https://bel.sputnik.by/20241022/samt-brks-startue--atorak-u-kazan-1090467202.html
Саміт БРІКС стартуе ў аўторак у Казані
Саміт БРІКС стартуе ў аўторак у Казані
Sputnik Беларусь
Расія сёлета старшынствуе ў арганізацыі, таму і прымае прадстаўнічы міжнародны форум на сваёй тэрыторыі. 22.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-22T09:17+0300
2024-10-22T09:17+0300
2024-10-23T12:23+0300
брікс
расія
казань
саміт
навіны
палітыка
у свеце
xvi саміт брікс у казані
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/15/1090450305_0:137:3153:1911_1920x0_80_0_0_59ed122de7b386961d28e06c9b6993d2.jpg
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыме ўдзел у шаснаццатым саміце БРІКС у Казані, які пройдзе 22-24 кастрычніка, перадае Sputnik.У апошні дзень саміту ў ім будуць удзельнічаць прадстаўнікі амаль 40 дзяржаў. У Казань прыбудуць лідары краін СНД, дэлегацыі з Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый.У гэтым годзе ў БРІКС старшынствуе Расія, якая прапанавала правесці яго пад дэвізам "Умацаванне шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі".Плануецца правядзенне пасяджэнняў у вузкім і пашыраным саставах, дзе кіраўнікі дзяржаў БРІКС змогуць абмяняцца думкамі па пытаннях, звязаных з міжнароднай праблематыкай.На саміце ў Казані нададуць асаблівую ўвагу тром ключавым тэмам у супрацоўніцтве – гэта палітыка і бяспека, эканоміка і фінансы, культура і гуманітарныя кантакты.Таксама плануецца, што на саміце ўвядуць катэгорыю "дзяржаў-партнёраў" БРІКС і такім чынам адбудзецца пашырэнне арганізацыі.БРІКС была створана ў 2006 годзе і атрымала сваю назву па першых літарах назваў краін, якія яе заснавалі. Звыклую назва БРІКС сталі выкарыстоўваць у 2010 годзе, калі да Бразіліі, Расіі, Індыі і Кітая далучылася Паўднёвая Афрыка.Цяпер у арганізацыю ўваходзяць ужо дзевяць дзяржаў. Цяпер паўнапраўнымі членамі БРІКС таксама з’яўляюцца Егіпет, Іран, ААЭ і Эфіопія.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241018/putsn-rolya-brks-u-glabalnay-ekanomtsy-budze-rasts-1090398625.html
расія
казань
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/15/1090450305_212:0:2943:2048_1920x0_80_0_0_3ba37c5c50fc1807f19da72d890fea99.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, расія, казань, саміт, навіны , палітыка, у свеце
брікс, расія, казань, саміт, навіны , палітыка, у свеце
Саміт БРІКС стартуе ў аўторак у Казані
09:17 22.10.2024 (абноўлена: 12:23 23.10.2024) Расія сёлета старшынствуе ў арганізацыі, таму і прымае прадстаўнічы міжнародны форум на сваёй тэрыторыі.
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыме ўдзел у шаснаццатым саміце БРІКС у Казані, які пройдзе 22-24 кастрычніка, перадае Sputnik.
У апошні дзень саміту ў ім будуць удзельнічаць прадстаўнікі амаль 40 дзяржаў. У Казань прыбудуць лідары краін СНД, дэлегацыі з Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый.
У гэтым годзе ў БРІКС старшынствуе Расія, якая прапанавала правесці яго пад дэвізам "Умацаванне шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі".
Плануецца правядзенне пасяджэнняў у вузкім і пашыраным саставах, дзе кіраўнікі дзяржаў БРІКС змогуць абмяняцца думкамі па пытаннях, звязаных з міжнароднай праблематыкай.
На саміце ў Казані нададуць асаблівую ўвагу тром ключавым тэмам у супрацоўніцтве – гэта палітыка і бяспека, эканоміка і фінансы, культура і гуманітарныя кантакты.
Таксама плануецца, што на саміце ўвядуць катэгорыю "дзяржаў-партнёраў" БРІКС і такім чынам адбудзецца пашырэнне арганізацыі.
БРІКС была створана ў 2006 годзе і атрымала сваю назву па першых літарах назваў краін, якія яе заснавалі. Звыклую назва БРІКС сталі выкарыстоўваць у 2010 годзе, калі да Бразіліі, Расіі, Індыі і Кітая далучылася Паўднёвая Афрыка.
Цяпер у арганізацыю ўваходзяць ужо дзевяць дзяржаў. Цяпер паўнапраўнымі членамі БРІКС таксама з’яўляюцца Егіпет, Іран, ААЭ і Эфіопія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"