https://bel.sputnik.by/20241023/lukashenka-lchyts-shto-mestsa-belarus--brks-1090538591.html
Лукашэнка лічыць, што месца Беларусі ў БРІКС
Лукашэнка лічыць, што месца Беларусі ў БРІКС
Sputnik Беларусь
Саміт краін БРІКС з удзелам кіраўнікоў дзяржаў праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка, Беларусь разлічвае на наданне статусу краіны-партнёра аб’яднання. 23.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-23T22:06+0300
2024-10-23T22:06+0300
2024-10-23T22:06+0300
xvi саміт брікс у казані
брікс
навіны
аляксандр лукашэнка
расія
кнр
саміт
казань
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090495193_0:0:3331:1875_1920x0_80_0_0_cf96cd20f5ddf06e87d035ed4c6489b6.jpg
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Месца Беларусі – у БРІКС, бо ў рэспублікі супадаюць погляды на сусветны парадак дня, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю кітайскаму тэлеканалу CGTN.Ён адзначыў, што краіна можа падзяліцца сваімі тэхналогіямі з многімі дзяржавамі аб’яднання, кампетэнцыямі і навыкамі людзей.Прэзідэнт падкрэсліў, што ў БРІКС знаходзіцца фактычна паўсвету, а Беларусі патрэбны кантакты і дамоўленасці.Беларускі лідар лічыць, што рэспубліка можа прасоўваць і ўстанаўліваць больш цесныя адносіны."Дапусцім, мы не сустракаліся тут, у Казані, пакуль з кіраўніцтвам Расіі, кіраўніцтвам Кітая. А чаго нам сустракацца... Мы і так часта сустракаемся з кіраўніцтвам Кітая, Расіі. У нас з імі бліскучыя адносіны", - сказаў ён.БРІКССаміт краін БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. Аб’яднанне было створана ў 2006 годзе, сваю назву ў выглядзе англійскай абрэвіятуры BRICS яно атрымала ад першых літар краін, якія стварылі структуру Brazil, Russia, India, China, South Africa.У адпаведнасці са статутнымі дакументамі, адносіны паміж краінамі БРІКС будуюцца на аснове неўмяшання і ўзаемадапамогі.Афіцыйныя саміты БРІКС праводзяцца ўжо больш за 15 гадоў, таксама вядзецца ўзаемадзеянне па лініі МЗС. Старшынства ў БРІКС пераходзіць кожны год адной з краін-удзельніц, якая і прымае саміт. У гэтым годзе ў БРІКС старшынствуе Расія.У цяперашні час акрамя РФ, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у аб’яднанне ўваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241023/putsn-krany-brks-padzyalyayuts-kashtonasts-mru--ronasts-1090537956.html
расія
кнр
казань
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090495193_523:0:3254:2048_1920x0_80_0_0_44249cb8d104c9448fd7717f3645197f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, навіны , аляксандр лукашэнка, расія, кнр, саміт, казань, палітыка, у свеце
брікс, навіны , аляксандр лукашэнка, расія, кнр, саміт, казань, палітыка, у свеце
Лукашэнка лічыць, што месца Беларусі ў БРІКС
Саміт краін БРІКС з удзелам кіраўнікоў дзяржаў праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка, Беларусь разлічвае на наданне статусу краіны-партнёра аб’яднання.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Месца Беларусі – у БРІКС, бо ў рэспублікі супадаюць погляды на сусветны парадак дня, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю кітайскаму тэлеканалу CGTN.
Ён адзначыў, што краіна можа падзяліцца сваімі тэхналогіямі з многімі дзяржавамі аб’яднання, кампетэнцыямі і навыкамі людзей.
"Наша месца – Беларусі – у гэтым калектыве. Наша месца там. Таму што нашы погляды на сусветны парадак дня супадаюць, нашы погляды на мір супадаюць, у нас мэты практычна адны і тыя ж. Мы імкнемся да шматпалярнага свету, мы супраць дыктату ў свеце і іншае. Мы адкрытыя, у нас эканоміка адкрытая", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў БРІКС знаходзіцца фактычна паўсвету, а Беларусі патрэбны кантакты і дамоўленасці.
Беларускі лідар лічыць, што рэспубліка можа прасоўваць і ўстанаўліваць больш цесныя адносіны.
"Дапусцім, мы не сустракаліся тут, у Казані, пакуль з кіраўніцтвам Расіі, кіраўніцтвам Кітая. А чаго нам сустракацца... Мы і так часта сустракаемся з кіраўніцтвам Кітая, Расіі. У нас з імі бліскучыя адносіны", - сказаў ён.
Саміт краін БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. Аб’яднанне было створана ў 2006 годзе, сваю назву ў выглядзе англійскай абрэвіятуры BRICS яно атрымала ад першых літар краін, якія стварылі структуру Brazil, Russia, India, China, South Africa.
У адпаведнасці са статутнымі дакументамі, адносіны паміж краінамі БРІКС будуюцца на аснове неўмяшання і ўзаемадапамогі.
Афіцыйныя саміты БРІКС праводзяцца ўжо больш за 15 гадоў, таксама вядзецца ўзаемадзеянне па лініі МЗС. Старшынства ў БРІКС пераходзіць кожны год адной з краін-удзельніц, якая і прымае саміт. У гэтым годзе ў БРІКС старшынствуе Расія.
У цяперашні час акрамя РФ, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у аб’яднанне ўваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"