https://bel.sputnik.by/20241026/khutk-nternet-kolk-rasya-vydatkue-na-svoy-starlink-1090592149.html
Хуткі інтэрнэт: колькі Расія выдаткуе на свой Starlink
Хуткі інтэрнэт: колькі Расія выдаткуе на свой Starlink
Sputnik Беларусь
Як заяўляў кіраўнік урада РФ Міхаіл Мішусцін, айчынная нізкаарбітальная спадарожнікавая групоўка забяспечыць хуткім інтэрнэтам не толькі Расію, але і... 26.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-26T12:44+0300
2024-10-26T12:44+0300
2024-10-26T12:44+0300
расія
спадарожнік
інтэрнэт
навіны
тэхналогіі
космас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/17/1085680913_0:137:1280:857_1920x0_80_0_0_0939e784fcf36e5c3e98145ca7c67145.jpg
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Міністэрствам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ і "Бюро 1440" у стварэнне расійскага Starlink будзе ўкладзена звыш 400 млрд рублёў, пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале Мінлічбы.Там падкрэсліваецца, што групоўка ствараецца ў межах дзяржаўна-прыватнага партнёрства.У ведамстве адзначылі, што да канца 2027 года "Бюро 1440" плануе запусціць 292 апараты ўласнай распрацоўкі, а да 2030 года – 383.Як заяўляў у кастрычніку гэтага года прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, расійская нізкаарбітальная спадарожнікавая групоўка зможа забяспечыць хуткім інтэрнэтам не толькі Расію, але і дружалюбныя ёй краіны.У праекце бюджэту на 2025-2027 гады ёсць тлумачальная запіска, у якой паказана, што на стварэнне нізкаарбітальнай спадарожнікавай групоўкі ў рамках федэральнага праекта "Инфраструктура доступа к информационно-телекоммуникационной сети "Интернет"" у 2025 годзе будзе выдзелена 23,3 млрд рублёў.Расійская аэракасмічная кампанія "Бюро 1440" стварае сэрвіс шырокапалоснай перадачы даных на базе ўласнай нізкаарбітальнай спадарожнікавай групоўкі. У маі кампаніяй было запушчана тры нізкаарбітальныя спадарожнікі сувязі, на якіх упершыню ў гісторыі касмічнай індустрыі РФ выкарыстоўваецца сувязь 5G.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240612/putsn-ratyfkava-pagadnenne-ab-stvarenn-mesyachnay-stantsy-sumesna-z-ktaem-1087078499.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/17/1085680913_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_cceb5fa3759b6464fd35f4848e361d8e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, спадарожнік, інтэрнэт, навіны , тэхналогіі, космас
расія, спадарожнік, інтэрнэт, навіны , тэхналогіі, космас
Хуткі інтэрнэт: колькі Расія выдаткуе на свой Starlink
Як заяўляў кіраўнік урада РФ Міхаіл Мішусцін, айчынная нізкаарбітальная спадарожнікавая групоўка забяспечыць хуткім інтэрнэтам не толькі Расію, але і дружалюбныя ёй краіны.
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Міністэрствам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ і "Бюро 1440" у стварэнне расійскага Starlink будзе ўкладзена звыш 400 млрд рублёў, пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале Мінлічбы.
Там падкрэсліваецца, што групоўка ствараецца ў межах дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
"Больш за 300 млрд рублёў інвесціруе "Бюро 1440" у будаўніцтва апаратаў і інфраструктуры; больш за 100 мільярдаў рублёў накіруе Мінлічбы на кампенсацыю стаўкі па льготных крэдытах і фінансаванне запускаў", - сказана ў паведамленні.
У ведамстве адзначылі, што да канца 2027 года "Бюро 1440" плануе запусціць 292 апараты ўласнай распрацоўкі, а да 2030 года – 383.
Як заяўляў у кастрычніку гэтага года прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, расійская нізкаарбітальная спадарожнікавая групоўка зможа забяспечыць хуткім інтэрнэтам не толькі Расію, але і дружалюбныя ёй краіны.
У праекце бюджэту на 2025-2027 гады ёсць тлумачальная запіска, у якой паказана, што на стварэнне нізкаарбітальнай спадарожнікавай групоўкі ў рамках федэральнага праекта "Инфраструктура доступа к информационно-телекоммуникационной сети "Интернет"" у 2025 годзе будзе выдзелена 23,3 млрд рублёў.
Расійская аэракасмічная кампанія "Бюро 1440" стварае сэрвіс шырокапалоснай перадачы даных на базе ўласнай нізкаарбітальнай спадарожнікавай групоўкі. У маі кампаніяй было запушчана тры нізкаарбітальныя спадарожнікі сувязі, на якіх упершыню ў гісторыі касмічнай індустрыі РФ выкарыстоўваецца сувязь 5G.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"