https://bel.sputnik.by/20241104/lukashenka-khocha-znzts-zdabychu-kalyu-1090860956.html
Лукашэнка хоча знізіць здабычу калію
Лукашэнка хоча знізіць здабычу калію
Sputnik Беларусь
Беларускі бок звярнуў увагу, што кан’юнктура цэн на рынку калійных удабрэнняў складваецца не на карысць айчынных вытворцаў. 04.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-04T13:04+0300
2024-11-04T13:04+0300
2024-11-04T13:16+0300
аляксандр лукашэнка
калійныя ўдабрэнні
аат "беларуськалій"
эканоміка
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060255856_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_d60feebbf47d05e723c45a1273375db1.jpg
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе назначэння на пасаду гендырэктара Беларуськалія Андрэя Рыбакова прапанаваў знізіць узровень здабычы калію.Паводле яго слоў, трэба прапрацаваць з расійскім бокам пытанне здабычы калію. На рынку склаліся нізкія цэны на калійныя ўдабрэнні, а праца па іх здабычы вельмі няпростая.Беларускі лідар удакладніў, што гэта не прывядзе да дэфіцыту на рынку калійных удабрэнняў, але дасць магчымасць усім зразумець, што гэта прадукцыя дорага каштуе і за яе трэба плаціць адпаведным чынам.Лукашэнка нагадаў, што да гэтага пытання ўжо падыходзілі, але вельмі даўно. Ён прапанаваў зноў абмеркаваць з вытворцамі калійных удабрэнняў зніжэнне вытворчасці."Я схільны да таго, што нам працэнтаў на 10 (можа быць, больш) трэба знізіць вытворчасць. Галоўнае, каб не пацярпелі людзі: каб своечасова плацілі заработную плату і гэтак далей. Прапрацуй гэта пытанне", - даручыў прэзідэнт новаму кіраўніку "Беларуськалія" .Запыты на калій і сумесную вытворчасцьТаксама кіраўнік дзяржавы праінфармаваў, што ў Беларусі шмат запытаў на калій і сумесную вытворчасць удабрэнняў. Пры гэтым ён не стаў называць дзяржавы, якія гэта прапануюць."Трэба на гэта ісці: мы кудысьці паставім калій, стаіць там завод на мяжы недзе – змешваем удабрэнні і адразу за мяжу прадаем разам. Попыт вялізны: на прадукты харчавання заўсёды будзе попыт вялікі, а без мінеральных удабрэнняў якія прадукты? Таму трэба выходзіць на дзяржавы, з якімі мы можам вырабляць гэтыя ўдабрэнні", - лічыць Лукашэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241104/lukashenka-naznachy-novaga-kranka-belaruskalya-1090857386.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060255856_235:0:2966:2048_1920x0_80_0_0_51b811d1b5623f1d3b0b69ed4e850fdd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, калійныя ўдабрэнні, аат "беларуськалій", эканоміка, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, навіны
аляксандр лукашэнка, калійныя ўдабрэнні, аат "беларуськалій", эканоміка, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка хоча знізіць здабычу калію
13:04 04.11.2024 (абноўлена: 13:16 04.11.2024) Беларускі бок звярнуў увагу, што кан’юнктура цэн на рынку калійных удабрэнняў складваецца не на карысць айчынных вытворцаў.
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе назначэння на пасаду гендырэктара Беларуськалія Андрэя Рыбакова прапанаваў знізіць узровень здабычы калію.
Паводле яго слоў, трэба прапрацаваць з расійскім бокам пытанне здабычы калію. На рынку склаліся нізкія цэны на калійныя ўдабрэнні, а праца па іх здабычы вельмі няпростая.
"Можа быць, нам з расіянамі перагаварыць, параіцца і працэнтаў на 10, можа, 11, знізіць здабычу калійных удабрэнняў", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Беларускі лідар удакладніў, што гэта не прывядзе да дэфіцыту на рынку калійных удабрэнняў, але дасць магчымасць усім зразумець, што гэта прадукцыя дорага каштуе і за яе трэба плаціць адпаведным чынам.
Лукашэнка нагадаў, што да гэтага пытання ўжо падыходзілі, але вельмі даўно. Ён прапанаваў зноў абмеркаваць з вытворцамі калійных удабрэнняў зніжэнне вытворчасці.
"Я схільны да таго, што нам працэнтаў на 10 (можа быць, больш) трэба знізіць вытворчасць. Галоўнае, каб не пацярпелі людзі: каб своечасова плацілі заработную плату і гэтак далей. Прапрацуй гэта пытанне", - даручыў прэзідэнт новаму кіраўніку "Беларуськалія" .
Запыты на калій і сумесную вытворчасць
Таксама кіраўнік дзяржавы праінфармаваў, што ў Беларусі шмат запытаў на калій і сумесную вытворчасць удабрэнняў. Пры гэтым ён не стаў называць дзяржавы, якія гэта прапануюць.
"Трэба на гэта ісці: мы кудысьці паставім калій, стаіць там завод на мяжы недзе – змешваем удабрэнні і адразу за мяжу прадаем разам. Попыт вялізны: на прадукты харчавання заўсёды будзе попыт вялікі, а без мінеральных удабрэнняў якія прадукты? Таму трэба выходзіць на дзяржавы, з якімі мы можам вырабляць гэтыя ўдабрэнні", - лічыць Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"