https://bel.sputnik.by/20241022/nekatoryya-sanatory-belarus-zmoguts-prymats-adpachyvalnka-z-zhyvlam-1090480197.html
Некаторыя санаторыі Беларусі змогуць прымаць адпачывальнікаў з жывёламі
Некаторыя санаторыі Беларусі змогуць прымаць адпачывальнікаў з жывёламі
Sputnik Беларусь
Пакуль што казаць аб адпачынку з жывёламі як аб масавай з’яве рана, але некаторыя аздараўленчыя ўстановы ідуць на сустрэчу сваім гасцям. 22.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-22T12:51+0300
2024-10-22T12:51+0300
2024-10-22T12:51+0300
турызм
грамадства
навіны
жывёлы
санаторый
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090477038_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_05918f977bb9b4d7926d5c1ab5d0a1eb.jpg
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Прасоўванне ў плане пытання адпачынку з жывёламі ў беларускіх санаторыях ёсць, ужо ўводзяцца нумары для прыёму адпачывальнікаў з хатнімі гадаванцамі, расказаў падчас прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.Ён адзначыў, што ў рэалізацыі гэтай магчымасці для адпачывальнікаў асабліва зацікаўлены прыватныя аздараўленчыя арганізацыі.Больш за ўсё адпачывальнікаў – з РФТаксама ён агучыў, хто найчасцей прыязджае ў беларускія санаторыі. Па словах дырэктара, большая частка адпачывальнікаў – гэта расіяне (звыш 90%), але таксама праяўляюць цікавасць і жыхары прыбалтыйскіх краін."На працягу дзевяці месяцаў мы адсочвалі інфармацыю. Практычна кожны дзень каля 150 плюс-мінус жыхароў прыбалтыйскіх краін у нас знаходзяцца. Калі браць па статыстыцы, па колькасці замежнікаў у структуры былых краін Савецкага Саюза, Латвія і Літва стаяць на трэцім і чацвёртым месцы (сярод адпачывальнікаў - Sputnik) адпаведна", - дадаў Балбатоўскі.Ён звярнуў увагу на тое, што на рост колькасці адпачывальнікаў з Прыбалтыкі ўплывае бязвізавы рэжым, які дзейнічае ў Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241021/sayuznyya-tury-planuyuts-zapuststs-u-krasavku-1090443694.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090477038_171:0:2900:2047_1920x0_80_0_0_e1bf2c723bacee4f3c1ae67acb5c07d4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, грамадства, навіны , жывёлы, санаторый, у беларусі, беларусь
турызм, грамадства, навіны , жывёлы, санаторый, у беларусі, беларусь
Некаторыя санаторыі Беларусі змогуць прымаць адпачывальнікаў з жывёламі
Пакуль што казаць аб адпачынку з жывёламі як аб масавай з’яве рана, але некаторыя аздараўленчыя ўстановы ідуць на сустрэчу сваім гасцям.
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Прасоўванне ў плане пытання адпачынку з жывёламі ў беларускіх санаторыях ёсць, ужо ўводзяцца нумары для прыёму адпачывальнікаў з хатнімі гадаванцамі, расказаў падчас прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
Ён адзначыў, што ў рэалізацыі гэтай магчымасці для адпачывальнікаў асабліва зацікаўлены прыватныя аздараўленчыя арганізацыі.
"У некалькіх санаторыях будуць уведзены нумары для прыёму з жывёламі. Паціху мы ідзем у гэтым напрамку, але не сказаць, што масава. У розных уласнікаў свае аргументы, але мы рухаемся ў гэтым напрамку", - удакладніў Балбатоўскі.
Больш за ўсё адпачывальнікаў – з РФ
Таксама ён агучыў, хто найчасцей прыязджае ў беларускія санаторыі. Па словах дырэктара, большая частка адпачывальнікаў – гэта расіяне (звыш 90%), але таксама праяўляюць цікавасць і жыхары прыбалтыйскіх краін.
"На працягу дзевяці месяцаў мы адсочвалі інфармацыю. Практычна кожны дзень каля 150 плюс-мінус жыхароў прыбалтыйскіх краін у нас знаходзяцца. Калі браць па статыстыцы, па колькасці замежнікаў у структуры былых краін Савецкага Саюза, Латвія і Літва стаяць на трэцім і чацвёртым месцы (сярод адпачывальнікаў - Sputnik) адпаведна", - дадаў Балбатоўскі.
Ён звярнуў увагу на тое, што на рост колькасці адпачывальнікаў з Прыбалтыкі ўплывае бязвізавы рэжым, які дзейнічае ў Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"