Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Белавусаў: уцягнутасць Захаду ў канфлікт ва Украіне стварае глабальныя рызыкі

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкМіністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў
Міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў - Sputnik Беларусь, 1920, 23.10.2024
Падпісацца
Заходнія краіны ўсё больш уцягваюцца ва ўкраінскі канфлікт, што можа прывесці да прамога сутыкнення краін з ядзернага клуба дзяржаў.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Жаданне нанесці ўрон Расіі можа прывесці да сутыкнення ядзерных дзяржаў, сказаў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў на сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.
Паводле яго слоў, цяпер уцягнутасць заходніх краін непасрэдна ва ўкраінскі канфлікт можа стварыць глабальныя рызыкі.
"Імкненне нанесці максімальную шкоду Расіі можа прывесці да прамога ваеннага сутыкнення ядзерных дзяржаў", - заявіў расійскі міністр абароны.
Андрэй Белавусаў звярнуў увагу, Расія не можа не рэагаваць на гэтыя пагрозы.
Пры гэтым ён адзначыў, што ваенная і палітычная абстаноўка змянілася. Гэта і запатрабавала ўнесці ўдакладненні ў Асновы дзяржаўнай палітыкі Расіі ў вобласці ядзернага стрымлівання, каб адаптаваць яе да сучасных рэалій.
"У тым ліку, прадугледжана магчымасць выкарыстання ядзернай зброі ў адказ на агрэсію супраць Беларусі як удзельніка Саюзнай дзяржавы", - нагадаў расійскі міністр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін - Sputnik Беларусь, 1920, 07.10.2024
Нарышкін: рызыкі і пагрозы для краін СНД з боку Захаду кратна ўзраслі
Стужка навiн
0