https://bel.sputnik.by/20241028/karpenka-ne-vyklyuchae-nfarmatsyynaga-natssku-zvonku-padchas-vybara-u-belarus-1090630549.html
Карпенка не выключае інфармацыйнага націску звонку падчас выбараў у Беларусі
Карпенка не выключае інфармацыйнага націску звонку падчас выбараў у Беларусі
Sputnik Беларусь
Чарговыя выбары кіраўніка дзяржавы назначаны на 26 студзеня наступнага года, рэгістраваць кандыдатаў будуць з 22 па 31 снежня 2024-га. 28.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-28T09:37+0300
2024-10-28T09:37+0300
2024-10-30T18:22+0300
выбары
навіны
прэзідэнт
у беларусі
беларусь
ігар карпенка
цвк рэспублікі беларусь
палітыка
грамадства
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/18/1083918990_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_23a132af57f056c820e7af2b046a1098.jpg
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што ён не выключае знешняга інфармацыйнага ўздзеяння падчас прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы.Карпенка патлумачыў, што ўсю праўдзівую інфармацыю можна будзе атрымаць як праз месенджары ЦВК, так і праз афіцыйны сайт камісіі.Разам з тым, паводле яго слоў, правакацыі і спробы расхістаць сітуацыю звонку могуць трактавацца як замах на электаральны суверэнітэт.Карпенка нагадаў, што ў Беларусі ёсць нормы, паводле якіх забаронена фінансаванне выбарчай кампаніі, кандыдатаў і іх фондаў з-за мяжы. Пры гэтым няважна, ці ідзе гэтае фінансаванне праз якія-небудзь міжнародныя арганізацыі і дыппрадстаўніцтвы, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны, растлумачыў ён. Таксама забаронена фінансаванне палітычных партый з-за мяжы.Галасаванне за мяжойШто да самога галасавання за мяжой, то, паводле слоў кіраўніка ЦВК, у гэту прэзідэнцкую кампанію Беларусь не будзе адкрываць участкі для галасавання за межамі краіны."Гэта не навацыя беларускага заканадаўства. Такія нормы ёсць у шэрагу дзяржаў. Калі краіны не могуць гарантаваць бяспеку работы дыппрадстаўніцтваў, або скарочана колькасць нашых дыпмісій, нам проста тэхнічна немагчыма адкрыць там участкі для галасавання", - растлумачыў ён.Карпенка таксама дадаў, што замежныя ўчасткі, як правіла, падвяргаюцца пэўнаму ўздзеянню з боку нядобразычліўцаў, а таксама тых, хто спрабуе ўмяшацца ў электаральны працэс.Выбары-2025Згодна з планам ЦВК, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі будзе праводзіцца з 22 па 31 снежня ўключна. Пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдатам выдадуць у двухдзённы тэрмін.З 1 студзеня 2025 года пачнецца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, гэты працэс будзе праходзіць да 25 студзеня ўключна.З 21 па 25 студзеня пройдзе датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – асноўны дзень галасавання на выбарах.Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна ўстанавіць вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241025/kreml-rasya-padtrymlvae-lukashenku-ale-vybary--unutranaya-sprava-belarus-1090601230.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/18/1083918990_44:0:1111:800_1920x0_80_0_0_60bb525ed54a0d94cb6129e2307657a7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, навіны , прэзідэнт, у беларусі, беларусь, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, палітыка, грамадства
выбары, навіны , прэзідэнт, у беларусі, беларусь, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, палітыка, грамадства
Карпенка не выключае інфармацыйнага націску звонку падчас выбараў у Беларусі
09:37 28.10.2024 (абноўлена: 18:22 30.10.2024) Чарговыя выбары кіраўніка дзяржавы назначаны на 26 студзеня наступнага года, рэгістраваць кандыдатаў будуць з 22 па 31 снежня 2024-га.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што ён не выключае знешняга інфармацыйнага ўздзеяння падчас прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы.
"Зразумела, што эфір, інтэрнэт мы не закрыем. Зразумела, што будзе ісці нейкае інфармацыйнае ўздзеянне. Таму я рэкамендаваў бы і нашым грамадзянам, і ўсім суб'ектам выбарчага працэсу кіравацца выключна дакладнай інфармацыяй", - сказаў кіраўнік камісіі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1 ".
Карпенка патлумачыў, што ўсю праўдзівую інфармацыю можна будзе атрымаць як праз месенджары ЦВК, так і праз афіцыйны сайт камісіі.
Разам з тым, паводле яго слоў, правакацыі і спробы расхістаць сітуацыю звонку могуць трактавацца як замах на электаральны суверэнітэт.
Карпенка нагадаў, што ў Беларусі ёсць нормы, паводле якіх забаронена фінансаванне выбарчай кампаніі, кандыдатаў і іх фондаў з-за мяжы. Пры гэтым няважна, ці ідзе гэтае фінансаванне праз якія-небудзь міжнародныя арганізацыі і дыппрадстаўніцтвы, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны, растлумачыў ён. Таксама забаронена фінансаванне палітычных партый з-за мяжы.
Што да самога галасавання за мяжой, то, паводле слоў кіраўніка ЦВК, у гэту прэзідэнцкую кампанію Беларусь не будзе адкрываць участкі для галасавання за межамі краіны.
"Гэта не навацыя беларускага заканадаўства. Такія нормы ёсць у шэрагу дзяржаў. Калі краіны не могуць гарантаваць бяспеку работы дыппрадстаўніцтваў, або скарочана колькасць нашых дыпмісій, нам проста тэхнічна немагчыма адкрыць там участкі для галасавання", - растлумачыў ён.
Карпенка таксама дадаў, што замежныя ўчасткі, як правіла, падвяргаюцца пэўнаму ўздзеянню з боку нядобразычліўцаў, а таксама тых, хто спрабуе ўмяшацца ў электаральны працэс.
Згодна з планам ЦВК, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі будзе праводзіцца з 22 па 31 снежня ўключна. Пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдатам выдадуць у двухдзённы тэрмін.
З 1 студзеня 2025 года пачнецца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, гэты працэс будзе праходзіць да 25 студзеня ўключна.
З 21 па 25 студзеня пройдзе датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – асноўны дзень галасавання на выбарах.
Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна ўстанавіць вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"