Рыжанкоў анансаваў "вялікі кадравы дзень" для дыпкорпуса за мяжой

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў - Sputnik Беларусь, 1920, 04.11.2024
Падпісацца
Кіраўнік МЗС у панядзелак быў з дакладам у прэзідэнта, дзе размова ішла аб кадравай ратацыі ў сістэме міністэрства.
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што сярод беларускіх дыпламатаў за мяжой плануецца вялікая кадравая ратацыя.

"Мы плануем дастаткова вялікі кадравы дзень у сувязі з назначэннямі ў дыпкорпусе за мяжой", - заявіў ён пасля даклада прэзідэнту, паведамляе БелТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак заслухаў даклад аб некаторых кадравых пытаннях сістэмы Міністэрства замежных спраў. Акрамя Рыжанкова, на дакладзе прысутнічалі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой і старшыня КДБ Іван Церцель.
Кіраўнік МЗС растлумачыў, што кадравая ратацыя сярод беларускіх дыпламатаў за мяжой плануецца не ў сувязі з нейкай экстранай сітуацыяй, напрыклад, з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі.
"Таму што некаторы час таму ратацыйны працэс быў упушчаны, і мы сёння вымушаны адразу значную колькасць людзей рыхтаваць да назначэння", - растлумачыў Рыжанкоў.
Кіраўнік МЗС адзначыў, што ратацыя за мяжой – звычайная практыка для большасці краін, гэта ў першую чаргу робіцца для таго, каб выключыць факты, калі дыпламаты трапляюць пад уплыў у дзяржаве знаходжання.
"Кожны чалавек, які жыве ў нейкай краіне, падвяргаецца магутнаму інфармацыйнаму ўздзеянню, зразумела, прасякаецца нейкімі ідэямі, інтарэсамі, чаканнямі", - сказаў кіраўнік МЗС.
Паводле слоў Рыжанкова, такія ратацыі патрэбны і для таго, каб "вока не замылілася", і ў дыпламата не памяняўся фокус ацэнкі двухбаковых адносін.
Ён таксама паведаміў, што надышоў час, каб беларускія паслы з шэрага краін ужо вярнуліся на радзіму.
"І зусім не таму, што яны дрэнна адпрацавалі. А таму, што ўжо дастатковы час прайшоў, яны праявілі сябе і цяпер час набірацца новага вопыту і ведаў, пашыраць кругагляд і прымяняць напрацаваныя навыкі тут, у Беларусі", - сказаў міністр.
Пры гэтым ён не агучыў прозвішчы дыпламатаў, якія падпадуць пад кадравыя перастаноўкі. Гэта ён растлумачыў працэдурнымі пытаннямі, якія ўлічваюцца пры назначэннях. У першую чаргу, гэта атрыманне агрэману краін знаходжання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў - Sputnik Беларусь, 1920, 31.10.2024
Рыжанкоў: Мінск не патрабуе невыканальных рашэнняў ад заходніх партнёраў
Стужка навiн
0