https://bel.sputnik.by/20241101/vystavu-praabrazhenne-paslya-mnska-pakazhuts-u-kalnngradze--sankt-petsyarburgu-1090797056.html
Выставу "Праабражэнне" пасля Мінска пакажуць у Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу
Выставу "Праабражэнне" пасля Мінска пакажуць у Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу
Sputnik Беларусь
Выстава вядомага расійскага мастака Марка Смірнова 1 лістапада адкрылася ў Доме Масквы ў Мінску. 01.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-01T17:38+0300
2024-11-01T17:38+0300
2024-11-01T17:38+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
sputnik беларусь
саюзная дзяржава
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
грамадства
мастацтва
культура
выстава
выстава карцін
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/01/1090795604_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_b266fa2b88a23b29c224c715a17ca1ab.jpg
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Выстава "Праабражэнне" вядомага расійскага мастака Марка Смірнова спачатку прайшла ў Оршы, затым адкрылася ў Мінску, а далей плануецца прывезці яе ў Калінінград і Санкт-Пецярбург, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь мецэнат Віктар Маціенка.Урачыстае адкрыццё выставы "Праабражэнне" адбылося 1 лістапада ў Доме Масквы ў беларускай сталіцы.Маціенка распавёў, што ён родам з Сібіры – горада Омска, але ўжо больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі. Рэалізаваць гэты культурны праект удалося дзякуючы сяброўству з мецэнатам і калекцыянерам Канстанцінам Глушчанкам.Паводле яго слоў, выстава прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля Мінска яна адправіцца ў Калінінград і Санкт-Пецярбург."На наступны год у нас дата таксама круглая – 80 гадоў Перамогі над фашысцкай Германіяй і Японіяй. Таму цяпер гэта ўсё актуальна, бо на Захадзе мы ведаем, якія рухі. Па ідэі, наш самы адданы саюзнік і сябар – гэта Беларусь", - падкрэсліў Маціенка.Хто такі Марк СмірноўРасійскі мастак Марк Смірноў нарадзіўся 7 студзеня 1985 года. У 2008-м ён з адзнакай скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя Канстанціна Савіцкага, а амаль праз 10 гадоў – Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны інстытут імя В.І. Сурыкава.З 2010-га з’яўляецца членам Міжнароднага Фонду "Культурное Достояние", акадэмікам Еўрапейскай Акадэміі Прыродазнаўчых навук у Гановеры (Германія). Некалькі гадоў запар прадстаўляе Расію на міжнародным салоне сучаснага мастацтва ў Луўры ў Парыжы.Імя Смірнова непадзельна звязана з культурай Расіі і яе прыродай. Мастак вельмі любіць падарожнічаць, у розных краінах ён імкнецца зразумець побыт, культуру, вобраз і асаблівасці мышлення мясцовых жыхароў. Часцей за ўсё піша ў жанры пейзажа."Праабражэнне"Каля 40 пейзажаў і жанравых твораў, прадстаўленых на выставе "Праабражэнне", створаны Смірновым падчас творчых паездак у Кітай, Кыргызстан, Табольск, Крым, Волагду, Архангельск, Пераслаўль-Залескі, Сергіеў Пасад і Кастраму.Большая частка работ мастака прысвечана тэме праваслаўя. Майстар з асаблівым трапятаннем піша старажытныя храмы.Смірноў таксама шмат паездзіў па Беларусі, у бліжэйшы час знакавыя культурныя аб’екты рэспублікі дапоўняць яго калекцыю.Выстава "Праабражэнне" прадоўжыцца ў Мінску да 13 лістапада.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240612/shyla-pravests-vystavu-kartsn-myane-zapras-prezdent-lukashenka-1087095805.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/01/1090795604_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_fc57a0ae946e69696062272f315dcf43.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, саюзная дзяржава, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, грамадства, мастацтва, культура, выстава, выстава карцін, навіны , у беларусі, беларусь
sputnik беларусь, саюзная дзяржава, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, грамадства, мастацтва, культура, выстава, выстава карцін, навіны , у беларусі, беларусь
Выставу "Праабражэнне" пасля Мінска пакажуць у Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу
Выстава вядомага расійскага мастака Марка Смірнова 1 лістапада адкрылася ў Доме Масквы ў Мінску.
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Выстава "Праабражэнне" вядомага расійскага мастака Марка Смірнова спачатку прайшла ў Оршы, затым адкрылася ў Мінску, а далей плануецца прывезці яе ў Калінінград і Санкт-Пецярбург, паведаміў падчас
прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь мецэнат Віктар Маціенка.
Урачыстае адкрыццё выставы "Праабражэнне" адбылося 1 лістапада ў Доме Масквы ў беларускай сталіцы.
Маціенка распавёў, што ён родам з Сібіры – горада Омска, але ўжо больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі. Рэалізаваць гэты культурны праект удалося дзякуючы сяброўству з мецэнатам і калекцыянерам Канстанцінам Глушчанкам.
"Мы сябруем з дзяцінства, ужо 40 гадоў. Канстанцін займаецца збіральніцтвам і выставачнай дзейнасцю. І я прапанаваў, бо ў Беларусі ўжо 13 гадоў жыву, арганізаваць выставу ў Оршы і падкрэсліць менавіта гісторыю Беларусі, бо яна шырокая, як і нашыя брацкія сувязі", - сказаў Маціенка.
Паводле яго слоў, выстава прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля Мінска яна адправіцца ў Калінінград і Санкт-Пецярбург.
"На наступны год у нас дата таксама круглая – 80 гадоў Перамогі над фашысцкай Германіяй і Японіяй. Таму цяпер гэта ўсё актуальна, бо на Захадзе мы ведаем, якія рухі. Па ідэі, наш самы адданы саюзнік і сябар – гэта Беларусь", - падкрэсліў Маціенка.
Расійскі мастак Марк Смірноў нарадзіўся 7 студзеня 1985 года. У 2008-м ён з адзнакай скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя Канстанціна Савіцкага, а амаль праз 10 гадоў – Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны інстытут імя В.І. Сурыкава.
З 2010-га з’яўляецца членам Міжнароднага Фонду "Культурное Достояние", акадэмікам Еўрапейскай Акадэміі Прыродазнаўчых навук у Гановеры (Германія). Некалькі гадоў запар прадстаўляе Расію на міжнародным салоне сучаснага мастацтва ў Луўры ў Парыжы.
Імя Смірнова непадзельна звязана з культурай Расіі і яе прыродай. Мастак вельмі любіць падарожнічаць, у розных краінах ён імкнецца зразумець побыт, культуру, вобраз і асаблівасці мышлення мясцовых жыхароў. Часцей за ўсё піша ў жанры пейзажа.
Каля 40 пейзажаў і жанравых твораў, прадстаўленых на выставе "Праабражэнне", створаны Смірновым падчас творчых паездак у Кітай, Кыргызстан, Табольск, Крым, Волагду, Архангельск, Пераслаўль-Залескі, Сергіеў Пасад і Кастраму.
Большая частка работ мастака прысвечана тэме праваслаўя. Майстар з асаблівым трапятаннем піша старажытныя храмы.
Смірноў таксама шмат паездзіў па Беларусі, у бліжэйшы час знакавыя культурныя аб’екты рэспублікі дапоўняць яго калекцыю.
Выстава "Праабражэнне" прадоўжыцца ў Мінску да 13 лістапада.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"