XVI саміт БРІКС у Казані - Sputnik Беларусь, 1920, 23.10.2024
XVI саміт БРІКС у Казані
XVI саміт БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. На саміце прадстаўлены 36 краін (22 з іх на вышэйшым узроўні), а таксама шэсць міжнародных арганізацый. Усе падрабязнасці пра саміт БРІКС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Геаграфія краін удзельніц саміту БРІКС у Казані – інфаграфіка

Падпісацца
На XVI саміце БРІКС у Казані прадстаўлены больш за 30 краін свету, 22 з іх – на вышэйшым узроўні. Усе дзяржавы-ўдзельніцы саміту – на карце.
Акрамя краінавых дэлегацый, у саміце БРІКС таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі шасці міжнародных арганізацый, у прыватнасці генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
Сумарнае насельніцтва краін-удзельніц саміту БРІКС у Казані складае больш за 4,8 млрд чалавек.
БРІКС – міждзяржаўнае аб’яднанне, створанае ў 2006 годзе, назва ўяўляе сабой абрэвіятуру з першых літар назваў пяці першых краін-удзельніц: Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР. 1 студзеня 2024 года ў БРІКС уступілі Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
Саміт у Казані – першы, у якім удзельнічаюць новыя члены аб’яднання.
Сёлета ў БРІКС старшынствуе Расія, у 2025-м "эстафета" пяройдзе да Бразіліі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0