ЦВК: можна лічыць, што другі тур выбараў прэзідэнта Малдовы адбыўся

© AP / Vadim GhirdaГаласаванне падчас прэзідэнцкіх выбараў у Малдове
Галасаванне падчас прэзідэнцкіх выбараў у Малдове - Sputnik Беларусь, 1920, 03.11.2024
Падпісацца
Яўка на выбарах перавысіла 20%, вынікае з папярэдніх даных ЦВК.
МІНСК, 3 ліс – Sputink. Яўка на выбарах прэзідэнта Малдовы перавысіла 20%, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама.
Яўка на выбарах прэзідэнта склала 20,6%, усяго прагаласавалі крыху больш за 580 тыс выбаршчыкаў, на ўчастках за мяжой – больш за 65 тыс.
Згодна з мясцовым заканадаўствам, у другім туры галасавання лічацца несапраўднымі выбары, у якіх прынялі ўдзел менш за 1/5 асоб, унесеных у спіскі выбаршчыкаў. Такім чынам, можна лічыць, што другі тур адбыўся.

Другі тур

У Малдове ў нядзелю праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў, кіраўніка рэспублікі выбіраюць на чатыры гады. Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 21:00 (22:00 па мінскім часе).
Першы тур выбараў прэзідэнта Малдовы адбыўся 20 кастрычніка. Паводле даных ЦВК краіны, дзеючы прэзідэнт Мая Санду набрала 42,45% галасоў, адхілены ўладамі ад пасады генпракурора рэспублікі Аляксандр Стаяногла набраў 25,98%.
Па заканадаўстве Малдовы, выбраным будзе прызнаны кандыдат, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў, пры ўмове, што яна перавышае колькасць галасоў, пададзеных супраць яго. Калі абодва кандыдаты набіраюць роўную колькасць галасоў, выбраным прызнаецца кандыдат, які атрымаў большую колькасць галасоў у першым туры.

Выбарчы ўчастак у Мінску

Сёлета ў Расіі было адкрыта толькі два выбарчыя ўчасткі на тэрыторыі пасольства ў Маскве, пры тым што, паводле звестак кіраўніка Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова Ігара Дадона, у РФ пражывае больш за 400 тыс малдаван.
У Мінску можна прагаласаваць у будынку пасольства Малдовы па адрасе: г. Мінск, вул. Беларуская, дом 2. Час працы выбарчага ўчастка – з 7:00 да 21:00.
Акрамя таго, малдаўскія дыяспары ў Беларусі і Расіі арганізавалі для суайчыннікаў гарачыя лініі, па якіх можна даведацца, як прагаласаваць у гэтых краінах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Выбары ў Малдове - Sputnik Беларусь, 1920, 03.11.2024
ЦВК Малдовы атрымала даныя аб парушэннях на выбарах
Стужка навiн
0