https://bel.sputnik.by/20241029/pyasko-zavod-rheinmetall-va-ukrane-budze-zakonnay-tsellyu-us-ras-1090677711.html
Пяскоў: завод Rheinmetall ва Украіне будзе законнай цэллю УС Расіі
Пяскоў: завод Rheinmetall ва Украіне будзе законнай цэллю УС Расіі
Sputnik Беларусь
Масква неаднаразова заяўляла, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне перашкаджаюць урэгуляванню канфлікту і ўцягваюць у яго краіны НАТА. 29.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-29T13:46+0300
2024-10-29T13:46+0300
2024-10-29T13:46+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
украіна
бяспека
дзмітрый пяскоў
палітыка
германія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0a/1087934436_0:0:3073:1730_1920x0_80_0_0_7042b11706483c3db193d68e4bbc14f6.jpg
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Завод нямецкага абароннага канцэрна Rheinmetall, які пачаў працу на Украіне, будзе законнай цэллю для расійскіх войск, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Прадстаўнік Крамля адказаў у аўторак на пытанне журналістаў наконт таго, ці можна лічыць нямецкі завод такой жа ваеннай цэллю для расійскай арміі, як і любое іншае абароннае прадпрыемства ва Украіне."Зразумела, так", - сказаў Пяскоў.Размова аб будаўніцтве канцэрнам Rheinmetall завода ва Украіне ішла яшчэ ў 2023 годзе. У лютым гэтага года канцэрн паведамляў, што плануе адкрыць ва Украіне прадпрыемства па выпуску боепрыпасаў. Пры гэтым адзначалася, што 51% акцый будуць належаць нямецкаму боку, а 49% – украінскім партнёрам.На мінулым тыдні стала вядома, што першы з чатырох ваенных заводаў Rheinmetall пачаў працу. Па словах кіраўніка канцэрна Арміна Папергера, зараз завод займаецца абслугоўваннем БМП і танкаў. Аднак плануецца, што да канца года там можна будзе збіраць БМП Lynx.З гэтай нагоды намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што з нецярпеннем чакае "святочнага расійскага салюту на вытворчасці".У Крамлі неаднаразова заяўлялі, што нашпігоўванне Украіны зброяй з боку Захаду не спрыяе перагаворам і будзе мець негатыўны эфект.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240919/eraparlament-prynya-rezalyutsyyu-z-zaklkam-dazvolts-kevu-dary-glyb-rf-1089665539.html
расія
украіна
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0a/1087934436_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_c8d3b29abd372114ccde239f49f12282.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, бяспека, дзмітрый пяскоў, палітыка, германія
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, бяспека, дзмітрый пяскоў, палітыка, германія
Пяскоў: завод Rheinmetall ва Украіне будзе законнай цэллю УС Расіі
Масква неаднаразова заяўляла, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне перашкаджаюць урэгуляванню канфлікту і ўцягваюць у яго краіны НАТА.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Завод нямецкага абароннага канцэрна Rheinmetall, які пачаў працу на Украіне, будзе законнай цэллю для расійскіх войск, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Прадстаўнік Крамля адказаў у аўторак на пытанне журналістаў наконт таго, ці можна лічыць нямецкі завод такой жа ваеннай цэллю для расійскай арміі, як і любое іншае абароннае прадпрыемства ва Украіне.
"Зразумела, так", - сказаў Пяскоў.
Размова аб будаўніцтве канцэрнам Rheinmetall завода ва Украіне ішла яшчэ ў 2023 годзе. У лютым гэтага года канцэрн паведамляў, што плануе адкрыць ва Украіне прадпрыемства па выпуску боепрыпасаў. Пры гэтым адзначалася, што 51% акцый будуць належаць нямецкаму боку, а 49% – украінскім партнёрам.
На мінулым тыдні стала вядома, што першы з чатырох ваенных заводаў Rheinmetall пачаў працу. Па словах кіраўніка канцэрна Арміна Папергера, зараз завод займаецца абслугоўваннем БМП і танкаў. Аднак плануецца, што да канца года там можна будзе збіраць БМП Lynx.
З гэтай нагоды намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што з нецярпеннем чакае "святочнага расійскага салюту на вытворчасці".
У Крамлі неаднаразова заяўлялі, што нашпігоўванне Украіны зброяй з боку Захаду не спрыяе перагаворам і будзе мець негатыўны эфект.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"