Грамадзяне Малдовы галасуюць у Мінску, каб іх краіна не стала другой Украінай
© Sputnik / Виктор ТолочкоКаля пасольства Малдовы ў Мінску 3 лістапада 2024 года
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Выбаршчыкі, якія жывуць у Расіі, вымушаны ехаць у Беларусь, каб прагаласаваць, бо афіцыйны Кішынёў адкрыў мінімум участкаў для галасавання за мяжой.
У нядзелю ў пасольстве Малдовы ў 7 раніцы адкрыўся выбарчы ўчастак для галасавання ў другім туры выбараў. Любы грамадзянін Малдовы зможа прагаласаваць там да дзевяці гадзін вечара.
У другі тур выйшлі два кандыдаты – дзеючны прэзідэнт Майя Санду, якую падтрымлівае партыя PAS ("Дзеянне і салідарнасць"), і былы генпракурор Аляксандр Стаяногла, яго вылучыла на пасаду прэзідэнта апазіцыйная Партыя сацыялістаў.
Выбарчы турызм
Малдаване, якія пражываюць у Расіі, сутыкнуліся падчас першага тура са штучна створанымі цяжкасцямі. Людзі стаялі ў чэргах гадзінамі, каб прагаласаваць, а некаторым проста не хапіла бюлетэняў для галасавання.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКаля пасольства Малдовы ў Мінску 3 лістапада 2024 года
Каля пасольства Малдовы ў Мінску 3 лістапада 2024 года
© Sputnik / Виктор Толочко
Выбарчая кампанія мабілізавала малдаўскую дыяспару ў Расіі, якая прыняла рашэнне накіраваць частку людзей для галасавання ў Беларусь. Першымі ў беларускую сталіцу прыехалі аўтобусы з людзьмі з Белгарада і Курска. Яны хутка выстраіліся ў чаргу перад будынкам пасольства і цярпліва чакалі магчымасці аддаць свой голас.
Сталічныя ўлады былі гатовы да іх прыбыцця дзякуючы сувязям паміж дыяспарамі дзвюх краін. Для выбаршчыкаў выставілі фуд-корт, дзе можна купіць гарачую каву і гарбату. На вуліцы іграе народная музыка і некаторыя малдаўскія выбаршчыкі грэюцца ў танцы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКаля пасольства Малдовы ў Мінску 3 лістапада 2024 года
© Sputnik / Виктор Толочко
Дэмакратыі няма
Пажылы мужчына па імені Іван прыехаў у Мінск з Белгарада да свайго сябра і вырашыў заадно і прагаласаваць на выбарах.
© Sputnik / Виктор ТолочкоІван прыехаў у Мінск з Белгарада да свайго сябра
Іван прыехаў у Мінск з Белгарада да свайго сябра
© Sputnik / Виктор Толочко
Па яго словах, чарговыя выбары ў Малдове, літаральна, падзялілі грамадства папалам.
"Гавораць дэмакратыя, а ніякай дэмакратыі няма", - канстатаваў Іван.
Цяпер ён плануе сустрэнецца са сваім сябрам дзяцінства. На сваёй радзіме ў Малдове ў вёсцы Дэзгінжа ў Камрацкім раёне апошні раз ён быў летам і прызнаецца, што прыехаць лёгка як раней на радзіму ўжо нельга. Цяпер гэта маршрут са мноствам перасадак у розных краінах.
Карупцыя і выбары
Дыяспара ў Курску вырашыла ехаць аўтобусамі ў Беларусь, каб абавязкова прагаласаваць на выбарах у другім туры. Нэля Васільеўна запэўніла, што дарога далася лёгка, як і праходжанне мяжы.
"Мы хацелі ўбачыць вашу краіну і вельмі задаволены. У вас прыгожая краіна", - падзялілася жанчына ўражаннямі пасля галасавання.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКаля пасольства Малдовы ў Мінску 3 лістапада 2024 года
© Sputnik / Виктор Толочко
Паводле яе слоў, вельмі шкада, што людзей так падзяліла галасаванне ў першым туры і на рэферэндуме на карысць еўраінтэграцыі.
"Мы ведаем за каго і чаму галасавалі, а тое, што там здарылася, мы не можам дакладна сказаць. Напэўна, карупцыя вельмі вялікая ў нас, таму так. Скажу як ёсць, праўда", - падкрэсліла яна.
Уся дыяспара хоча, каб выбралі прэзідэнтам добрага чалавека і каб родная краіна квітнела. Многія даўно не былі ў Малдове і вельмі па ёй сумуюць, таму хочуць самага найлепшага.
Нэля Васільеўна распавяла, што раней яна магла даехаць да роднага дому за суткі напрасткі, а зараз ёй трэба цэлы тыдзень праз усю Еўропу дабірацца. Усе жадаюць, каб усё было як раней.
Лелі прыехала ў Мінск з Курска са сваёй сям’ёй і сябрамі, таму што ў першым туры яны галасавалі ў Маскве ў пасольстве і многім не хапіла бюлетэняў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЛелі ў першым туры галасавала ў Маскве, але шмат каму не хапіла бюлетэняў, і жанчына на другі тур паехала ў Мінск
Лелі ў першым туры галасавала ў Маскве, але шмат каму не хапіла бюлетэняў, і жанчына на другі тур паехала ў Мінск
© Sputnik / Виктор Толочко
"Таму мы вырашылі прыехаць да вас, у вашу краіну, і мы рады, што нас прынялі", - прызналася жанчына.
Паводле яе слоў, яны ўсе разам прыехалі галасаваць у беларускую сталіцу, каб так выказаць свае перажыванні за Малдову.
Лелі кажа, што на галасаванні на рэферэндуме выніковыя лічбы паказалі падзел выбаршчыкаў практычна пароўну.
"На маю думку, гэта падтасоўка. Мы былі супраць рэферэндуму. Мы думалі, што мы пераможам. Мы супраць гэтай улады", - падкрэсліла яна.
Пасля чаго дадала, што народ Малдовы вельмі пазітыўны і ўсё будзе добра, краіна не стане другой Украінай.
"Мы з прыгранічча, і мы ведаем, што там усё вельмі дрэнна. Мы хвалюемся, але спадзяемся, што ўсё абыдзецца", - упэўнена Лелі.
Бацька жанчыны сказаў, што хацеў бы з усёй сваёй сям’ёй гэтак жа лёгка прыехаць у Малдову, як сёння ў Беларусь.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЛелі прыехала з сям'ёй і сябрамі
Лелі прыехала з сям'ёй і сябрамі
© Sputnik / Виктор Толочко
"Для гэтага мы сёння свае галасы і аддалі", - акцэнтаваў увагу Сяргей Міхайлавіч.
Пасля чаго дадаў, што вельмі моцна перажывае за будучыню сваёй сям’і і краіны, бо ў яе 20 унукаў.
"Таму і прыехаў галасаваць сюды, каб яны ўбачылі, што такое Малдова", - падсумаваў ён.
Замест постскрыптума
Сёння грамадзяне Малдовы не гавораць, за каго яны галасуюць зараз і тым больш за каго і за што галасавалі два тыдні таму.
Праўда, іх расказы куды больш красамоўныя за прозвішчы. Відаць, што людзі не хацелі правядзення рэферэндуму, які абяцае пагаршэнне адносін з Расіяй, дзе яны зараз жывуць і працуюць. Людзі жадаюць выбраць прэзідэнтам чалавека, які захавае сувязі, напрацаваныя дзесяцігоддзямі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"