https://bel.sputnik.by/20241024/tsvk-natsyyanalnyya-nazralnk-pavnny-akredytavatstsa-da-20-studzenya-2025-goda-1090553227.html
ЦВК: нацыянальныя назіральнікі павінны акрэдытавацца да 20 студзеня 2025 года
ЦВК: нацыянальныя назіральнікі павінны акрэдытавацца да 20 студзеня 2025 года
Sputnik Беларусь
Маніторынг будучых выбараў беларускага прэзідэнта змогуць весці як нацыянальныя назіральнікі, так і міжнародныя. 24.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-24T11:28+0300
2024-10-24T11:28+0300
2024-10-30T18:19+0300
выбары
прэзідэнт
цвк рэспублікі беларусь
ігар карпенка
навіны
палітыка
грамадства
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101627/31/1016273120_0:0:3052:1717_1920x0_80_0_0_e53f9d4eda044b551aef9c7a7d0f4095.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Акрэдытацыя нацыянальных назіральнікаў пры выбаркамах скончыцца перад пачаткам датэрміновага галасавання, паведаміў старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК.Ён растлумачыў, што датэрміновае галасаванне на будучых выбарах прэзідэнта пачнецца 21 студзеня 2025 года.Для назіральнікаў будуць распрацаваны памяткі, дзе будзе сказана аб правах і абавязках, парадку галасавання і назіранні. Памятку апублікуюць на сайце ЦВК. На ўчастках для галасавання яны таксама будуць.Плануецца запрасіць і міжнародных назіральнікаў. Яны могуць прадстаўляць як іншыя краіны, так і міжнародныя арганізацыі.Права запрашаць іх маюць прэзідэнт, Усебеларускі народны сход, абедзве палаты парламента, Саўмін, МЗС і ЦВК. Акрэдытацыю будзе весці Цэнтрвыбаркам. Паўнамоцтвы замежных назіральнікаў скончацца ў дзень, калі ЦВК афіцыйна вызначыць вынікі выбараў.Карпенка нагадаў, што ў 2024 годзе за Адзіным днём галасавання вялі маніторынг 224 замежныя назіральнікі.На гэты раз, як мяркуе кіраўнік ЦВК, колькасць назіральнікаў вырасце ў 1,5-2 разы. ЦВК ужо вядзе перагаворы з некаторымі краінамі. Кожнаму замежнаму назіральніку выдадуць пакет дакументаў, куды ўвойдуць Канстытуцыя, выбарчы кодэкс, памятка і іншае.Напярэдадні стала вядома, што выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241024/karpenka-vyluchats-kandydata-u-prezdenty-mozhna-tolk-adnym-sposabam-1090552033.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101627/31/1016273120_189:0:2920:2048_1920x0_80_0_0_8efeed17fc96ec1e4a3de9de82ca20cb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка, навіны , палітыка, грамадства
выбары, прэзідэнт, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка, навіны , палітыка, грамадства
ЦВК: нацыянальныя назіральнікі павінны акрэдытавацца да 20 студзеня 2025 года
11:28 24.10.2024 (абноўлена: 18:19 30.10.2024) Маніторынг будучых выбараў беларускага прэзідэнта змогуць весці як нацыянальныя назіральнікі, так і міжнародныя.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Акрэдытацыя нацыянальных назіральнікаў пры выбаркамах скончыцца перад пачаткам датэрміновага галасавання, паведаміў старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК.
Ён растлумачыў, што датэрміновае галасаванне на будучых выбарах прэзідэнта пачнецца 21 студзеня 2025 года.
"Гэта значыць апошні дзень акрэдытацыі нацыянальных назіральнікаў пры адпаведных выбарчых камісіях – 20 студзеня 2025 года", - сказаў кіраўнік ЦВК.
Для назіральнікаў будуць распрацаваны памяткі, дзе будзе сказана аб правах і абавязках, парадку галасавання і назіранні. Памятку апублікуюць на сайце ЦВК. На ўчастках для галасавання яны таксама будуць.
Плануецца запрасіць і міжнародных назіральнікаў. Яны могуць прадстаўляць як іншыя краіны, так і міжнародныя арганізацыі.
Права запрашаць іх маюць прэзідэнт, Усебеларускі народны сход, абедзве палаты парламента, Саўмін, МЗС і ЦВК. Акрэдытацыю будзе весці Цэнтрвыбаркам. Паўнамоцтвы замежных назіральнікаў скончацца ў дзень, калі ЦВК афіцыйна вызначыць вынікі выбараў.
Карпенка нагадаў, што ў 2024 годзе за Адзіным днём галасавання вялі маніторынг 224 замежныя назіральнікі.
На гэты раз, як мяркуе кіраўнік ЦВК, колькасць назіральнікаў вырасце ў 1,5-2 разы. ЦВК ужо вядзе перагаворы з некаторымі краінамі. Кожнаму замежнаму назіральніку выдадуць пакет дакументаў, куды ўвойдуць Канстытуцыя, выбарчы кодэкс, памятка і іншае.
Напярэдадні стала вядома, што выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"