https://bel.sputnik.by/20241024/lukashenka-belarus-stala-partnram-u-brks-1090570831.html
Лукашэнка: Беларусь стала партнёрам у БРІКС
Лукашэнка: Беларусь стала партнёрам у БРІКС
Sputnik Беларусь
Беларусь поўнасцю падзяляе філасофію БРІКС і ідзе ў арганізацыю з канкрэтнымі праектамі, заявіў Аляксандр Лукашэнка раней. 24.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-24T16:45+0300
2024-10-24T16:45+0300
2024-10-24T17:25+0300
xvi саміт брікс у казані
брікс
беларусь
у беларусі
саміт
казань
расія
навіны
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090488619_0:0:3284:1847_1920x0_80_0_0_7bed6391220ee885bbff69d32282abf9.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю "Известиям", што рэспубліка стала партнёрам у БРІКС.Раней у чацвер, выступаючы на саміце БРІКС+ у Казані, Лукашэнка адзначыў, што Беларусь цалкам падзяляе філасофію БРІКС і ідзе ў арганізацыю з канкрэтнымі праектамі. Рэспубліка гатова стаць актыўным удзельнікам аб'яднання, падкрэсліў ён.У той жа час, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, краіны Захаду разгарнулі кампанію, каб панізіць статус арганізацыі."Прыклады мы ведаем. Ідзе націск. Не буду называць гэтыя краіны, таму што гэта закрытая інфармацыя. Яны могуць казаць, што гэта не так. Але мы ведаем. Прытым краіны, з якімі Расія і мы ў добрых адносінах", - дадаў Лукашэнка.БРІКССаміт краін БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. Аб’яднанне было створана ў 2006 годзе, сваю назву ў выглядзе англійскай абрэвіятуры BRICS яно атрымала ад першых літар назваў краін, якія стварылі структуру Brazil, Russia, India, China, South Africa.У адпаведнасці са статутнымі дакументамі, адносіны паміж краінамі БРІКС будуюцца на аснове неўмяшання і ўзаемадапамогі.У цяперашні час акрамя РФ, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у аб’яднанне ўваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241024/mnsk-patsverdz-ponuyu-gatonasts-da-stuplennya--brks-1090563684.html
беларусь
казань
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/16/1090488619_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_f0e9e2a36d83dbdb119f09d79f58e819.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, беларусь, у беларусі, саміт, казань, расія, навіны , у свеце, палітыка
брікс, беларусь, у беларусі, саміт, казань, расія, навіны , у свеце, палітыка
Лукашэнка: Беларусь стала партнёрам у БРІКС
16:45 24.10.2024 (абноўлена: 17:25 24.10.2024) Беларусь поўнасцю падзяляе філасофію БРІКС і ідзе ў арганізацыю з канкрэтнымі праектамі, заявіў Аляксандр Лукашэнка раней.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю "
Известиям", што рэспубліка стала партнёрам у БРІКС.
Раней у чацвер, выступаючы на саміце БРІКС+ у Казані, Лукашэнка адзначыў, што Беларусь цалкам падзяляе філасофію БРІКС і ідзе ў арганізацыю з канкрэтнымі праектамі. Рэспубліка гатова стаць актыўным удзельнікам аб'яднання, падкрэсліў ён.
"Мы сталі партнёрамі – гэта абавязковая ступень перад уступленнем у гэты клуб", - сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю.
У той жа час, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, краіны Захаду разгарнулі кампанію, каб панізіць статус арганізацыі.
"Прыклады мы ведаем. Ідзе націск. Не буду называць гэтыя краіны, таму што гэта закрытая інфармацыя. Яны могуць казаць, што гэта не так. Але мы ведаем. Прытым краіны, з якімі Расія і мы ў добрых адносінах", - дадаў Лукашэнка.
Саміт краін БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. Аб’яднанне было створана ў 2006 годзе, сваю назву ў выглядзе англійскай абрэвіятуры BRICS яно атрымала ад першых літар назваў краін, якія стварылі структуру Brazil, Russia, India, China, South Africa.
У адпаведнасці са статутнымі дакументамі, адносіны паміж краінамі БРІКС будуюцца на аснове неўмяшання і ўзаемадапамогі.
У цяперашні час акрамя РФ, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у аб’яднанне ўваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"