Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Курва, сабака, уставай": палякі збілі і выкінулі ў Беларусь 15 мігрантаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты, якіх выкінулі з тэрыторыі Польшчы
Мігранты, якіх выкінулі з тэрыторыі Польшчы - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Падпісацца
Нелегальныя мігранты з краін Блізкага Усходу працягваюць спробы трапіць у Еўрапейскі саюз у пошуках лепшага жыцця. Што іх чакае па той бок мяжы на самай справе, даведаўся карэспандэнт Sputnik.
У аўторак раніцай Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі паведаміў, што на мяжы знойдзена цэлая група мігрантаў, збітая польскімі вайскоўцамі.
Пагранічнікі спачатку аказалі ім першую дапамогу самастойна, але стан людзей выклікаў асцярогу і на месца выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Прама ў лесе на зямлі беларускія медыкі аказалі дапамогу 15 мужчынам з Сірыі, Самалі і Алжыра.

Курва, уставай

Махамед родам з сірыйскага Хомса і крыху ўсхвалявана і бязладна спрабаваў на рускай растлумачыць, што ж з імі адбылося на польскім баку.
"Яны нас бокс-бокс-бокс па нагах і галовах. Яны не казалі шмат, толькі адно слова", - распавёў сірыец.
Потым, крыху прыйшоўшы ў сябе, ён успамінае: "Курва. Яны толькі гэтае слова казалі: курва, устаць. Іх было больш за дзесяць чалавек".
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты, якіх выкінулі з тэрыторыі Польшчы
Мигранты, которых выбросили с территории Польши - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Мігранты, якіх выкінулі з тэрыторыі Польшчы
Махамед кажа, што крычаў польскім вайскоўцам: "Help me!". Але яны нават не слухалі яго.
"Курва, устаць. Ты – сабака. Курва", - вось усё, што яны казалі, сцвярджае сірыец.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты, якіх выкінулі з тэрыторыі Польшчы
Один из мигрантов - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Пасля таго, як польскія вайскоўцы збілі мігрантаў і адцяснілі іх да беларускай мяжы, яны залілі ім вочы вадой са слёзатачывым газам.
"Мы дзве гадзіны нічога не бачылі", - сказаў Махамед.
Па яго словах, у яго на радзіме ўжо 13 гадоў ідзе вайна і ён проста бяжыць ад яе. Зарабіць у Хомсе можна максімум 20-30 долараў. Цяпер яму трэба ў Польшчу, каб пракарміць сваю сям’ю.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты, якіх выкінулі з тэрыторыі Польшчы
Мигранты, которых выбросили с территории Польши - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024

Укусы і кровападцёкі

Медык з брыгады хуткай дапамогі расказала, што, мяркуючы па стане мігрантаў, яны доўга знаходзіліся на холадзе, таму іх укрылі спецыяльнымі коўдрамі.
"У іх розныя ўдары і пашкоджанні. У некаторых высокая тэмпература. Мы стараемся аказваем ім неабходную дапамогу", - запэўніла жанчына.
Паводле яе слоў, частка мігрантаў мае сляды ўкусаў службовых сабак. І ва ўсіх – кровападцёкі і сляды ад збіванняў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты, якіх выкінулі з тэрыторыі Польшчы
Мигранты, которых выбросили с территории Польши - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
"Мы аказалі медыцынскую дапамогу маладому чалавеку. Ён ляжыць на спецыяльным шчыце, таму што гаворыць праз перакладчыка, што ён не адчувае ног і вельмі моцна баліць спіна", - сказала медык.

Брамка выправаджэння

"Сёння раніцай у ходзе нясення службы ў пагранічным нарадзе дазору па праверцы кантралюючых сродкаў ваеннаслужачымі былі выяўлены прыкметы парушэння мяжы", - сказаў начальнік пагранзаставы "Польныя волаты" Гродзенскай пагрангрупы Андрэй Сінкевічус.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНачальнік пагранзаставы "Польныя волаты" Гродзенскай пагрангрупы Андрэй Сінкевічус
Начальник погранзаставы Польные богатыри Гродненской погрангруппы Андрей Синкевичюс - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Начальнік пагранзаставы "Польныя волаты" Гродзенскай пагрангрупы Андрэй Сінкевічус
Па яго словах, сляды ішлі з Польшчы ў Беларусь. Ваеннаслужачыя знайшлі мігрантаў. Начальнік пагранзаставы расказаў, што асабіста прыбыў на месца і арганізаваў аказанне першай меддапамогі, пасля чаго выклікаў хуткую дапамогу.
"На месца прыбыла брыгада хуткай дапамогі, следча-аператыўная група. На ўчастку маёй заставы мігранты з такімі пашкоджаннямі былі знойдзены ўпершыню", - канстатаваў ён.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты, якіх выкінулі з тэрыторыі Польшчы
Мигранты, которых выбросили с территории Польши - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Андрэй Сінкевічус адзначыў, што, паводле іх слоў, мігранты былі затрыманы на тэрыторыі Польшчы. Іх збівалі гумовымі палкамі, на іх спусцілі службовых сабак.
"У іх ёсць укусы канечнасцей, а таксама сінякі па ўсім целе", - удакладніў ён.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПраца медыкаў і следчых
Работа медиков и следователей  - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Начальнік пагранзаставы патлумачыў, як мігранты аказаліся ў Беларусі. У зоне яго адказнасці ў польскай загародзе ёсць брамка, праз якую мігрантаў і выкінулі на беларускую тэрыторыю.
© Sputnik / Виктор ТолочкоБрамка ў польскай загародзе
Калитка в польском заборе - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Брамка ў польскай загародзе
Пры гэтым ён дадаў, што брамка прыкладна 170 сантыметраў у вышыню і 120 сантыметраў у шырыню.
"Гэтая брамка заяўлена польскім бокам для міграцыі дзікіх жывёл. Але гэтыя брамкі выкарыстоўваюцца толькі для выправаджэння на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь мігрантаў", - падкрэсліў Андрэй Сінкевічус.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПраца медыкаў і следчых
Работа медиков и следователей  - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
У завяршэнне ён звярнуў асаблівую ўвагу, што замыкальная прылада на гэтай брамцы ёсць толькі з польскага боку.
"З нашага боку брамка мае плоскую паверхню і ніякіх выступаў яна не мае: ні замковых, ні замыкальных прылад", - рэзюміраваў начальнік пагранзаставы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Cтена на границе между Польшей и Беларусью - Sputnik Беларусь, 1920, 27.08.2024
Калючая загарода Еўрасаюза
Палякі зноў жорстка збілі мігрантаў на мяжы
Стужка навiн
0