Каляндар выбараў - 2025 - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ЦВК прыняла дакументы лідара КПБ Сяргея Сыранкова

© Sputnik / Тамара БеляеваЛідар Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў прынёс у ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты
Лідар Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў прынёс у ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты - Sputnik Беларусь, 1920, 31.10.2024
Падпісацца
У Беларусі пачалася прэзідэнцкая кампанія, праходзіць падача дакументаў у ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных груп.
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты першага сакратара ЦК КПБ Сяргея Сыранкова, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сыранкоў прынёс дакументы сам, з ім у ЦВК прыйшлі калегі па партыі.
ЦВК дакументы прыняла для праверкі, не пазней за 5 дзён камісія павінна прыняць рашэнне – рэгістраваць ініцыятыўную групу па вылучэнні Сыранкова або адмовіць.
Бліжэйшае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім можа быць прынята рашэнне, пройдзе 4 лістапада.
Сяргей Сыранкоў нарадзіўся 14 жніўня 1983 года ў г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці. У 2007 годзе скончыў факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, пазней – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
25 мая 2024 года выбраны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасяджэнне ЦВК Беларусі 31 кастрычніка 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 31.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
ЦВК зарэгістравала ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай
Стужка навiн
0