https://bel.sputnik.by/20241025/lukashenka-zayav-ab-kryzse--pratsy-zamezhnykh-spetssluzhba-1090592315.html
Лукашэнка заявіў аб крызісе ў працы замежных спецслужбаў
Лукашэнка заявіў аб крызісе ў працы замежных спецслужбаў
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы прымае ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі. 25.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-25T11:55+0300
2024-10-25T11:55+0300
2024-10-25T12:35+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
у беларусі
беларусь
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_42:0:1148:622_1920x0_80_0_0_037f7aaced509c1b2725653812eb763d.jpg
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Ва ўмовах узрастаючых рызык і пагроз у свеце выразна бачны крызіс у рабоце спецслужбаў многіх краін, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.У пятніцу ў Палацы Незалежнасці прайшоў урачысты сход з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Службы бяспекі прэзідэнта.Лукашэнка адзначыў, што толькі ў 2024 годзе ў ЗША неаднаразова рабілі замах на экс-прэзідэнта Дональда Трампа. Таксама быў паранены прэм’ер Славакіі Роберта Фіца, які атрымаў некалькі агнястрэльных раненняў падчас мітынгу ў прысутнасці асабістай аховы.Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Служба бяспекі прэзідэнта Беларусі – важнае і надзейнае звяно ў сістэме нацыянальнай бяспекі. СБП зараз аснашчана найсучаснымі тэхнікай, зброяй і стала адным з найбольш баяздольных і падрыхтаваных воінскіх фарміраванняў.Па словах Лукашэнкі, самай вялікай каштоўнасцю Службы з’яўляецца вайсковы калектыў. Супрацоўнікі СПБ – гэта не проста прафесіяналы, якія працягваюць правільна служыць краіне і пасля звальнення ў запас."Вы павінны быць рэзервам для любых галін, не толькі ваенных. І працягваеце служыць краіне і народу нават пасля звальнення ў запас. У розных арганізацыях", - падкрэсліў Лукашэнка.Супрацоўнікі, якія прайшлі праз СБП, цудоўна зарэкамендавалі сябе на адказных дзяржаўных пасадах, у тым ліку высокіх. Паводле слоў прэзідэнта, такая практыка ў краіне працягнецца і ў будучыні.Прэзідэнт падзякаваў за службу ветэранам СБП, а таксама ўручыў узнагароды супрацоўнікам, якія найбольш вызначыліся.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, як правіла, поспехі супрацоўнікаў застаюцца не бачныя для пераважнай колькасці людзей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241022/gryzlo-raskaza-detal-dagavora-mnska--maskvy-ab-garantyyakh-byaspek-1090470979.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_181:0:1010:622_1920x0_80_0_0_acd69ce7f73778869a183ee9bf874dbf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , у беларусі, беларусь, бяспека, палітыка
аляксандр лукашэнка, навіны , у беларусі, беларусь, бяспека, палітыка
Лукашэнка заявіў аб крызісе ў працы замежных спецслужбаў
11:55 25.10.2024 (абноўлена: 12:35 25.10.2024) Кіраўнік дзяржавы прымае ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі.
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Ва ўмовах узрастаючых рызык і пагроз у свеце выразна бачны крызіс у рабоце спецслужбаў многіх краін, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У пятніцу ў Палацы Незалежнасці прайшоў урачысты сход з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Службы бяспекі прэзідэнта.
"Цяпер, калі ў свеце поўна гарачых канфліктаў, калі мяняецца архітэктура бяспекі, а рызыкі і пагрозы толькі ўзрастаюць, добра бачны крызіс і ў рабоце спецслужбаў многіх дзяржаў", - сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка адзначыў, што толькі ў 2024 годзе ў ЗША неаднаразова рабілі замах на экс-прэзідэнта Дональда Трампа. Таксама быў паранены прэм’ер Славакіі Роберта Фіца, які атрымаў некалькі агнястрэльных раненняў падчас мітынгу ў прысутнасці асабістай аховы.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Служба бяспекі прэзідэнта Беларусі – важнае і надзейнае звяно ў сістэме нацыянальнай бяспекі. СБП зараз аснашчана найсучаснымі тэхнікай, зброяй і стала адным з найбольш баяздольных і падрыхтаваных воінскіх фарміраванняў.
Па словах Лукашэнкі, самай вялікай каштоўнасцю Службы з’яўляецца вайсковы калектыў. Супрацоўнікі СПБ – гэта не проста прафесіяналы, якія працягваюць правільна служыць краіне і пасля звальнення ў запас.
"Вы павінны быць рэзервам для любых галін, не толькі ваенных. І працягваеце служыць краіне і народу нават пасля звальнення ў запас. У розных арганізацыях", - падкрэсліў Лукашэнка.
Супрацоўнікі, якія прайшлі праз СБП, цудоўна зарэкамендавалі сябе на адказных дзяржаўных пасадах, у тым ліку высокіх. Паводле слоў прэзідэнта, такая практыка ў краіне працягнецца і ў будучыні.
Прэзідэнт падзякаваў за службу ветэранам СБП, а таксама ўручыў узнагароды супрацоўнікам, якія найбольш вызначыліся.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, як правіла, поспехі супрацоўнікаў застаюцца не бачныя для пераважнай колькасці людзей.
"Нездарма ваш дэвіз – "Служба без права на памылку" (…) сапраўды, права на памылку ў вас няма. Так, вашы поспехі часцей за ўсё так і застаюцца пад грыфам "сакрэтна"", - прывяла словы прэзідэнта яго прэс-служба.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"