https://bel.sputnik.by/20241027/ltsenzavanne-na-ekspart-lnovalakna-pratsyagnul--belarus-1090600605.html
Ліцэнзаванне на экспарт ільновалакна працягнулі ў Беларусі
Ліцэнзаванне на экспарт ільновалакна працягнулі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларусь раней уводзіла аналагічнае ліцэнзаванне, яно таксама было часовым і дзейнічала шэсць месяцаў. 27.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-27T14:53+0300
2024-10-27T14:53+0300
2024-10-27T14:53+0300
лён
савет міністраў рб
пастанова
экспарт
ліцэнзія
эканоміка
апк
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103875/65/1038756544_0:32:1200:707_1920x0_80_0_0_28d8d86c0b64cf7a4566c9e7395113d1.jpg
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Саўмін Беларусі зноў прадоўжыў ліцэнзаванне экспарту беларускага льновалакна, гэта прадугледжана ўрадавай пастановай ад 18 кастрычніка №779, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Ліцэнзаванне па-ранейшаму ўведзена на шэсць месяцаў. Разавыя ліцэнзіі на экспартныя пастаўкі гэтай прадукцыі будзе выдаваць МАРГ, але толькі пасля таго, як дакументы ўзгодняць аблвыканкам і профільны канцэрн "Беллегпрам".Такім чынам будзе ажыццяўляцца экспарт ільновалакна ў дзяржавы ЕАЭС, а таксама ў дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС, "пры змяшчэнні беларускага льновалакна пад мытную працэдуру экспарту".Разам з тым, у ліцэнзіі могуць і адмовіць, калі ёсць запатрабаванне ў гэтай прадукцыі на ўнутраным рынку. Акрамя таго, аблвыканкам можа быць супраць выдачы такой ліцэнзіі, напрыклад, калі ў вобласці не выконваецца графік пастаўкі льновалакна для дзяржпатрэб або ў заяўніка адсутнічае ўласная вытворчасці льнотрасты і гэтак далей.Аблвыканкам па ўзгадненні з профільным канцэрнам можа звярнуцца ў МАРГ з прапановамі прыпыніць або спыніць дзеянні ліцэнзій, але гэтыя прапановы павінны быць абгрунтаванымі. МАРГ у сваю чаргу будзе кожны месяц інфармаваць аблвыканкамы і "Беллегпрам" аб выдадзеных ліцэнзіях.Дзеянне гэтай пастановы не будзе распаўсюджвацца на льновалакно, якое перавозіцца ў рамках міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі Беларусі.Беларускі ўрад у сакавіку мінулага года ўжо ўводзіў ліцэнзаванне экспарту беларускага льновалакна таксама на паўгода, а ў красавіку 2024-га – працягнуў яшчэ на шэсць месяцаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241017/gryzlo-ekspart-u-rf-rekordna-zagruz-pramyslovasts-belarus-1090379897.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103875/65/1038756544_69:0:1136:800_1920x0_80_0_0_660f6a3d5dc4c1539619d386075e417b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лён, савет міністраў рб, пастанова, экспарт, ліцэнзія, эканоміка, апк, навіны , у беларусі, беларусь, еаэс
лён, савет міністраў рб, пастанова, экспарт, ліцэнзія, эканоміка, апк, навіны , у беларусі, беларусь, еаэс
Ліцэнзаванне на экспарт ільновалакна працягнулі ў Беларусі
Беларусь раней уводзіла аналагічнае ліцэнзаванне, яно таксама было часовым і дзейнічала шэсць месяцаў.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Саўмін Беларусі зноў прадоўжыў ліцэнзаванне экспарту беларускага льновалакна, гэта прадугледжана ўрадавай пастановай ад 18 кастрычніка №779, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ліцэнзаванне па-ранейшаму ўведзена на шэсць месяцаў. Разавыя ліцэнзіі на экспартныя пастаўкі гэтай прадукцыі будзе выдаваць МАРГ, але толькі пасля таго, як дакументы ўзгодняць аблвыканкам і профільны канцэрн "Беллегпрам".
Такім чынам будзе ажыццяўляцца экспарт ільновалакна ў дзяржавы ЕАЭС, а таксама ў дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі ЕАЭС, "пры змяшчэнні беларускага льновалакна пад мытную працэдуру экспарту".
Разам з тым, у ліцэнзіі могуць і адмовіць, калі ёсць запатрабаванне ў гэтай прадукцыі на ўнутраным рынку. Акрамя таго, аблвыканкам можа быць супраць выдачы такой ліцэнзіі, напрыклад, калі ў вобласці не выконваецца графік пастаўкі льновалакна для дзяржпатрэб або ў заяўніка адсутнічае ўласная вытворчасці льнотрасты і гэтак далей.
Аблвыканкам па ўзгадненні з профільным канцэрнам можа звярнуцца ў МАРГ з прапановамі прыпыніць або спыніць дзеянні ліцэнзій, але гэтыя прапановы павінны быць абгрунтаванымі. МАРГ у сваю чаргу будзе кожны месяц інфармаваць аблвыканкамы і "Беллегпрам" аб выдадзеных ліцэнзіях.
Дзеянне гэтай пастановы не будзе распаўсюджвацца на льновалакно, якое перавозіцца ў рамках міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі Беларусі.
Беларускі ўрад у сакавіку мінулага года ўжо ўводзіў ліцэнзаванне экспарту беларускага льновалакна таксама на паўгода, а ў красавіку 2024-га – працягнуў яшчэ на шэсць месяцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"