https://bel.sputnik.by/20241028/lukashenka-zakhad-ne-zdole-pastavts-nas-na-kalen-1090640728.html
Лукашэнка: Захад не здолеў паставіць нас на калені
Лукашэнка: Захад не здолеў паставіць нас на калені
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар упэўнен, што ў супрацьстаянні санкцыям вядучую ролю адыгрывае развітая прамысловасць. 28.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-28T11:48+0300
2024-10-28T11:48+0300
2024-10-28T12:19+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
аляксандр лукашэнка
дзяніс мантураў
захад
прамысловасць
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_42:0:1148:622_1920x0_80_0_0_037f7aaced509c1b2725653812eb763d.jpg
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзякуючы развіццю расійскай прамысловасці Захаду не ўдалося паставіць Расію і Беларусь на калені, перадае Sputnik.Пра гэта ён расказаў у панядзелак у Палацы Незалежнасці на сустрэчы з першым віцэ-прэм’ерам урада РФ Дзянісам Мантуравым.Ён таксама падзякаваў ураду і прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну за тое, што Расія прафінансавала многія сумесныя імпартазамяшчальныя праекты."Ёсць такія знакавыя, глабальныя праекты, як фінансаванне вытворчасці самалёта "Асвей". Для нас гэта ўвогуле, можна сказаць, новая гісторыя. Можа, з гэтага самалёта і пачнецца эра самалётабудавання ў Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Паводле яго слоў, Беларусь і Расія паставілі перад сабой амбіцыйную задачу – пераадолець залежнасць ад імпарту – і сур’ёзна заняліся імпартазамяшчэннем.Ён нагадаў, што Мінск і Масква "адкрывалі новую эру ў вытворчасці аўтамабіляў" у рэспубліцы."Гэта таксама вельмі важнае пытанне. Вы ў Расіі больш, чым хто-небудзь, разумееце ў гэтай справе. Хацелася б, каб тыя непаразуменні ці нейкія недагаворкі, можна сказаць, у сувязі з імпартазамяшчэннем па легкавых аўтамабілях мы маглі пераадолець, і на нашым сумесным рынку мы выраблялі б і расійскія, і беларускія аўтамабілі", - сказаў Лукашэнка.Ён адзначыў, што Беларусь і Расія павінны абараняць свой рынак."Каб не трапіць з агню ды ў полымя. (...) Нашы калегі гэта разумеюць цудоўна, шляхі супрацоўніцтва з такімі дзяржавамі ёсць, яны абазначаны. Каб не атрымалася так, як з заходнікамі – пайшлі, усё кінулі, працаваць не будзем. Праўда, сышлі – дзякуй, кампетэнцыі і людзі засталіся, сыравіны і рэсурсаў у нас хапае, будзем вырабляць і замяшчаць іх тавары сваімі", - сказаў Лукашэнка.Пры гэтым ён падкрэсліў, што ад візіту Мантурава ў Мінск шмат залежыць."Я гэта ведаю. І мы з прэзідэнтам Пуціным пра гэта шмат гаварылі і чакаем вынікаў вашага візіту ў Беларусь. Калі будуць нейкія пытанні да прэзідэнтаў, мы маглі гэта вырашыць", - сказаў Лукашэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241026/belarus-adobryla-praekt-pragramy-sayuznay-dzyarzhavy-sayuz-byamembrany-1090592845.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089495589_181:0:1010:622_1920x0_80_0_0_acd69ce7f73778869a183ee9bf874dbf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, аляксандр лукашэнка, дзяніс мантураў, захад, прамысловасць, эканоміка
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, аляксандр лукашэнка, дзяніс мантураў, захад, прамысловасць, эканоміка
Лукашэнка: Захад не здолеў паставіць нас на калені
11:48 28.10.2024 (абноўлена: 12:19 28.10.2024) Беларускі лідар упэўнен, што ў супрацьстаянні санкцыям вядучую ролю адыгрывае развітая прамысловасць.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзякуючы развіццю расійскай прамысловасці Захаду не ўдалося паставіць Расію і Беларусь на калені, перадае Sputnik.
Пра гэта ён расказаў у панядзелак у Палацы Незалежнасці на сустрэчы з першым віцэ-прэм’ерам урада РФ Дзянісам Мантуравым.
"Дзяніс Валянцінавіч, мы апошнім часам шмат з расіянамі, з кіраўніцтвам Расіі гаворым аб тым, што Захаду так і не ўдалося нас на калені паставіць, прыціснуць, нахіліць. І ў гэтым вялікая заслуга тых сектараў эканомкі, якія вы ўзначальваеце, перш за ўсё, прамысловасці", - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама падзякаваў ураду і прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну за тое, што Расія прафінансавала многія сумесныя імпартазамяшчальныя праекты.
"Ёсць такія знакавыя, глабальныя праекты, як фінансаванне вытворчасці самалёта "Асвей". Для нас гэта ўвогуле, можна сказаць, новая гісторыя. Можа, з гэтага самалёта і пачнецца эра самалётабудавання ў Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, Беларусь і Расія паставілі перад сабой амбіцыйную задачу – пераадолець залежнасць ад імпарту – і сур’ёзна заняліся імпартазамяшчэннем.
"Праектаў дастаткова, нават больш, чым мы дамаўляліся, аб’ёмаў грошай, якія Расія выдзеліла ў якасці крэдытаў. Магчыма, мы дамовімся, што Расія будзе зацікаўлена ў новых нашых праектах і будзе павялічана гэта фінансаванне, але гэта ўжо будзе ў выніку вашых перагавораў", - сказаў Лукашэнка.
Ён нагадаў, што Мінск і Масква "адкрывалі новую эру ў вытворчасці аўтамабіляў" у рэспубліцы.
"Гэта таксама вельмі важнае пытанне. Вы ў Расіі больш, чым хто-небудзь, разумееце ў гэтай справе. Хацелася б, каб тыя непаразуменні ці нейкія недагаворкі, можна сказаць, у сувязі з імпартазамяшчэннем па легкавых аўтамабілях мы маглі пераадолець, і на нашым сумесным рынку мы выраблялі б і расійскія, і беларускія аўтамабілі", - сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што Беларусь і Расія павінны абараняць свой рынак.
"Каб не трапіць з агню ды ў полымя. (...) Нашы калегі гэта разумеюць цудоўна, шляхі супрацоўніцтва з такімі дзяржавамі ёсць, яны абазначаны. Каб не атрымалася так, як з заходнікамі – пайшлі, усё кінулі, працаваць не будзем. Праўда, сышлі – дзякуй, кампетэнцыі і людзі засталіся, сыравіны і рэсурсаў у нас хапае, будзем вырабляць і замяшчаць іх тавары сваімі", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ад візіту Мантурава ў Мінск шмат залежыць.
"Я гэта ведаю. І мы з прэзідэнтам Пуціным пра гэта шмат гаварылі і чакаем вынікаў вашага візіту ў Беларусь. Калі будуць нейкія пытанні да прэзідэнтаў, мы маглі гэта вырашыць", - сказаў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"