https://bel.sputnik.by/20241022/kalya-200-ndyvdualnykh-pradprymalnka-perayshl--yurasoby-pa-sproshchanay-skheme-1090479400.html
Каля 200 індывідуальных прадпрымальнікаў перайшлі ў юрасобы па спрошчанай схеме
Каля 200 індывідуальных прадпрымальнікаў перайшлі ў юрасобы па спрошчанай схеме
Sputnik Беларусь
Урад Беларусі падвёў першыя папярэднія вынікі рэформы, якая датычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў. 22.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-22T12:37+0300
2024-10-22T12:37+0300
2024-10-22T12:38+0300
іп
юрыдычныя асобы
прадпрымальніцтва
бізнес
грамадства
эканоміка
навіны
мікалай снапкоў
савет міністраў рб
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0f/1064813605_0:24:1280:744_1920x0_80_0_0_fcecb23ede268d85b42adf1e6c24b025.jpg
МІНСК, 22 кас – Sputnik. У краіне распачата рацыянальная трансфармацыя прадпрымальніцкага асяроддзя, заявіў у парламенце першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.Сутнасць рэформы ў тым, што з 1 кастрычніка спынілі рэгістрацыю некаторых ІП, чый від дзейнасці не трапіў у спісак, зацверджаны ўладамі.Тыя, хто сталі ІП раней, а іх від бізнесу таксама не ў спіску, могуць перайсці ў статус юрыдычных асоб да 31 снежня 2025 года па спрошчанай схеме на працягу аднаго працоўнага дня.Індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць працаваць у вытворчасці кіна- і відэафільмаў, тэлевізійных праграм, займацца будаўнічым аздабленнем, санітарна-тэхнічнымі работамі, дызайнам, рэкламай, фотапаслугамі, а таксама вырабляць мэблю, цацкі, музычныя інструменты і гэтак далей.Рэформа закранула і рамеснікаў, для якіх вызначылі спісак відаў дзейнасці. Напрыклад, яны могуць рабіць пячныя кафлі, конныя павозкі, нацыянальныя музычныя інструменты, шорна-седлавыя вырабы, кухонны інвентар, а таксама займацца кавальскай справай. Мясцовыя органы ўлады могуць вызначаць свае лакальныя рамёствы, якія характэрны для таго ці іншага раёна.Калі занятку няма ў спіску і не зацверджаны на мясцовым узроўні, можна пайсці, напрыклад, у самазанятыя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241001/praz-try-gady-regstratsyyu-p-adnavl--mnsku-1089940550.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0f/1064813605_0:0:1138:853_1920x0_80_0_0_fcd539c22b14cb9d42d5e8fdccbd9454.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іп, юрыдычныя асобы, прадпрымальніцтва, бізнес, грамадства, эканоміка, навіны , мікалай снапкоў, савет міністраў рб, у беларусі, беларусь
іп, юрыдычныя асобы, прадпрымальніцтва, бізнес, грамадства, эканоміка, навіны , мікалай снапкоў, савет міністраў рб, у беларусі, беларусь
Каля 200 індывідуальных прадпрымальнікаў перайшлі ў юрасобы па спрошчанай схеме
12:37 22.10.2024 (абноўлена: 12:38 22.10.2024) Урад Беларусі падвёў першыя папярэднія вынікі рэформы, якая датычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў.
МІНСК, 22 кас – Sputnik. У краіне распачата рацыянальная трансфармацыя прадпрымальніцкага асяроддзя, заявіў у парламенце першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Ідзе актыўная перарэгістрацыя. За 20 дзён кастрычніка каля 200 індывідуальных прадпрымальнікаў дзень у дзень сталі юрыдычнымі асобамі", - паведаміў першы віцэ-прэм'ер.
Сутнасць рэформы ў тым, што з 1 кастрычніка спынілі рэгістрацыю некаторых ІП, чый від дзейнасці не трапіў у спісак, зацверджаны ўладамі.
Тыя, хто сталі ІП раней, а іх від бізнесу таксама не ў спіску, могуць перайсці ў статус юрыдычных асоб да 31 снежня 2025 года па спрошчанай схеме на працягу аднаго працоўнага дня.
Індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць працаваць у вытворчасці кіна- і відэафільмаў, тэлевізійных праграм, займацца будаўнічым аздабленнем, санітарна-тэхнічнымі работамі, дызайнам, рэкламай, фотапаслугамі, а таксама вырабляць мэблю, цацкі, музычныя інструменты і гэтак далей.
Рэформа закранула і рамеснікаў, для якіх вызначылі спісак відаў дзейнасці. Напрыклад, яны могуць рабіць пячныя кафлі, конныя павозкі, нацыянальныя музычныя інструменты, шорна-седлавыя вырабы, кухонны інвентар, а таксама займацца кавальскай справай. Мясцовыя органы ўлады могуць вызначаць свае лакальныя рамёствы, якія характэрны для таго ці іншага раёна.
Калі занятку няма ў спіску і не зацверджаны на мясцовым узроўні, можна пайсці, напрыклад, у самазанятыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"