https://bel.sputnik.by/20241022/ryzhanko-nazva-maray-mnska-chlenstva--brks-1090482390.html
Рыжанкоў назваў марай Мінска членства ў БРІКС
Рыжанкоў назваў марай Мінска членства ў БРІКС
Sputnik Беларусь
Міністр адзначыў, што Мінск з’яўляецца аднадумцам з краінамі БРІКС практычна па ўсіх пытаннях, нават з улікам далучэння новых удзельнікаў. 22.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-22T14:05+0300
2024-10-22T14:05+0300
2024-10-23T13:25+0300
брікс
навіны
максім рыжанкоў
палітыка
казань
расія
саміт
у свеце
мзс беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090481936_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_fe972c03e494134db30fbca87ea6f7cb.jpg
Беларусь разлічвае, што рэспубліцы будзе дадзены статус краіны-партнёра БРІКС, але марыць у будучым стаць паўнапраўным членам, заявіў РІА Навіны міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.Мінск падаў заяўку на членства ў БРІКС у 2023 годзе.Паводле яго слоў, Беларусь з улікам свайго палітычнага і эканамічнага становішча мае права разлічваць стаць краінай-партнёрам БРІКС. Пры гэтым у Мінску спадзяюцца ў будучыні стаць членам гэтай арганізацыі."Вядома, пытанне членства – гэта наша мара", - дадаў Рыжанкоў.Пры гэтым кіраўнік МЗС асабліва адзначыў, што беларускі бок з’яўляецца аднадумцам амаль па ўсіх палітычных пытаннях з краінамі, якія ўваходзяць у БРІКС.Кіраўнік МЗС разам з тым адзначыў, што на гэты момант Беларусь мае права толькі перыядычна, а менавіта па запрашэнні краіны, якая старшынствуе ў БРІКС, прымаць удзел у мерапрыемствах арганізацыі, што для Беларусі абсалютна недастаткова.Саміт краін БРІКС пройдзе ў Казані з 22 па 24 кастрычніка. Аб’яднанне было створана ў 2006 годзе, сваю назву ў выглядзе англійскай абрэвіятуры BRICS яно атрымала ад першых літар краін, якія стварылі структуру Brazil, Russia, India, China, South Africa.У адпаведнасці са статутнымі дакументамі, адносіны паміж краінамі БРІКС будуюцца на аснове неўмяшання і ўзаемадапамогі.Афіцыйныя саміты БРІКС праводзяцца ўжо больш за 15 гадоў, таксама вядзецца ўзаемадзеянне па лініі МЗС. Старшынства ў БРІКС пераходзіць кожны год да адной з краін-удзельніц, якая і прымае саміт. У гэтым годзе ў БРІКС старшынствуе Расія.У цяперашні час акрамя РФ, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у яе зараз уваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
казань
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090481936_53:0:1190:853_1920x0_80_0_0_032181fb7ed7b6937b18ab8276a9f5bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, навіны , максім рыжанкоў, палітыка, казань, расія, саміт, у свеце, мзс беларусі, беларусь, відэа, видео
брікс, навіны , максім рыжанкоў, палітыка, казань, расія, саміт, у свеце, мзс беларусі, беларусь, відэа, видео
Рыжанкоў назваў марай Мінска членства ў БРІКС
14:05 22.10.2024 (абноўлена: 13:25 23.10.2024) Міністр адзначыў, што Мінск з’яўляецца аднадумцам з краінамі БРІКС практычна па ўсіх пытаннях, нават з улікам далучэння новых удзельнікаў.
Беларусь разлічвае, што рэспубліцы будзе дадзены статус краіны-партнёра БРІКС, але марыць у будучым стаць паўнапраўным членам, заявіў
РІА Навіны міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Мінск падаў заяўку на членства ў БРІКС у 2023 годзе.
"Мы, вядома, вельмі чакаем, што вось гэты статус будзе Беларусі дадзены", - сказаў Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, Беларусь з улікам свайго палітычнага і эканамічнага становішча мае права разлічваць стаць краінай-партнёрам БРІКС. Пры гэтым у Мінску спадзяюцца ў будучыні стаць членам гэтай арганізацыі.
"Вядома, пытанне членства – гэта наша мара", - дадаў Рыжанкоў.
Пры гэтым кіраўнік МЗС асабліва адзначыў, што беларускі бок з’яўляецца аднадумцам амаль па ўсіх палітычных пытаннях з краінамі, якія ўваходзяць у БРІКС.
"(…) у нас роўныя, добрыя адносіны, з многімі (краінамі БРІКС - Spitnik) – нават якія выходзяць на ўзровень стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў Рыжанкоў.
Кіраўнік МЗС разам з тым адзначыў, што на гэты момант Беларусь мае права толькі перыядычна, а менавіта па запрашэнні краіны, якая старшынствуе ў БРІКС, прымаць удзел у мерапрыемствах арганізацыі, што для Беларусі абсалютна недастаткова.
Саміт краін БРІКС пройдзе ў Казані з 22 па 24 кастрычніка. Аб’яднанне было створана ў 2006 годзе, сваю назву ў выглядзе англійскай абрэвіятуры BRICS яно атрымала ад першых літар краін, якія стварылі структуру Brazil, Russia, India, China, South Africa.
У адпаведнасці са статутнымі дакументамі, адносіны паміж краінамі БРІКС будуюцца на аснове неўмяшання і ўзаемадапамогі.
Афіцыйныя саміты БРІКС праводзяцца ўжо больш за 15 гадоў, таксама вядзецца ўзаемадзеянне па лініі МЗС. Старшынства ў БРІКС пераходзіць кожны год да адной з краін-удзельніц, якая і прымае саміт. У гэтым годзе ў БРІКС старшынствуе Расія.
У цяперашні час акрамя РФ, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у яе зараз уваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"