Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка падзякаваў губернатару Сахалінскай вобласці за БелАЭС

© Photo : БелАЭСБелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2024
Падпісацца
Будучы кіраўніком "Атомэнергопроекта" Лімарэнка курыраваў пытанні падрыхтоўкі будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста падзякаваў губернатару Сахалінскай вобласці Валерыю Лімарэнку за ўдзел у рэалізацыі праекта па падрыхтоўцы будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Лімарэнка прыбыў у Мінск на чале дэлегацыі гэтага расійскага рэгіёна і сустрэўся з беларускім лідарам.
"Наша першая асабістая сустрэча, але вы ў нас вельмі-вельмі вядомы чалавек: у якасці кіраўніка ніжагародскага "Атомэнергопроекта" вы курыравалі работы па падрыхтоўцы да ўзвядзення першага энергаблока Беларускай атамнай станцыі", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, "станцыя атрымалася добрая". Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ўжо абмяркоўваецца пытанне аб будаўніцтве другой АЭС.
У сваю чаргу губернатар Сахалінскай вобласці, успамінаючы аб тым, як пачынаўся праект БелАЭС, адзначыў, што хтосьці іранічна да яго ставіўся, хтосьці ўспрымаў гэта як суперзадачу, якую трэба зрабіць.
"Хачу сказаць, што слова расіяне стрымалі", - сказаў Лімарэнка, адзначыўшы, што БелАЭС выйшла надзейнай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Макет БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
БелАЭС
Мінэнерга: рашэнне аб будаўніцтве другой АЭС прымуць на самым высокім узроўні
Стужка навiн
0