэгічнага пакета" краін Захаду.
У чацвёртым пункце сказана аб стратэгічным эканамічным патэнцыяле Украіны, у пятым - аб тым, што будзе пасля заканчэння ўзброенага канфлікту.
Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, "мірны план" Зяленскага – гэта амерыканскі план працягу крызісу і вайны да апошняга ўкраінца. Для фармулёўкі сапраўднага мірнага плана для ўкраінскага крызісу ў Кіеве павінны прыняць той факт, што цяперашняя яго палітыка не мае перспектываў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"