https://bel.sputnik.by/20241104/tsvk-zaregstravala-yashche-3-ntsyyatynyya-grupy-na-prezdentskya-vybary-1090870996.html
ЦВК зарэгістравала яшчэ 3 ініцыятыўныя групы на прэзідэнцкія выбары
ЦВК зарэгістравала яшчэ 3 ініцыятыўныя групы на прэзідэнцкія выбары
Sputnik Беларусь
На пасяджэнні ў панядзелак камісія прымала рашэнне аб рэгістрацыі пяці ініцыятыўных груп. 04.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-04T17:44+0300
2024-11-04T17:44+0300
2024-11-04T17:44+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
у беларусі
беларусь
прэзідэнт
палітыка
грамадства
цвк рэспублікі беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090725862_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_da12b6887642ca38e6ce4e57b05d03c2.jpg
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі зарэгістравала сёння тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні ў кандыдаты ў прэзідэнты рэспублікі на выбарах 2025 года, перадае карэспандэнт Sputnik.Пасяджэнне камісіі, на якім разглядаліся пытанні рэгістрацыі, адбылося ў панядзелак, 4 лістапада.ЦВК зарэгістравала ініцыятыўныя групы Ганны Канапацкай, кіраўніка Беларускага саюза афіцэраў Сяргея Бобрыкава і лідара КПБ Сяргея Сыранкова.Камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы прадпрымальніка з Магілёва Дзіяны Кавалёвай, у спісках якой былі недакладныя звесткі аб шэрагу членаў. Таксама адмоўлена ў рэгістрацыі групы Віктара Куляша, які падаў толькі заяву без пакета неабходных дакументаў.Раней рэгістрацыю ў ЦВК прайшлі чатыры групы – дзеючага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, лідара ЛДПР Алега Гайдукевіча, старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, галоўнага ідэолага Мінска Вольгі Чамаданавай (яна ідзе на выбары ад Беларускага саюза жанчын).Выбары-2025На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі рашэнне прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў на 26 студзеня 2025 года.Падача дакументаў ад ініцыятыўных груп на выбары-2025 завяршылася 1 лістапада.Згодна з планам ЦВК, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты будзе праводзіцца з 22 па 31 снежня ўключна.З 1 студзеня 2025 года пачнецца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, з 21 па 25 студзеня – датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – адбудзецца асноўны дзень галасавання на выбарах.Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна ўстанавіць вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241031/tsvk-zaregstravala-ntsyyatynyya-grupy-gaydukevcha-khzhnyaka--chamadanavay-1090765509.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1e/1090725862_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_0e3a0f21e48242fcd7457d1f1f77d074.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, у беларусі, беларусь, прэзідэнт, палітыка, грамадства, цвк рэспублікі беларусь, навіны
выбары, у беларусі, беларусь, прэзідэнт, палітыка, грамадства, цвк рэспублікі беларусь, навіны
ЦВК зарэгістравала яшчэ 3 ініцыятыўныя групы на прэзідэнцкія выбары
На пасяджэнні ў панядзелак камісія прымала рашэнне аб рэгістрацыі пяці ініцыятыўных груп.
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі зарэгістравала сёння тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні ў кандыдаты ў прэзідэнты рэспублікі на выбарах 2025 года, перадае карэспандэнт Sputnik.
Пасяджэнне камісіі, на якім разглядаліся пытанні рэгістрацыі, адбылося ў панядзелак, 4 лістапада.
ЦВК зарэгістравала ініцыятыўныя групы Ганны Канапацкай, кіраўніка Беларускага саюза афіцэраў Сяргея Бобрыкава і лідара КПБ Сяргея Сыранкова.
Камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы прадпрымальніка з Магілёва Дзіяны Кавалёвай, у спісках якой былі недакладныя звесткі аб шэрагу членаў. Таксама адмоўлена ў рэгістрацыі групы Віктара Куляша, які падаў толькі заяву без пакета неабходных дакументаў.
Раней рэгістрацыю ў ЦВК прайшлі чатыры групы – дзеючага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, лідара ЛДПР Алега Гайдукевіча, старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, галоўнага ідэолага Мінска Вольгі Чамаданавай (яна ідзе на выбары ад Беларускага саюза жанчын).
На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі рашэнне прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў на 26 студзеня 2025 года.
Падача дакументаў ад ініцыятыўных груп на выбары-2025 завяршылася 1 лістапада.
Згодна з планам ЦВК, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты будзе праводзіцца з 22 па 31 снежня ўключна.
З 1 студзеня 2025 года пачнецца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, з 21 па 25 студзеня – датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – адбудзецца асноўны дзень галасавання на выбарах.
Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна ўстанавіць вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"