https://bel.sputnik.by/20241023/malochny-sayuz-ras-ne-lchyts-belarus-kankurentam-1090508222.html
Малочны саюз Расіі не лічыць Беларусь канкурэнтам
Малочны саюз Расіі не лічыць Беларусь канкурэнтам
Sputnik Беларусь
Расійскія малочнікі высока ацэньваюць узровень якасці прадукцыі, што вырабляецца ў рэспубліцы. 23.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-23T11:23+0300
2024-10-23T11:23+0300
2024-10-23T11:23+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
малочка
у беларусі
беларусь
саюзная дзяржава
сельская гаспадарка
навіны
эканоміка
экспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/02/1086754989_0:0:3124:1757_1920x0_80_0_0_f78fbf8175cfe96338214824916d0c12.jpg
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Малочная сыравіна ў Беларусі добрая па якасці і значна лепшая, чым у Расіі, заявіла журналістам дырэктар Малочнага саюза РФ Людміла Маніцкая на Х Міжнародным форуме "Беларусь малочная", які праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.На пытанне аб тым, ці з’яўляюцца расіяне і беларусы канкурэнтамі ў малочнай сферы, яна адказала, што ў вытворцаў дзвюх краін партнёрскія адносіны."Даўно, на працягу двух гадоў, мы лічым агульныя аб’ёмы. Хоць на самай справе я не згодна, што трэба так рабіць, але пакуль што менавіта так...", - дадала дырэктар Малочнага саюза."Гэта дастаткова шмат. Імпарт наш увесь практычна беларускі, малыя працэнты ў іншых краін", - дадала Маніцкая.Акрамя таго, яна лічыць, што для малочных галін дзвюх краін важная дзяржаўная падтрымка – без яе сфера не будзе развівацца.У сваю чаргу намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Вадзім Шагойка адзначыў, што экспарт малочных прадуктаў расце, у тым ліку ў РФ, актыўна асвойваецца рынак Кітая. Ён удакладніў: ключавы рэгіён паставак у РФ – гэта Цэнтральная федэральная акруга."У якім засяроджана найбольшая колькасць лагістычных кампаній, і ўжо далей (прадукцыя - Sputnik) распаўсюджваецца на ўсерасійскім рынку", - сказаў намеснік міністра.Прадстаўнікі беларускай малочнай галіны і госці з-за мяжы сабраліся 23 кастрычніка ў Мінску на дзесяты міжнародны форум "Беларусь малочная". На яго прыехалі каля 500 спецыялістаў сферы з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Славакіі, Польшчы, Турцыі, Грузіі, Сінгапура.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241010/galochanka-ekspart-kharchavannya-nablztstsa-da-9-mlrd-pa-vynkakh-goda-1090198183.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/02/1086754989_290:0:3019:2047_1920x0_80_0_0_f379eb8ba0f44d3da68b5631cb88fdbc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
малочка, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, сельская гаспадарка, навіны , эканоміка, экспарт
малочка, у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, сельская гаспадарка, навіны , эканоміка, экспарт
Малочны саюз Расіі не лічыць Беларусь канкурэнтам
Расійскія малочнікі высока ацэньваюць узровень якасці прадукцыі, што вырабляецца ў рэспубліцы.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Малочная сыравіна ў Беларусі добрая па якасці і значна лепшая, чым у Расіі, заявіла журналістам дырэктар Малочнага саюза РФ Людміла Маніцкая на Х Міжнародным форуме "Беларусь малочная", які праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
На пытанне аб тым, ці з’яўляюцца расіяне і беларусы канкурэнтамі ў малочнай сферы, яна адказала, што ў вытворцаў дзвюх краін партнёрскія адносіны.
"Даўно, на працягу двух гадоў, мы лічым агульныя аб’ёмы. Хоць на самай справе я не згодна, што трэба так рабіць, але пакуль што менавіта так...", - дадала дырэктар Малочнага саюза.
Паводле яе слоў, 94% малочнага імпарту Беларусі прыпадае менавіта на Расію.
"Гэта дастаткова шмат. Імпарт наш увесь практычна беларускі, малыя працэнты ў іншых краін", - дадала Маніцкая.
Акрамя таго, яна лічыць, што для малочных галін дзвюх краін важная дзяржаўная падтрымка – без яе сфера не будзе развівацца.
У сваю чаргу намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Вадзім Шагойка адзначыў, што экспарт малочных прадуктаў расце, у тым ліку ў РФ, актыўна асвойваецца рынак Кітая. Ён удакладніў: ключавы рэгіён паставак у РФ – гэта Цэнтральная федэральная акруга.
"У якім засяроджана найбольшая колькасць лагістычных кампаній, і ўжо далей (прадукцыя - Sputnik) распаўсюджваецца на ўсерасійскім рынку", - сказаў намеснік міністра.
Прадстаўнікі беларускай малочнай галіны і госці з-за мяжы сабраліся 23 кастрычніка ў Мінску на дзесяты міжнародны форум "Беларусь малочная". На яго прыехалі каля 500 спецыялістаў сферы з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Славакіі, Польшчы, Турцыі, Грузіі, Сінгапура.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"