Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

БелАЭС устанавіла адразу два дасягненні і трапіла ў Кнігу рэкордаў Беларусі

© Sputnik / Александр ЖибульБеларуская АЭС у Астраўцы
Беларуская АЭС у Астраўцы - Sputnik Беларусь, 1920, 01.11.2024
Падпісацца
Адпаведныя сертыфікаты гендырэктару БелАЭС уручыў рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко.
АСТРАВЕЦ, 1 ліс – Sputnik. Беларуская атамная электрастанцыя ўстанавіла адразу два рэкорды і трапіла ў Кнігу рэкордаў рэспублікі, перадае Sрutnik.
Зафіксаваў дасягненні рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко. Градзірні БелАЭС, расказаў ён, прызнаны самымі высокімі прамысловымі збудаваннямі ў рэспубліцы для ахаладжэння абаротнай вады.

"Вышыня вежавых выпарных градзірань нумар адзін і два склала 167 метраў кожная. Паравыя турбіны К-1200-6,8/50 энергетычнай магутнасцю 1200 МВт, устаноўленыя на энергаблоках БелАЭС, маюць самую высокую ў рэспубліцы адзінкавую магутнасць", - сказаў Шымко.

Адпаведныя сертыфікаты ён уручыў гендырэктару БелАЭС Сяргею Бабовічу.
"Атамная станцыя – гэта дасягненне ўсёй нашай нацыі, АЭС толькі пачынае біць рэкорды. А нацыянальны рэестр збірае самыя яркія дасягненні. Іх вельмі шмат, але ў кнігу рэкордаў трапляюць толькі самыя дастойныя і яркія", - падкрэсліў беларускі асілак.
© Sputnik / Александр ЖибульСертыфікат, які пацвярджае дасягненне
Сертификат, подтверждающий достижение - Sputnik Беларусь, 1920, 01.11.2024
Сертыфікат, які пацвярджае дасягненне
Бабовіч, у сваю чаргу, адзначыў вялікае значэнне АЭС для рэспублікі і цікавасць з боку іншых краін, якія пасылаюць у Беларусь на навучанне спецыялістаў.
"У нас вучацца вельмі многія, прыязджаюць і венгры, казахі. Да нас плануюць прыехаць турэцкія і егіпецкія таварышы", - удакладніў ён.
Вышыня адной градзірні складае 167 метраў, дыяметр каля падмурка – 130. Турбіна без генератара ў даўжыню размяшчаецца на 53 метры, даўжыня з генератарам складае 75 метраў. Тэмпература пары – 283 градусы, а яе ціск на ўваходзе ў турбіну – 68 атмасфер.

БелАЭС

Будаўніцтва атамнай электрастанцыі недалёка ад горада Астравец з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.
Узводзіць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок увялі ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.
Усяго Беларускай атамнай станцыяй ужо выпушчана 35 млрд кВт‧г электраэнергіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Генеральны дырэктар Дзяржкарпарацыі Росатом Аляксей Ліхачоў - Sputnik Беларусь, 1920, 15.10.2024
БелАЭС
Ліхачоў: "Росатом" падрыхтаваў новыя праекты для Беларусі
Стужка навiн
0