https://bel.sputnik.by/20241031/syarta-vengryya-zabyaspechana-gazam--ne-zalezhyts-ad-tranztu-praz-ukranu-1090768571.html
Сіярта: Венгрыя забяспечана газам і не залежыць ад транзіту праз Украіну
Сіярта: Венгрыя забяспечана газам і не залежыць ад транзіту праз Украіну
Sputnik Беларусь
Прыродны газ з Расіі ў Венгрыі атрымліваюць не толькі па трубаправодзе, які праходзіць праз украінскую тэрыторыю, што гарантуе краіне стабільнае... 31.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-31T17:42+0300
2024-10-31T17:42+0300
2024-10-31T17:42+0300
венгрыя
петэр сіярта
навіны
газ
украіна
канферэнцыя
бяспека
палітыка
эканоміка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1d/1086641461_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_9fba8c84567078b62dc9ab8bd066155a.jpg
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Для Венгрыі не мае значэння, ці будзе паступаць у краіну газ праз Украіну, заявіў венгерскі міністр замежных спраў і знешнеэканамічных сувязей Петэр Сіярта на прэс-канферэнцыі са сваім беларускім калегам Максімам Рыжанковым, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, Венгрыя атрымлівае расійскі газ па трубаправодзе "Турэцкі паток". У гэтым годзе па ім будзе пастаўлена 6,2 млрд кубаметраў блакітнага паліва."Гэта больш за 20 млн кубаметраў газу за дзень", - звярнуў увагу кіраўнік венгерскага знешнепалітычнага ведамства.Петэр Сіярта адзначыў, што дзякуючы гэтаму трубаправоду Венгрыя забяспечана прыродным газам.Раней Петэр Сіярта назваў ірацыянальным план Еўрапейскага саюза адмовіцца да 2027 года ад расійскіх энерганосьбітаў. Афіцыйны Будапешт не стаў прытрымлівацца дадзенай палітыкі.Паводле слоў міністра, венгерскі бок задаволены супрацоўніцтвам з расійскімі партнёрамі ў сферы энергетыкі і лепшых прапаноў па пастаўках энерганосьбітаў не атрымліваў, таму і не бачыць сэнсу адмаўляцца ад яго.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240926/putsn-ab-admove-zakhadu-ad-energanosbta-rf-nyakhay-zhyvuts-na-daragm-resurse-1089835771.html
венгрыя
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/1d/1086641461_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_57dbe692ca9665e6ef9b6086b43029cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
венгрыя, петэр сіярта, навіны , газ, украіна, канферэнцыя, бяспека, палітыка, эканоміка, у свеце, у беларусі, беларусь
венгрыя, петэр сіярта, навіны , газ, украіна, канферэнцыя, бяспека, палітыка, эканоміка, у свеце, у беларусі, беларусь
Сіярта: Венгрыя забяспечана газам і не залежыць ад транзіту праз Украіну
Прыродны газ з Расіі ў Венгрыі атрымліваюць не толькі па трубаправодзе, які праходзіць праз украінскую тэрыторыю, што гарантуе краіне стабільнае энергазабеспячэнне.
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Для Венгрыі не мае значэння, ці будзе паступаць у краіну газ праз Украіну, заявіў венгерскі міністр замежных спраў і знешнеэканамічных сувязей Петэр Сіярта на прэс-канферэнцыі са сваім беларускім калегам Максімам Рыжанковым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, Венгрыя атрымлівае расійскі газ па трубаправодзе "Турэцкі паток". У гэтым годзе па ім будзе пастаўлена 6,2 млрд кубаметраў блакітнага паліва.
"Гэта больш за 20 млн кубаметраў газу за дзень", - звярнуў увагу кіраўнік венгерскага знешнепалітычнага ведамства.
Петэр Сіярта адзначыў, што дзякуючы гэтаму трубаправоду Венгрыя забяспечана прыродным газам.
"З нашага пункту гледжання, ужо не мае значэння ці будзе ісці газ транзітам праз тэрыторыю Украіны", - канстатаваў венгерскі міністр.
Раней Петэр Сіярта назваў ірацыянальным план Еўрапейскага саюза адмовіцца да 2027 года ад расійскіх энерганосьбітаў. Афіцыйны Будапешт не стаў прытрымлівацца дадзенай палітыкі.
Паводле слоў міністра, венгерскі бок задаволены супрацоўніцтвам з расійскімі партнёрамі ў сферы энергетыкі і лепшых прапаноў па пастаўках энерганосьбітаў не атрымліваў, таму і не бачыць сэнсу адмаўляцца ад яго.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"