https://bel.sputnik.by/20241022/snapko-stratu-rynka-zakhadu--ukrany--belarus-ponastsyu-kampensaval-1090475991.html
Снапкоў: страту рынкаў Захаду і Украіны ў Беларусі поўнасцю кампенсавалі
Снапкоў: страту рынкаў Захаду і Украіны ў Беларусі поўнасцю кампенсавалі
Sputnik Беларусь
Першы віцэ-прэм’ер расказаў, як краіна вырашыла праблемы з экспартам, якія ўзніклі з-за санкцый. 22.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-22T11:40+0300
2024-10-22T11:40+0300
2024-10-22T11:40+0300
навіны
мікалай снапкоў
савет міністраў рб
эканоміка
палітыка
прамысловасць
санкцыі
у беларусі
беларусь
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104483/91/1044839107_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_bd75f454054e07fa4f63ef03ca49d4a8.jpg
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Нягледзячы на санкцыі, аб’ёмы экспарту Беларусі набліжаюцца да 50 млрд у доларавым эквіваленце, паведаміў у парламенце першы віцэ-прэм’ер рэспублікі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.Снапкоў растлумачыў, што такія аб’ёмы – гэта мэта пяцігодкі.Супрацоўніцтва з КітаемПаводле слоў Снапкова, каб ажыццявіць самыя амбіцыйныя планы па мадэрнізацыі тэхнічнага пераўзбраення, у тым ліку для работы сумесна з Расіяй, міністэрствы прамысловасці Беларусі і Кітая падпісалі комплексную стратэгію сумеснага прамысловага развіцця.Падпісаны і дэталізаваны план праектаў у развіццё комплекснай стратэгіі. У яго ўвайшлі канкрэтныя інвестпраекты ў машына- і аўтамабілебудаванні, мікраэлектроніцы, нафтахіміі, дрэваапрацоўцы і не толькі."Каробкі перадач, рухавікі, аўтамабільныя краны, легкавыя аўтамабілі, суперкандэнсатары для электробусаў – гэта тое, што ўжо зроблена ў Беларусі пры ўдзеле кітайскіх партнёраў і на аснове кітайскіх тэхналогій", - сказаў Снапкоў.Кітайскія тэхналогіі, на яго думку, эфектыўна дапаўняюць беларускі прамысловы патэнцыял. Некаторыя распрацоўкі з КНР зараз на стадыі ўкаранення і выпрабаванняў."У прыватнасці, у актыўнай стадыі знаходзіцца 15 новых буйных тэхналагічных праектаў на агульную суму інвестыцый да трох мільярдаў амерыканскіх долараў", - паведаміў першы намеснік старшыні Саўміна.Напрыклад, гэта аўтаматызаванае ліццё, вытворчасць рухавікоў і іншае.Беларускі бок купіў ліцэнзію, якая дасць магчымасць забяспечыць 100% лакалізацыі ў вытворчасці легкавога аўтамабіля.Экспарт у АфрыкуЭкспарт у афрыканскія краіны сёлета вырас амаль у чатыры разы.Ён нагадаў аб тым, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызначыў чатыры апорныя афрыканскія краіны. Толькі іх сукупны ВУП перавышае 520 млрд долараў, а ВУП усяго афрыканскага кантынента – тры трыльёны долараў."Для нас, як вы разумееце, гэта фактычна бяздонны рынак збыту нашай прадукцыі", - падкрэсліў Снапкоў.Для рэспублікі важна арганізаваць сістэму дастаўкі тавараў туды і забяспечыць разлікі."Тут павінны быць і будуць, і ёсць нестандартныя падыходы. На жаль, не такія, да якіх прывыклі нашы прамыслоўцы", - заўважыў Снапкоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241017/gryzlo-ekspart-u-rf-rekordna-zagruz-pramyslovasts-belarus-1090379897.html
беларусь
афрыка
кнр
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104483/91/1044839107_77:0:1105:771_1920x0_80_0_0_2c6bd5b2aa0f7be20b57113220475bcf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , мікалай снапкоў, савет міністраў рб, эканоміка, палітыка, прамысловасць, санкцыі, у беларусі, беларусь, захад, афрыка, кнр, экспарт, украіна
навіны , мікалай снапкоў, савет міністраў рб, эканоміка, палітыка, прамысловасць, санкцыі, у беларусі, беларусь, захад, афрыка, кнр, экспарт, украіна
Снапкоў: страту рынкаў Захаду і Украіны ў Беларусі поўнасцю кампенсавалі
Першы віцэ-прэм’ер расказаў, як краіна вырашыла праблемы з экспартам, якія ўзніклі з-за санкцый.
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Нягледзячы на санкцыі, аб’ёмы экспарту Беларусі набліжаюцца да 50 млрд у доларавым эквіваленце, паведаміў у парламенце першы віцэ-прэм’ер рэспублікі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Снапкоў растлумачыў, што такія аб’ёмы – гэта мэта пяцігодкі.
""Страчаныя" на рынках краін Захаду і Украіны аб’ёмы экспарту не проста кампенсаваны за мінулы год, а істотна перавышаны. Поўнасцю адноўлены фізічныя аб’ёмы паставак асноўных кан’юнктурных тавараў", - адзначыў першы віцэ-прэм’ер.
Паводле слоў Снапкова, каб ажыццявіць самыя амбіцыйныя планы па мадэрнізацыі тэхнічнага пераўзбраення, у тым ліку для работы сумесна з Расіяй, міністэрствы прамысловасці Беларусі і Кітая падпісалі комплексную стратэгію сумеснага прамысловага развіцця.
Падпісаны і дэталізаваны план праектаў у развіццё комплекснай стратэгіі. У яго ўвайшлі канкрэтныя інвестпраекты ў машына- і аўтамабілебудаванні, мікраэлектроніцы, нафтахіміі, дрэваапрацоўцы і не толькі.
"Каробкі перадач, рухавікі, аўтамабільныя краны, легкавыя аўтамабілі, суперкандэнсатары для электробусаў – гэта тое, што ўжо зроблена ў Беларусі пры ўдзеле кітайскіх партнёраў і на аснове кітайскіх тэхналогій", - сказаў Снапкоў.
Кітайскія тэхналогіі, на яго думку, эфектыўна дапаўняюць беларускі прамысловы патэнцыял. Некаторыя распрацоўкі з КНР зараз на стадыі ўкаранення і выпрабаванняў.
"У прыватнасці, у актыўнай стадыі знаходзіцца 15 новых буйных тэхналагічных праектаў на агульную суму інвестыцый да трох мільярдаў амерыканскіх долараў", - паведаміў першы намеснік старшыні Саўміна.
Напрыклад, гэта аўтаматызаванае ліццё, вытворчасць рухавікоў і іншае.
Беларускі бок купіў ліцэнзію, якая дасць магчымасць забяспечыць 100% лакалізацыі ў вытворчасці легкавога аўтамабіля.
Экспарт у афрыканскія краіны сёлета вырас амаль у чатыры разы.
"За восем месяцаў (экспарт у Афрыку) склаў 497 мільёнаў долараў ЗША. Гэта максімальны аб’ём экспарту, ён перавышае, як вы разумееце, гадавыя паказчыкі ўсіх папярэдніх гадоў", - падкрэсліў першы віцэ-прэм’ер.
Ён нагадаў аб тым, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызначыў чатыры апорныя афрыканскія краіны. Толькі іх сукупны ВУП перавышае 520 млрд долараў, а ВУП усяго афрыканскага кантынента – тры трыльёны долараў.
"Для нас, як вы разумееце, гэта фактычна бяздонны рынак збыту нашай прадукцыі", - падкрэсліў Снапкоў.
Для рэспублікі важна арганізаваць сістэму дастаўкі тавараў туды і забяспечыць разлікі.
"Тут павінны быць і будуць, і ёсць нестандартныя падыходы. На жаль, не такія, да якіх прывыклі нашы прамыслоўцы", - заўважыў Снапкоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 17 кастрычніка 2024, 17:53