Відэа

Вынікі гуманітарнай акцыі "Спіна да спіны"

Падпісацца
У чацвер, 31 кастрычніка, у 18:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся круглы стол на тэму: "Вынікі гуманітарнай акцыі "Спіна да спіны".
"Спіна да спіны" – пад такой назвай прайшоў сумесны гуманітарны праект прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь і грамадскага аб’яднання "Белая Русь" па аказанні дапамогі жыхарам Курскай вобласці, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі з-за ўварвання ў рэгіён украінскіх войск. Лагістычным партнёрам акцыі "Спіна да спіны" выступіла Руская гуманітарная місія.
УСУ пачалі масіраваную атаку на Курскую вобласць 6 жніўня. Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў. Мінабароны РФ стварыла групоўкі "Белгарад", "Курск" і "Бранск" для абароны прыгранічных рэгіёнаў.
Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. У васьмі раёнах вобласці свае дамы вымушаны былі пакінуць больш за 130 тысяч чалавек. Многія пражываюць у цэнтрах часовага размяшчэння.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне "Белая Русь" і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі аб’явілі аб пачатку гуманітарнай акцыі "Спіна да спіны" па аказанні дапамогі жыхарам Курскай вобласці. Прадукты харчавання, адзенне, сродкі асабістай гігіены і іншыя грузы збіралі па ўсёй рэспубліцы. Сёння ўсё неабходнае дастаўлена ў вобласць.
У чым асаблівасць гуманітарнай акцыі? Колькі грузаў сабралі для жыхароў рэгіёна? Як ажыццяўлялася дастаўка? І чаму ў складаныя часы народам Беларусі і Расіі важна яшчэ больш умацоўваць узаемадзеянне? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі круглага стала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
генеральны дырэктар Рускай гуманітарнай місіі Сяргей ШАЎЧУК,
кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый МАКУШЫН,
старшыня партыі "Белая Русь" Алег РАМАНАЎ,
намеснік старшыні партыі "Белая Русь" Андрэй БАСАК,
вядучы спецыяліст па міжнародным супрацоўніцтве Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь" Ганна БЕЛАВУСАВА,
валанцёр Вадзім ПАЛЯВІКОЎ,
валанцёр Варвара СЯДОВА,
валанцёр Настасся МАКАРКОВА,
удзельнікі праекта, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Яраслаў СКАРАБАГАТАЎ, Аляксей ГАРОШКА, Максім САЛАГУБАЎ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0