https://bel.sputnik.by/20241023/chak-chaka-khapla-sm-yak-gosts-brks-sprabaval-tatarsk-desert--vdea-1090525715.html
Чак-чака хапіла ўсім: як госці БРІКС спрабавалі татарскі дэсерт – відэа
Чак-чака хапіла ўсім: як госці БРІКС спрабавалі татарскі дэсерт – відэа
Sputnik Беларусь
Кожнага высокапастаўленага госця саміту БРІКС у казанскім аэрапорце сустракалі двума традыцыйнымі пачастункамі – рускім караваем і татарскім чак-чакам, для... 23.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-23T17:44+0300
2024-10-23T17:44+0300
2024-10-23T17:44+0300
xvi саміт брікс у казані
відэа
саміт
брікс
казань
палітыка
расія
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/17/1090522958_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_26486f14b030448bfda4834f241fa6ae.jpg
Татарскім нацыянальным дэсертам чак-чак і рускім караваем сустракалі ўдзельнікаў саміту БРІКС у міжнародным аэрапорце імя Габдулы Тукая ў Казані, шматлікіх высокапастаўленых персон прывітаў асабіста кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў. Гасцям, для якіх татарскі пачастунак аказаўся экзотыкай, прыйшлося даваць тлумачэнні.Многім, хто спрабаваў чак-чак упершыню, салодкі дэсерт прыйшоўся да спадобы. "Вельмі смачна", - адзначыла на іспанскай мове адна з гасцей саміту. Сярод тых, хто адобрыў пачастунак, аказаўся і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, ён задаволена паківаў дзяўчатам у нацыянальных татарскіх касцюмах, якія прапанавалі яму страву.Раней наконт татарскага дэсерту выказаўся і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, ён пасля прылёту ў Казань таксама паспрабаваў чак-чак, і жартам папракнуў кіраўніка Татарстана Рустама Мініханава: "Ты мяне частуеш тым, што мне есці нельга". Раней беларускі лідар расказваў журналістам, што любіць салодкае, але стараецца сябе ў ім абмяжоўваць.Татарскі дэсерт чак-чак уяўляе сабою салодкія кавалачкі цеста, аблітыя мёдам і шчыльна злепленыя адзін з адным. Звычайна дэсерт склейваецца ў шарыкі і выкладваецца на талерцы горкай, што сімвалізуе татарскую гасціннасць, а таксама з’яўляецца пажаданнем дастатку і багацця ў дом.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
казань
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/17/1090522958_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_671dd90422c774424f28b4f64395099b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, саміт, брікс, казань, палітыка, расія, у свеце, видео
відэа, саміт, брікс, казань, палітыка, расія, у свеце, видео
Чак-чака хапіла ўсім: як госці БРІКС спрабавалі татарскі дэсерт – відэа
Кожнага высокапастаўленага госця саміту БРІКС у казанскім аэрапорце сустракалі двума традыцыйнымі пачастункамі – рускім караваем і татарскім чак-чакам, для многіх гэты дэсерт аказаўся экзотыкай. Як госці БРІКС спрабавалі чак-чак, глядзіце на відэа.
Татарскім нацыянальным дэсертам чак-чак і рускім караваем сустракалі ўдзельнікаў саміту БРІКС у міжнародным аэрапорце імя Габдулы Тукая ў Казані, шматлікіх высокапастаўленых персон прывітаў асабіста кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў. Гасцям, для якіх татарскі пачастунак аказаўся экзотыкай, прыйшлося даваць тлумачэнні.
"Гэта рускі каравай, гэта татарскі чак-чак", - растлумачыў Мініханаў удзельнікам саміту, якія прыбылі з Лацінскай Амерыкі.
Многім, хто спрабаваў чак-чак упершыню, салодкі дэсерт прыйшоўся да спадобы. "Вельмі смачна", - адзначыла на іспанскай мове адна з гасцей саміту. Сярод тых, хто адобрыў пачастунак, аказаўся і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, ён задаволена паківаў дзяўчатам у нацыянальных татарскіх касцюмах, якія прапанавалі яму страву.
Раней наконт татарскага дэсерту выказаўся і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, ён пасля прылёту ў Казань таксама паспрабаваў чак-чак, і жартам папракнуў кіраўніка Татарстана Рустама Мініханава: "Ты мяне частуеш тым, што мне есці нельга". Раней беларускі лідар расказваў журналістам, што любіць салодкае, але стараецца сябе ў ім абмяжоўваць.
Татарскі дэсерт чак-чак уяўляе сабою салодкія кавалачкі цеста, аблітыя мёдам і шчыльна злепленыя адзін з адным. Звычайна дэсерт склейваецца ў шарыкі і выкладваецца на талерцы горкай, што сімвалізуе татарскую гасціннасць, а таксама з’яўляецца пажаданнем дастатку і багацця ў дом.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"