https://bel.sputnik.by/20241024/valodzn-plan-vashyngtona--bruselya-zalyavats-rasyu-pravalsya-1090548595.html
Валодзін: план Вашынгтона і Бруселя ізаляваць Расію праваліўся
Валодзін: план Вашынгтона і Бруселя ізаляваць Расію праваліўся
Sputnik Беларусь
Па словах палітыка, час прэзідэнтаў ЗША і Францыі, а таксама канцлера ФРГ прайшоў, краіны хочуць жыць у шматпалярным свеце. 24.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-24T10:07+0300
2024-10-24T10:07+0300
2024-10-24T10:07+0300
xvi саміт брікс у казані
брікс
саміт
казань
расія
навіны
у свеце
вячаслаў валодзін
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/02/1085882235_0:230:3016:1927_1920x0_80_0_0_975aa4ba8f926ad21a224a71a9138b8f.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. План Вашынгтона і Бруселя ізаляваць РФ праваліўся, краіны выступаюць за жыццё ў шматпалярным і справядлівым свеце, заявіў кіраўнік Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін, каменціруючы саміт БРІКС, які гэтымі днямі праходзіць у Казані.Валодзін лічыць, што час прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, французскага лідара Эмануэля Макрона і канцлера ФРГ Олафа Шольца прайшоў.Разам з тым, паводле яго слоў, Расія стала месцам прыцягнення, а шырокае прадстаўніцтва гаворыць аб уплыве БРІКС на сусветнай арэне.Валодзін падкрэсліў, што гэтымі днямі на саміце прымаюцца вельмі важныя рашэнні.Палітык таксама адзначыў, што высокі ўзровень прызнання ролі БРІКС у свеце пацвярджае ўдзел у саміце генсакратара ААН Антоніу Гутэрыша.Саміт у КазаніБРІКС – гэта створанае ў 2006 годзе міждзяржаўнае аб’яднанне. У яго ўваходзяць Расія, Бразілія, Індыя, Кітай, ПАР, Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.У гэтым годзе ў аб’яднанні старшынствуе Расія. Старшынства праходзіць пад дэвізам умацавання шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі.Чарговы саміт краін БРІКС з удзелам кіраўнікоў дзяржаў праходзіць Казані з 22 па 24 кастрычніка бягучага года.Па словах Валодзіна, БРІКС аб’ядноўвае 10 краін і 45% сусветнага насельніцтва. Яшчэ больш як 30 дзяржаў праяўляюць цікавасць да ўдзелу ў арганізацыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241023/erdagan-zayav-ab-vazhnasts-paztsy-brks-suprats-atak-zralya-1090539827.html
казань
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/02/1085882235_199:0:2928:2047_1920x0_80_0_0_9ee6986f3649e2f4c551f6db0da65ebd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, саміт, казань, расія, навіны , у свеце, вячаслаў валодзін, палітыка, эканоміка, зша
брікс, саміт, казань, расія, навіны , у свеце, вячаслаў валодзін, палітыка, эканоміка, зша
Валодзін: план Вашынгтона і Бруселя ізаляваць Расію праваліўся
Па словах палітыка, час прэзідэнтаў ЗША і Францыі, а таксама канцлера ФРГ прайшоў, краіны хочуць жыць у шматпалярным свеце.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. План Вашынгтона і Бруселя ізаляваць РФ праваліўся, краіны выступаюць за жыццё ў шматпалярным і справядлівым свеце, заявіў кіраўнік Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін, каменціруючы саміт БРІКС, які гэтымі днямі праходзіць у Казані.
Валодзін лічыць, што час прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, французскага лідара Эмануэля Макрона і канцлера ФРГ Олафа Шольца прайшоў.
"Краіны хочуць жыць у шматпалярным і справядлівым свеце. У аснове якога ўзаемапавага, суверэнная роўнасць дзяржаў", - напісаў старшыня Дзярждумы ў сваім Telegram-канале.
Разам з тым, паводле яго слоў, Расія стала месцам прыцягнення, а шырокае прадстаўніцтва гаворыць аб уплыве БРІКС на сусветнай арэне.
Валодзін падкрэсліў, што гэтымі днямі на саміце прымаюцца вельмі важныя рашэнні.
"Эканомікі краін БРІКС, якія прадстаўляюць практычна палову насельніцтва планеты, развіваюцца апераджальнымі тэмпамі і дэманструюць устойлівасць. Доля БРІКС у сусветным ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці складзе па выніках года 36,7%, што ўпэўнена перавышае долю G7. І гэты разрыў будзе толькі расці", - лічыць ён.
Палітык таксама адзначыў, што высокі ўзровень прызнання ролі БРІКС у свеце пацвярджае ўдзел у саміце генсакратара ААН Антоніу Гутэрыша.
БРІКС – гэта створанае ў 2006 годзе міждзяржаўнае аб’яднанне. У яго ўваходзяць Расія, Бразілія, Індыя, Кітай, ПАР, Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
У гэтым годзе ў аб’яднанні старшынствуе Расія. Старшынства праходзіць пад дэвізам умацавання шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі.
Чарговы саміт краін БРІКС з удзелам кіраўнікоў дзяржаў праходзіць Казані з 22 па 24 кастрычніка бягучага года.
Па словах Валодзіна, БРІКС аб’ядноўвае 10 краін і 45% сусветнага насельніцтва. Яшчэ больш як 30 дзяржаў праяўляюць цікавасць да ўдзелу ў арганізацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"