https://bel.sputnik.by/20241021/lukashenka-pavnshava-belarusa-z-dnm-batsk-1090437087.html
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі
Sputnik Беларусь
Дзень бацькі быў заснаваны ў 2022 годзе, дата спецыяльна была выбрана паблізу ад святкавання Дня маці, які адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка. 21.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-21T09:19+0300
2024-10-21T09:19+0300
2024-10-21T09:19+0300
аляксандр лукашэнка
віншаванне
дзень бацькі
свята
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_42:0:1148:622_1920x0_80_0_0_037f7aaced509c1b2725653812eb763d.jpg
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі, які адзначаецца ў краіне 21 кастрычніка, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта асаблівае сямейнае свята. У ім цесна пераплятаюцца высакароднасць мужчынскага характару і святасць бацькоўскага абавязку, лічыць ён.Таксама Лукашэнка адзначыў, што ад бацькі залежыць шчасце родных і блізкіх, іх поспехі і дасягненні."Ад нас, мужчын, дзеці і ўнукі пераймаюць галоўныя жыццёвыя мудрасці, вучацца пераадольваць цяжкасці, прытрымлівацца выбранага шляху, быць карыснымі грамадству і дзяржаве, любіць і абараняць зямлю продкаў", - гаворыцца ў віншаванні.Прэзідэнт пажадаў усім беларускім мужчынам у поўнай меры спазнаць і праявіць радасць бацькоўскага клопату і заўсёды берагчы ў сваім сэрцы цеплыню бацькоўскай любві."Няхай ва ўсіх нас для гэтага нават у самых няпростых абставінах хапае сіл і здароўя", - дадаў Лукашэнка.Новае сямейнае святаДзень бацькі афіцыйна адзначаецца ў Беларусі 21 кастрычніка, пачынаючы з 2022 года.Свята было заснавана Указам прэзідэнта №198, якім унесена неабходная змена ва Указ №157 ад 26 сакавіка 1998 года "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".Пра тое, што ў Беларусі патрэбен не толькі дзень маці, але і дзень бацькі, на розных узроўнях гаварылі не адзін год. Праводзіліся нават нефармальныя мерапрыемствы, прысвечаныя ролі бацькі ў сям'і.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241021/Vershy-pra-batsku-ledz-tsepltstsa-udzyachnaya-slyaza-1041151012.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_181:0:1010:622_1920x0_80_0_0_acd69ce7f73778869a183ee9bf874dbf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віншаванне, дзень бацькі, свята, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, віншаванне, дзень бацькі, свята, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі
Дзень бацькі быў заснаваны ў 2022 годзе, дата спецыяльна была выбрана паблізу ад святкавання Дня маці, які адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка.
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём бацькі, які адзначаецца ў краіне 21 кастрычніка, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта асаблівае сямейнае свята. У ім цесна пераплятаюцца высакароднасць мужчынскага характару і святасць бацькоўскага абавязку, лічыць ён.
"Гэта духоўнае адзінства, напоўненае любоўю бацькоўскага сэрца, стагоддзямі з’яўляецца надзейнай апорай і абярэгам дабрабыту моцнай беларускай сям’і", - падкрэсліў прэзідэнт.
Таксама Лукашэнка адзначыў, што ад бацькі залежыць шчасце родных і блізкіх, іх поспехі і дасягненні.
"Ад нас, мужчын, дзеці і ўнукі пераймаюць галоўныя жыццёвыя мудрасці, вучацца пераадольваць цяжкасці, прытрымлівацца выбранага шляху, быць карыснымі грамадству і дзяржаве, любіць і абараняць зямлю продкаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пажадаў усім беларускім мужчынам у поўнай меры спазнаць і праявіць радасць бацькоўскага клопату і заўсёды берагчы ў сваім сэрцы цеплыню бацькоўскай любві.
"Няхай ва ўсіх нас для гэтага нават у самых няпростых абставінах хапае сіл і здароўя", - дадаў Лукашэнка.
Дзень бацькі афіцыйна адзначаецца ў Беларусі 21 кастрычніка, пачынаючы з 2022 года.
Свята было заснавана Указам прэзідэнта №198, якім унесена неабходная змена ва Указ №157 ад 26 сакавіка 1998 года "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
Пра тое, што ў Беларусі патрэбен не толькі дзень маці, але і дзень бацькі, на розных узроўнях гаварылі не адзін год. Праводзіліся нават нефармальныя мерапрыемствы, прысвечаныя ролі бацькі ў сям'і.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"