https://bel.sputnik.by/20241024/putsn-zaklka-adaptavats-strukturu-aan-da-suchasnykh-realy-1090555962.html
Пуцін заклікаў адаптаваць структуру ААН да сучасных рэалій
Пуцін заклікаў адаптаваць структуру ААН да сучасных рэалій
Sputnik Беларусь
Арганізацыя, падкрэсліў прэзідэнт Расіі, павінна адыгрываць галоўную ролю ва ўстанаўленні міру і бяспекі, а таксама забеспячэнні паступальнага развіцця... 24.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-24T12:16+0300
2024-10-24T12:16+0300
2024-10-24T12:16+0300
xvi саміт брікс у казані
брікс
уладзімір пуцін
навіны
саміт
казань
расія
у свеце
палітыка
аан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/12/1090397298_0:49:3171:1833_1920x0_80_0_0_3ab4f5a4a902a28ff49af2f8c834e52d.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін заявіў аб неабходнасці адаптаваць структуру ААН да сучасных рэалій, пашырыўшы прысутнасць краін, якія развіваюцца ў Савеце Бяспекі і іншых органах.Адпаведную заяву ён зрабіў на пленарным пасяджэнні ў фармаце "аўтрыч"/"БРІКС плюс", якое праходзіць у Казані.Ён таксама ўказаў, што даўно наспела неабходнасць правядзення рэформ у інстытутах развіцця арганізацыі і глабальных фінансавых структурах. Разам з тым, падкрэсліў Пуцін, ААН заклікана займаць вядучую пазіцыю ў падтрыманні міру."Сусветная арганізацыя павінна і ў далейшым адыгрываць цэнтральную ролю ў падтрыманні міру і бяспекі, у садзейнічанні ўстойліваму і паступальнаму росту", - адзначыў ён.Саміт БРІКС стартаваў у Казані 22 кастрычніка і завершыцца 24 кастрычніка. У гэтым годзе ў аб’яднанні старшынствуе Расія. Дэвіз саміту БРІКС у Казані – "Умацаванне шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі".У БРІКС раней уваходзілі Бразілія, Індыя, Кітай, Расія і ПАР. З 1 студзеня гэтага года да аб’яднання далучыліся Егіпет, Іран, ААЭ, Саудаўская Аравія і Эфіопія.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241023/putsn-krany-brks-padzyalyayuts-kashtonasts-mru--ronasts-1090537956.html
казань
расія
афрыка
лацінская амерыка
азія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/12/1090397298_221:0:2950:2047_1920x0_80_0_0_66261facd153bacc5af23e53a0b69ed4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, уладзімір пуцін, навіны , саміт, казань, расія, у свеце, палітыка, аан, савет бяспекі аан, афрыка, лацінская амерыка, азія
брікс, уладзімір пуцін, навіны , саміт, казань, расія, у свеце, палітыка, аан, савет бяспекі аан, афрыка, лацінская амерыка, азія
Пуцін заклікаў адаптаваць структуру ААН да сучасных рэалій
Арганізацыя, падкрэсліў прэзідэнт Расіі, павінна адыгрываць галоўную ролю ва ўстанаўленні міру і бяспекі, а таксама забеспячэнні паступальнага развіцця сусветнай супольнасці.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін заявіў аб неабходнасці адаптаваць структуру ААН да сучасных рэалій, пашырыўшы прысутнасць краін, якія развіваюцца ў Савеце Бяспекі і іншых органах.
Адпаведную заяву ён зрабіў на пленарным пасяджэнні ў фармаце "аўтрыч"/"БРІКС плюс", якое праходзіць у Казані.
"Важным для далейшага эфектыўнага функцыянавання ААН лічым адаптацыю яе структуры да рэалій XXI стагоддзя, пашырэнне прадстаўніцтва ў Савеце Бяспекі і іншых ключавых органах краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, у тым ліку тых, чые лідары знаходзяцца ў гэтай зале", - сказаў расійскі прэзідэнт.
Ён таксама ўказаў, што даўно наспела неабходнасць правядзення рэформ у інстытутах развіцця арганізацыі і глабальных фінансавых структурах. Разам з тым, падкрэсліў Пуцін, ААН заклікана займаць вядучую пазіцыю ў падтрыманні міру.
"Сусветная арганізацыя павінна і ў далейшым адыгрываць цэнтральную ролю ў падтрыманні міру і бяспекі, у садзейнічанні ўстойліваму і паступальнаму росту", - адзначыў ён.
Саміт БРІКС стартаваў у Казані 22 кастрычніка і завершыцца 24 кастрычніка. У гэтым годзе ў аб’яднанні старшынствуе Расія. Дэвіз саміту БРІКС у Казані – "Умацаванне шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі".
У БРІКС раней уваходзілі Бразілія, Індыя, Кітай, Расія і ПАР. З 1 студзеня гэтага года да аб’яднання далучыліся Егіпет, Іран, ААЭ, Саудаўская Аравія і Эфіопія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"