https://bel.sputnik.by/20241031/deputaty-prynyal--pershym-chytann-byudzhet-2025-1090766212.html
Дэпутаты прынялі ў першым чытанні бюджэт-2025
Дэпутаты прынялі ў першым чытанні бюджэт-2025
Sputnik Беларусь
Запланаваны бюджэт рэспублікі, як і ў папярэднія гады, будзе дэфіцытным, але захавае сацыяльную накіраванасць. 31.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-31T17:04+0300
2024-10-31T17:04+0300
2024-10-31T17:04+0300
бюджэт
дзяржаўны бюджэт
навіны
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
грамадства
эканоміка
фінансы
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1f/1090764639_54:194:1225:853_1920x0_80_0_0_ddacc51c38320102bbe3d95c2fd019f8.jpg
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першым чытанні прынялі бюджэт Беларусі на 2025 год, паведамілі ў прэс-службе парламента.Праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год" у Авальнай зале ў чацвер, 31 кастрычніка, прадставіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.Праект бюджэту краіны і разліковыя паказчыкі па абласцях і Мінску распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі і з улікам бягучай эканамічнай сітуацыі.У якасці ключавых задач у 2025-м называецца захаванне ўстойлівасці, выкананне ўсіх даўгавых абавязацельстваў, выкарыстанне бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця і павышэнне дабрабыту насельніцтва.У праекце даходы бюджэту ў наступным годзе закладзены ў суме 45 835,8 млн рублёў, гэта на 8,1% больш за ацэнку паступленняў 2024-га. Пры гэтым асноўныя крыніцы падатковых даходаў бюджэту – ПДВ, акцызы, падатковыя даходы ад ЗЭД.Расходы ў праекце бюджэту сфарміраваны ў суме 50 295,2 млн рублёў (+12% да чаканага выканання 2024-га). Такім чынам, дэфіцыт бюджэту складзе 4 459,3 млн рублёў.Для сектара дзяржфінансаў у 2025 годзе асноўныя задачы – забеспячэнне росту эканомікі на аснове павышэння эфектыўнасці выкарыстання ўнутраных і знешніх рэсурсаў, скарачэння рэгіянальных дыспрапорцый.Сацыялка – у прыярытэце"У 2025 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. У прыярытэце – фінансаванне адукацыі і аховы здароўя, а таксама рэалізацыя мер, накіраваных на павышэнне якасці жыцця насельніцтва, падтрымку шматдзетных сямей", - паведамілі ў парламенце.Праектам прадугледжана фарміраванне сямейнага капіталу – 361,1 млн рублёў. Істотную частку ў бюджэце складаюць выдаткі на зарплаты, пенсіі, стыпендыі, дапамога, іншыя выплаты, а таксама грошы на выкананне дзяржаўных сацстандартаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241009/chastku-deftsytu-byudzhetu-belarus-zakryyuts-kredytam-rf-1090172707.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1f/1090764639_45:0:1182:853_1920x0_80_0_0_f5d6a5c90a29c0080d90528db8c30afa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бюджэт, дзяржаўны бюджэт, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, грамадства, эканоміка, фінансы, у беларусі, беларусь
бюджэт, дзяржаўны бюджэт, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, грамадства, эканоміка, фінансы, у беларусі, беларусь
Дэпутаты прынялі ў першым чытанні бюджэт-2025
Запланаваны бюджэт рэспублікі, як і ў папярэднія гады, будзе дэфіцытным, але захавае сацыяльную накіраванасць.
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першым чытанні прынялі бюджэт Беларусі на 2025 год, паведамілі ў прэс-службе парламента.
Праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год" у Авальнай зале ў чацвер, 31 кастрычніка, прадставіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.
Праект бюджэту краіны і разліковыя паказчыкі па абласцях і Мінску распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі і з улікам бягучай эканамічнай сітуацыі.
У якасці ключавых задач у 2025-м называецца захаванне ўстойлівасці, выкананне ўсіх даўгавых абавязацельстваў, выкарыстанне бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця і павышэнне дабрабыту насельніцтва.
У праекце даходы бюджэту ў наступным годзе закладзены ў суме 45 835,8 млн рублёў, гэта на 8,1% больш за ацэнку паступленняў 2024-га. Пры гэтым асноўныя крыніцы падатковых даходаў бюджэту – ПДВ, акцызы, падатковыя даходы ад ЗЭД.
Расходы ў праекце бюджэту сфарміраваны ў суме 50 295,2 млн рублёў (+12% да чаканага выканання 2024-га). Такім чынам, дэфіцыт бюджэту складзе 4 459,3 млн рублёў.
Для сектара дзяржфінансаў у 2025 годзе асноўныя задачы – забеспячэнне росту эканомікі на аснове павышэння эфектыўнасці выкарыстання ўнутраных і знешніх рэсурсаў, скарачэння рэгіянальных дыспрапорцый.
"У 2025 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. У прыярытэце – фінансаванне адукацыі і аховы здароўя, а таксама рэалізацыя мер, накіраваных на павышэнне якасці жыцця насельніцтва, падтрымку шматдзетных сямей", - паведамілі ў парламенце.
Праектам прадугледжана фарміраванне сямейнага капіталу – 361,1 млн рублёў. Істотную частку ў бюджэце складаюць выдаткі на зарплаты, пенсіі, стыпендыі, дапамога, іншыя выплаты, а таксама грошы на выкананне дзяржаўных сацстандартаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"