XVI саміт БРІКС у Казані - Sputnik Беларусь, 1920, 23.10.2024
XVI саміт БРІКС у Казані
XVI саміт БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. На саміце прадстаўлены 36 краін (22 з іх на вышэйшым узроўні), а таксама шэсць міжнародных арганізацый. Усе падрабязнасці пра саміт БРІКС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін назваў прычыны будучага росту краін Азіі і Афрыкі

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкВладимир Путин
Владимир Путин - Sputnik Беларусь, 1920, 18.10.2024
Падпісацца
Расейскі прэзідэнт лічыць, што ў Паўднёваўсходняй Азіі, а таксама ў Афрыцы, будзе не проста рост, а апераджальны рост.
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Самая галоўная прыкмета перамен цяперашняга часу - фарміраванне новых цэнтраў развіцця, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ краін БРІКС, адказваючы на ​​пытанне гендырэктара медыягрупы "Расія сёння" Дзмітрыя Кісялёва.
Гэтае развіццё, на думку экспертаў, да якіх Пуцін, паводле яго ж слоў, прыслухоўваецца, аб'ектыўна будзе ісці ў краінах-сябрах БРІКС. Першым чынам, гэта Глабальны Поўдзень, Паўднёваўсходняя Азія і Афрыка.
"Пазітыўны рост будзе ў такіх магутных краінах як Кітай, Індыя. Пазітыўны рост будзе ў Расіі, Саудаўскай Аравіі, але апераджальны рост будуць дэманстраваць краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі", – лічыць Пуцін.
Асноўныя прычыны росту – у тым, што два апошнія макрарэгіёны яшчэ недастаткова ўрбанізаваныя, але адначасова з гэтым ёсць высокі тэмп прыросту насельніцтва. Пуцін зазначыў, што там будзе развіццё і палітычнага ўплыву, а не толькі эканомікі.
"Гэта проста аб'ектыўная данасць", - акцэнтаваў прэзідэнт.

БРІКС - не супраць каго-небудзь

Ён таксама нагадаў, што БРІКС - гэта 45 працэнтаў насельніцтва планеты і 33 працэнты сушы. У аб'яднанні ўвесь час павялічваецца гандлёвы абарот. Рост ВУП у БРІКС паскараецца, у краінах Вялікай сямёркі (G7) падае.
"БРІКС не будаваўся ніколі супраць каго б там ні было", – адзначыў пры гэтым Пуцін.
Расійскі прэзідэнт звярнуў увагу, што не так даўно прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заяўляў, што БРІКС - гэта не антызаходняе аб'яднанне, а проста не заходняе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0