https://bel.sputnik.by/20241031/galony-deolag-mnska-chamadanava-padala-dakumenty--tsvk-1090741382.html
Галоўны ідэолаг Мінска Чамаданава падала дакументы ў ЦВК
Галоўны ідэолаг Мінска Чамаданава падала дакументы ў ЦВК
Sputnik Беларусь
У Беларусі 26 студзеня 2025 года пройдуць прэзідэнцкія выбары, да 1 лістапада ЦВК прымае дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыяльных кандыдатаў. 31.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-31T09:17+0300
2024-10-31T09:17+0300
2024-10-31T09:20+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
вольга чамаданава
грамадства
палітыка
навіны
цвк рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090737189_0:0:1007:566_1920x0_80_0_0_155f62b91b346850ad09950d801af155.jpg
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава напярэдадні падала ў ЦВК дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў падтрымку яе вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.Як піша БелТА, на пасяджэнні праўлення Беларускага саюза жанчын абмяркоўваўся ўдзел арганізацыі ў электаральнай кампаніі. Члены аб’яднання падтрымалі прапанову старшыні Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай вылучыць яе кандыдатуру ў якасці патэнцыяльнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі."Жанчыны актыўныя, прыкметныя, не пасіўныя, яны прадстаўлены ва ўсіх галінах улады, ва ўсіх грамадскіх і масавых арганізацыях. Таму тое, што сёння адбылося, – цалкам лагічна. Нам вельмі хацелася, каб сярод патэнцыяльных кандыдатаў былі, вядома, і жанчыны", - сказала старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская.Рэгістрацыя ініцыятыўных групУ Беларусі, згодна з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў, зараз адбываецца падача заяў у ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Гэты этап будзе працягвацца да 1 лістапада ўключна.29 кастрычніка адбылося пасяджанне ЦВК, на якім была зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнні ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы дзеючага прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.30 кастрычніка лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч падаў у Цэнтрвыбаркам дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў падтрымку яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.Таксама дакументы ў ЦВК аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы падаў лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, ЦВК павінна на працягу 5 дзён разгледзець дакументы і прыняць рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.Прэзідэнцкія выбары ў БеларусіРаней на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі рашэнне прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў на 26 студзеня 2025 года.Згодна з планам ЦВК, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты будзе праводзіцца з 22 па 31 снежня ўключна.З 1 студзеня 2025 года пачнецца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, з 21 па 25 студзеня – датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – асноўны дзень галасавання на выбарах.Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна ўстанавіць вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241030/ldar-ldpb-gaydukevch-pada-dakumenty--tsvk-1090734480.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090737189_55:0:900:634_1920x0_80_0_0_ae990dde44ce2c78d2f7353f53ca6ddf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, вольга чамаданава, грамадства, палітыка, навіны , цвк рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь
выбары, прэзідэнт, вольга чамаданава, грамадства, палітыка, навіны , цвк рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь
Галоўны ідэолаг Мінска Чамаданава падала дакументы ў ЦВК
09:17 31.10.2024 (абноўлена: 09:20 31.10.2024) У Беларусі 26 студзеня 2025 года пройдуць прэзідэнцкія выбары, да 1 лістапада ЦВК прымае дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыяльных кандыдатаў.
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава напярэдадні падала ў ЦВК дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў падтрымку яе вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
Як піша
БелТА, на пасяджэнні праўлення Беларускага саюза жанчын абмяркоўваўся ўдзел арганізацыі ў электаральнай кампаніі. Члены аб’яднання падтрымалі прапанову старшыні Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай вылучыць яе кандыдатуру ў якасці патэнцыяльнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі.
"Жанчыны актыўныя, прыкметныя, не пасіўныя, яны прадстаўлены ва ўсіх галінах улады, ва ўсіх грамадскіх і масавых арганізацыях. Таму тое, што сёння адбылося, – цалкам лагічна. Нам вельмі хацелася, каб сярод патэнцыяльных кандыдатаў былі, вядома, і жанчыны", - сказала старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская.
Рэгістрацыя ініцыятыўных груп
У Беларусі, згодна з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў, зараз адбываецца падача заяў у ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Гэты этап будзе працягвацца да 1 лістапада ўключна.
29 кастрычніка адбылося пасяджанне ЦВК, на якім была зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнні ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы дзеючага прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.
30 кастрычніка лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч падаў у Цэнтрвыбаркам дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў падтрымку яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
Таксама дакументы ў ЦВК аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы падаў лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, ЦВК павінна на працягу 5 дзён разгледзець дакументы і прыняць рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
Раней на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі рашэнне прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў на 26 студзеня 2025 года.
Згодна з планам ЦВК, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты будзе праводзіцца з 22 па 31 снежня ўключна.
З 1 студзеня 2025 года пачнецца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, з 21 па 25 студзеня – датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – асноўны дзень галасавання на выбарах.
Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна ўстанавіць вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"