https://bel.sputnik.by/20241021/sabalenka-zno-stala-pershay-raketkay-svetu-1090438174.html
Сабаленка зноў стала першай ракеткай свету
Сабаленка зноў стала першай ракеткай свету
Sputnik Беларусь
Беларуска ў другі раз здолела падняцца на першы радок рэйтынгу WTA, упершыню гэта ёй удалося ў верасні мінулага года. 21.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-21T10:04+0300
2024-10-21T10:04+0300
2024-10-21T10:04+0300
wta
рэйтынг wta
арына сабаленка
спорт
беларусь
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1e/1089924040_0:0:2914:1640_1920x0_80_0_0_22410d3cd8ca5a33105f1fd42f2b5cec.jpg
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на першы радок у абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), стаўшы першай ракеткай свету, пра гэта сведчаць звесткі на афіцыйным сайце арганізацыі.Беларуска абышла па ачках папярэдняга лідара польку Ігу Свёнтэк: у Сабаленкі – 9 706 ачкоў, у Свёнтэк – 9 665.Сабаленка другі раз здолела ўзначаліць рэйтынг WTA. Упершыню падняцца з другога на першы радок ёй удалося ў верасні мінулага года.Што да іншых беларускіх спартсменак, то Вікторыя Азаранка зноў засталася на ранейшым месцы. Яна 21-я ў спіску лепшых тэнісістак, зарабіла 2 126 ачкоў.Аляксандра Сасновіч у абноўленым рэйтынгу апусцілася на 12 пазіцый, спартсменка зараз 143-я.Алена Фалей дадала адразу 20 пазіцый, заняўшы 200 радок, у яе ў скарбонцы 348 ачкоў.А Ірына Шымановіч наадварот страціла 20 пазіцый і размясцілася на 246-м месцы.Першая дзесятка рэйтынгуУ першую дзесятку жаночага рэйтынгу на дадзены момант таксама ўваходзяць Іга Свёнтэк, Коры Гауф, Джэсіка Пегула, Алена Рыбакіна, Жасмін Пааліні, Цыньвэнь Чжэн, Эма Навара, Дар’я Касаткіна і Беатрыс Хадад Майя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241017/matytsyn-nazva-putsna--lukashenku-kaptanam-zbornykh-ras--belarus-1090364490.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1e/1089924040_0:0:2590:1942_1920x0_80_0_0_3de5a00c4b2016f0f42f6378298fb1d1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
wta, рэйтынг wta, арына сабаленка, спорт, беларусь, навіны , у свеце
wta, рэйтынг wta, арына сабаленка, спорт, беларусь, навіны , у свеце
Сабаленка зноў стала першай ракеткай свету
Беларуска ў другі раз здолела падняцца на першы радок рэйтынгу WTA, упершыню гэта ёй удалося ў верасні мінулага года.
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на першы радок у абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), стаўшы першай ракеткай свету, пра гэта сведчаць звесткі на афіцыйным сайце арганізацыі.
Беларуска абышла па ачках папярэдняга лідара польку Ігу Свёнтэк: у Сабаленкі – 9 706 ачкоў, у Свёнтэк – 9 665.
Сабаленка другі раз здолела ўзначаліць рэйтынг WTA. Упершыню падняцца з другога на першы радок ёй удалося ў верасні мінулага года.
Што да іншых беларускіх спартсменак, то Вікторыя Азаранка зноў засталася на ранейшым месцы. Яна 21-я ў спіску лепшых тэнісістак, зарабіла 2 126 ачкоў.
Аляксандра Сасновіч у абноўленым рэйтынгу апусцілася на 12 пазіцый, спартсменка зараз 143-я.
Алена Фалей дадала адразу 20 пазіцый, заняўшы 200 радок, у яе ў скарбонцы 348 ачкоў.
А Ірына Шымановіч наадварот страціла 20 пазіцый і размясцілася на 246-м месцы.
У першую дзесятку жаночага рэйтынгу на дадзены момант таксама ўваходзяць Іга Свёнтэк, Коры Гауф, Джэсіка Пегула, Алена Рыбакіна, Жасмін Пааліні, Цыньвэнь Чжэн, Эма Навара, Дар’я Касаткіна і Беатрыс Хадад Майя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"