https://bel.sputnik.by/20241022/pasol-ras-mnsk--maskva-dapratsovayuts-sstemu-zaemnaga-pryznannya-vz-1090475184.html
Пасол Расіі: Мінск і Масква дапрацоўваюць сістэму ўзаемнага прызнання віз
Пасол Расіі: Мінск і Масква дапрацоўваюць сістэму ўзаемнага прызнання віз
Sputnik Беларусь
Беларусь і Расія ратыфікавалі пагадненне аб узаемным прызнанні віз, зараз нормы дакумента адпрацоўваюць зацікаўленыя службы дзвюх краін. 22.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-22T11:21+0300
2024-10-22T11:21+0300
2024-10-22T11:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
пасол
пасольства рф у беларусі
барыс грызлоў
навіны
візы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_0:68:1200:743_1920x0_80_0_0_78dad3f7d121b0fd86bfc62673b2492c.jpg
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Расія і Беларусь працягваюць тэхнічную дапрацоўку і сінхранізацыю нацыянальных сістэм па абмене інфармацыяй аб дазволах на ўезд для грамадзян трэціх краін, заявіў пасол РФ у Мінску Барыс Грызлоў.Гэта робіцца для пачатку рэалізацыі пагаднення аб узаемным прызнанні віз. У ім прадугледжваецца, што абедзве краіны будуць узаемна прызнаваць візы і іншыя дакументы, якія даюць права на ўезд і знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі Беларусі і Расіі, а таксама адзнакі аб перасячэнні знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.Грызлоў падкрэсліў, што работа ідзе і профільныя ведамствы дзвюх краін актыўна ўключаны ў гэты працэс. Цяпер Мінлічбы Расіі і МУС Беларусі прадаўжаюць тэхнічную дапрацоўку і сінхранізацыю нацыянальных сістэм для абмену такога роду звесткамі. У прыярытэце – забеспячэнне празрыстасці і бяспекі."Калі для гэтага спатрэбіцца крыху больш часу, чым планавалася першапачаткова, то, на мой погляд, лепш крыху пачакаць, але зрабіць усё максімальна якасна", - канстатаваў расійскі дыпламат.Саюзны міні-шэнгенМіжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні віз было падпісана ў Мінску ў чэрвені 2020 года. Закон аб ратыфікацыі міжурадавага беларуска-расійскага пагаднення набыў моц у лютым 2023 года. Пасля гэтага бакі прыступілі да выканання норм дакумента.Асноўная яго мэта – стварэнне прававой базы для ўрэгулявання парадку перасячэння расійска-беларускай мяжы іншаземцамі і асобамі без грамадзянства.Па дзеючых правілах, яны не могуць перасякаць сухапутны ўчастак мяжы, бо там адсутнічаюць пункты пропуску, прызначаныя для міжнародных зносін.Згодна з дакументам, рэжым узаемнага прызнання віз будзе распаўсюджвацца і на тых грамадзян, якія маюць дазвол на часовае пражыванне, пасведчанне на права жыхарства або запрашэнне на наведванне нейкага маштабнага спартыўнага мерапрыемства.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240926/mnsportu-pagadnenne-ab-sayuznym-byazvze-znakhodztstsa-na-fnalnay-stady-1089824074.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_60:0:1140:810_1920x0_80_0_0_ebfa803e2390441df556c85ad21a0230.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, пасол, пасольства рф у беларусі, барыс грызлоў, навіны , візы, палітыка, грамадства
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, пасол, пасольства рф у беларусі, барыс грызлоў, навіны , візы, палітыка, грамадства
Пасол Расіі: Мінск і Масква дапрацоўваюць сістэму ўзаемнага прызнання віз
Беларусь і Расія ратыфікавалі пагадненне аб узаемным прызнанні віз, зараз нормы дакумента адпрацоўваюць зацікаўленыя службы дзвюх краін.
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Расія і Беларусь працягваюць тэхнічную дапрацоўку і сінхранізацыю нацыянальных сістэм па абмене інфармацыяй аб дазволах на ўезд для грамадзян трэціх краін, заявіў пасол РФ у Мінску Барыс Грызлоў.
Гэта робіцца для пачатку рэалізацыі пагаднення аб узаемным прызнанні віз. У ім прадугледжваецца, што абедзве краіны будуць узаемна прызнаваць візы і іншыя дакументы, якія даюць права на ўезд і знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі Беларусі і Расіі, а таксама адзнакі аб перасячэнні знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.
"Каб запусціць гэты працэс, трэба наладзіць міжведамасны абмен звесткамі аб выдадзеных і ануляваных дазволах на ўезд і знаходжанне, а таксама аб фактах перасячэння мяжы", - распавёў пасол у інтэрв’ю агенцтву РІА Навіны.
Грызлоў падкрэсліў, што работа ідзе і профільныя ведамствы дзвюх краін актыўна ўключаны ў гэты працэс. Цяпер Мінлічбы Расіі і МУС Беларусі прадаўжаюць тэхнічную дапрацоўку і сінхранізацыю нацыянальных сістэм для абмену такога роду звесткамі. У прыярытэце – забеспячэнне празрыстасці і бяспекі.
"Калі для гэтага спатрэбіцца крыху больш часу, чым планавалася першапачаткова, то, на мой погляд, лепш крыху пачакаць, але зрабіць усё максімальна якасна", - канстатаваў расійскі дыпламат.
Міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні віз было падпісана ў Мінску ў чэрвені 2020 года. Закон аб ратыфікацыі міжурадавага беларуска-расійскага пагаднення набыў моц у лютым 2023 года. Пасля гэтага бакі прыступілі да выканання норм дакумента.
Асноўная яго мэта – стварэнне прававой базы для ўрэгулявання парадку перасячэння расійска-беларускай мяжы іншаземцамі і асобамі без грамадзянства.
Па дзеючых правілах, яны не могуць перасякаць сухапутны ўчастак мяжы, бо там адсутнічаюць пункты пропуску, прызначаныя для міжнародных зносін.
Згодна з дакументам, рэжым узаемнага прызнання віз будзе распаўсюджвацца і на тых грамадзян, якія маюць дазвол на часовае пражыванне, пасведчанне на права жыхарства або запрашэнне на наведванне нейкага маштабнага спартыўнага мерапрыемства.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"